it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 10

адпраўляў на пошце пасылку, пабачыў гэты цуд -- вырашыў набыць бабулі.
дык дзе там! увесь вечар сам чытаў! не магу не падзяліцца!

і не пытайцеся, колькі мне заплацілі за рэкляму!.. 😉

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 08

прапаноўваць толькі правераных майстроў, зьвяртацца labadzenka@gmail.com

P.S. можа, у каго й непатрэбнае піяніна ёсьць? 😉

Sep 08


здымак Радыё Свабода

заўтра вакзал адкрывае ШОС, а з суботы вакзал працуе.

ні хвіліны спакою маскальскай швалі! ад суботы -- ідзем туды і пішам скаргі, каб зьмянілі надпісы на беларускія!
хочуць забраць нават тую "шыльдавую" беларушчыну, якую кінулі нам як костку.

Тэгі:

Sep 07

я зусім не цікаўлюся спортам, не сачу за падзеямі.

Руслан Салей быў адзіным беларускім хакеістам, якога я ведаў па імені і ў твар. сёньня ён загінуў у Расеі, дзе каманда "Лякаматыў" ляцела на савецкай рухлядзі ЯК-42.

разам з Русланам загінуў і іншы беларус Сяргей Астапчук.

шчыра смуткую разам з усімі заўзятарамі.

ніжэй -- біяграфіі спартоўцаў.

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 05

нядаўна я распавядаў пра 26 унікальных каменных крыжоў у вёсцы Бабцы за Бягомлем (глядзець ТУТ).
адвозячы шаноўнага Рыгора Барадуліна ва Ўшачы на вакацыі, запрасіў яго паглядзець гэты цуд. дзядзька Рыгор быў дужа ўражаны -- 50 гадоў міма езьдзіў і ня ведаў!
а праз пэўны час Барудулін прачытаў па тэлефоне во гэты верш.
Чытаць далей »

Sep 05


кніг паступіла дужа. але асабліва хачу адзначыць дзьве найцікавецшыя, на мог погляд.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 04


Баранавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць. зусім недалёка ад Берасьцейскай шашы, за славутымі радзівілаўскімі Сталовічамі

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 03

быў сёньня на фэсьце "Камяніца" ў Строчыцах. паехаў адмыслова папазьней, да пятай гадзіны, засьпеў Аляксандру і Канстанціна, Троіцу (!!!), Osimira і Алега Скрыпку (лідара Вопляў Відаплясава).
троху пра фэст. арганізацыя -- гаўно. машыну ўдалося паставіць кілямэтры за тры ад сцэны. асабліва прыемна было вяртацца да яе цемначы па холадзе. сарціраў штук пяць на 2000 чалавек, чэргі -- кілямэтар, па пэрымэтры леса стаяць мянты і ў лес пасікаць не пускаюць. калі стала халаднець, усе сталі ў чаргу па гарбату. мы адстаялі хвілін 25, і за тры чалавекі да нас СКОНЧЫЛАСЯ ВАДА. прапанавалі набыць халодны зьбіцень. піце самі. вафелька "Віцьба" каштуе тры тышчы. а колькі звычайна?

пра музыку. гук быў шчыра херовы, за пультам таксама сядзелі нейкія бязрукія -- майго любімага Івана Іванавіча Кірчука некалькі разоў глушылі ягоным жа гукам, пераўтвараючы яго ў страшнае пішчаньне.

цяпер пра добрае. усе гурты, якія давялося пачуць-пабачыць, вельмі-вельмі спадабаліся. відаць, што ўсе выкладваліся па-поўнай, гралі шчыра і сумленна. Кірчук і "Троіца", канешне, па-за канкурэнцыяй -- гэта мегазорка, на маю думку, культавы чалавек і культавы калектыў. Алег Скрыпка таксама супэрдзядзька, супэрпрафэсыянал.
ну, і пару фотак.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 02

на вуліцы Караля ў Менску ёсьць во такая мілая скульптура, якую мясцовыя жыхары называюць "Кароль вады. гаўна і пара", а ў арыгінале яна называецца "Вадаправоднік" і стаіць роўна на шляху да Міністэрства вадаправодаў і каналізацыяў, якое месьціцца на вуліцы з рамантычнай назвай Калектарная.

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 02

100 ампэр, пускавы ток 850.
новы, гарантыя 2 гады, зь вялікай зьніжкай.

лістуйце labadzenka@gmail.com