it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 14

Тэгі:

Oct 12


Зьдзітава (Жабінкаўскі раён). Мікіцкая царква, 1502 г.

Як кажуць нам летапісы, "царква фундаваная на правым беразе ракі Мухавец у 1502 годзе ўладальнікам маёнтка Зьдзітавецкага Іванам Гурыным"... Царква спазнала перабудовы ў 1787 і 1814 гадах. Наколькі маштабныя — разьбірацца гісторыкам архітэктуры і даследчыкам. А мы з вамі будзем цешыцца, што Беларусь мае драўляны храм, якому больш за 500 гадоў!.. Дарэчы, вядома, што іканастас царквы створаны ў 1830-я гады.
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 12


мне паступіла пытаньне, адказ на якое можа некага зацікавіць.

Пытаньне: Ці можна запісацца ў Школу маладога журналіста (гл. ТУТ) асобам зь Менску?
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 11

КАЛІ ЛАСКА, КАЛІ СЯРОД ВАШЫХ ЗНАЁМЫХ ЁСЬЦЬ ЛЮДЗІ З АЗНАЧАНЫХ ГАРАДОЎ, ПЕРАДАЙЦЕ ІМ ГЭТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ.

На базе “Рэгіянальнай газеты” арганізуецца Школа маладога журналіста.

Прымаюцца ахвочыя ад 16 да 23 гадоў (у выключных выпадках мяжа вагаецца ў абодва бакі). Заняткі бясплатныя. Будуць праходзіць раз на тыдзень у суботу ці нядзелю ў рэдакцыі “РГ” (Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 68а). Раз на месяц найлепшыя вучні будуць выпраўляцца ў Мінск на майстар-класы да вядучых беларускіх журналістаў.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 10

Тэгі:

Oct 08


калі адкрыцьцё прымяркоўваць ці к сядзьмому наябра ці к дню горада -- нічога з гэтага не выходзіць. звычайная гнілая савецкая паказуха -- адкрыць, паказаць таму, хто зьбіраецца жыць 90 гадоў -- і назаўтра закрыць, каб дарабляць.
так і тут. праўда, закрылі не цалкам -- у сэнсе, што вакзал дзейнічае. але недаробленым выявілася практычна ўсё. праўда, скарга №1 частковы плён дала -- цяпер прыбыцьцё/адбыцьцё аўтобусаў абвяшчаюць і па-беларуску таксама.

на здымку -- бухвэт колькі дзён таму.

нагадаю, у першы дзень працы вакзала. калі я пісаў гнюсную кляўзу, ён выглядаў во так: Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 07


вы ніколі не пісалі на карэнчыках тоўстых кніг? напрыклад, на карэнчыку слоўніка -- каб нехта ў школе выпадкова ці наўмысна не пакінуў яго сабе.
днямі ў Навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа (пры Акадэміі навук) напаткаў грэцка-французскі слоўнік 1858 года з бібліятэкі Нясьвіскага замку. на карэнчыку -- "J.R.". як гэта міла і нечакана -- прывет, якому 150 гадоў! Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 06

як сароку, цягне на старыя рэчы. часам заходжу ў букіністычныя кнігарні, заязжаю на поле цудаў, праглядаю барахолку ў інтэрнэце.
вось і сёньня разжыўся ажно на 296 рублёў )))) ну, і французскую кніжачку Альфонса Дадэ 1899 года прыкупіў.
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 05


Дрэздэн мне не спадабаўся. ехаць туды варта выключна дзеля непаўторнай, выбітнай мастацкай галерэі. што там знаходзіцца, вы і самі ведаеце -- "Сіксцінская Мадонна" Рафаэля ды іншыя разынкі.
ніжэй -- колькі фота Дрэздэна.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Oct 05

сфоткаў у кнізе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Тэгі: