it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 15

Глеб ЛАБАДЗЕНКА для www.baj.by, фота аўтара

Што агульнага ў біяграфіі Севярынца і Лукашэнкі? Навошта Павел вучыўся адрозніваць фекаліі звяроў? За што і з кім ён біўся ў сваім жыцці? У шчырым інтэрв’ю www.baj.by

Павал Севярынец не гаворыць, а прапаведуе. Піша не артыкулы, а – маніфесты, ад якіх сумленнаму чалавеку будзе сорамна. Ён – самы чысты чалавек з усіх, каго я ведаю. Хоць у камендатуры вёскі Куплін пад Пружанамі (290 км ад Менску), дзе ён адбывае трохгадовую “хімію” за Плошчу, яму не дазволілі ўсталяваць бойлер (падарунак сяброў) – а памыцца ў лазню адпускаюць раз на тыдзень. Падчас нашай гутаркі я парадваўся, што пытанне пра Паўлава вяселле задаў апошнім – бо на ім ён сам і скончыў нашую гутарку.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 15

паводле розных меркаваньняў, гэтая сынагога была збудаваная ці то ў XVIII, ці то ў ХІХ стагодзьдзі. мне заўсёды падабаецца "старэйшая" версія.

за савецкім часам тут быў цэх малочнага заводу, выраблялі згушчонку. потым, як мне распавёў вартаўнік, дырэктарам заводу стаў жыд -- і, выкарыстаўшы ўладу, прыбраў цэх адсюль. лёгіка зразумелая: не выпадае ў храме згушчонку вырабляць! але, як ні трагічна, гэта сынагогу і пагубіла -- нічога іншага тут не арганізавалі, і яна прыйшла ў заняпад. цяпер -- практычна апошні момант яе ратаваць, бо вось-вось абваліцца дах, і тады жыццё сынагогі пойдзе на дні.

вельмі крыўдна заўсёды чуць -- раз жыдоўская, хай жыды яе і ратуюць. па-першае, жыдоў у Беларусі засталося вельмі мала (афіцыйна 13 тыс., неафіцыйна каля 40) -- уратаваць сваю спадчыну яны не ў стане. па-другое, нельга дзяліць нашую архітэктуру на "жыдоўскую", "польскую", "рускую", "беларускую". усё, што цяпер стаіць на нашай зямлі -- беларускае. альбо калі дом-крэпасць 1613 году ў Гайцюнішках збудаваў галяндзкі архітэктар Пётр Нонхарт -- дык хай галянцы займаюцца?..

дзяліць трэба паводле іншага прынцыпу -- вылучаць, найперш, што самае значнае і ўнікальнае. а па-другое -- што трэба ратаваць у першую чаргу.

заўсёды, калі фатаграфую жыдоўскую спадчыну ў Беларусі -- карціць параўнаць яе зь дзеўкай, якую бацькам трэба тэрмінова выдаць замуж, бо яна робіцца ўсё старэйшай і пачынае рызыкаваць. і калі мы ня возьмем яе ў жонкі -- яна загіне. а дзеўка прыгожая, адметная, непаўторная.

дык ці варта адмаўляцца ад таго, што стварылі ня мы -- але што нам цяпер застаецца зусім задарма?..

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 12

(бо ніхто купляць ня хоча)

Тэгі:

Nov 11

 

Спаса-Праабражнская царква ў Полацку збудаваная між 1128 і 1156 годам дойлідам Іаанам на замову сьвятой Эўфрасіньні Полацкай, унучкі Усяслава Чарадзея. расьпісаная фрэскамі тады ж -- у ХІІ стагодзьдзі.

гэта адзіная ў Беларусі царква ХІІ ст, якая захавалася ў такім стане. і адзіныя ў Беларусі фрэскі таго часу.

ўчора я меў шчасьце паўгадзіны іх пафоткаць.

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Nov 10

сёньня быў у Валянціны Быкавай (сястры Васіля Быкава) пад Вушачамі, у вёсцы Ваўчо.

у хаце халодна. хоць і дроваў у дрывотніку хапае -- але, пе-першае, 85 гадоў. па-другое, у мінулым годзе лекары вярнулі Валянціне Ўладзімераўне зрок -- яна была зусім сасьлепла. пасьля гэтага забаранілі падымаць цяжкое -- а дзе ж ты па адным паленцы наносісься печ вялікую прапаліць.

мінулай восеньню мы ўжо рабілі падобную справу. тады адная спадарыня ахвяравала свой абагравальнік. але калі я прыехаў да Вялянціны Ўладзімераўны вясною, высьветлілася, што ён быў не зусім спраўны, і ад пачатку грэў ледзьве-ледзьве. аднак прыродная сьціпласьць не дазволіла ёй сказаць пра гэта -- так і надзявала ўсю зіму па тры курткі...

сябры, давайце зробім гэта -- пакуль не ляснулі большыя маразы. скінемся і набудзем новы абагравальнік (я паглядзеў у нэце, гаворка ідзе пра 60-80 даляраў)

хто гатовы далучыцца некалькімі талерамі -- лістуйце labadzenka@gmail.com

хто будзе гатовы адвезьці (па дарозе ў Полацак ці Вушачы) -- пішыце таксама!

Тэгі:

Nov 09


Так у пераносным сэнсе ацэньвае асобу Кіма Хадзеева культуролаг Юлія Чарняўская. Публічную лекцыю “Прарок у Айчыне” з цыклу “Urbi et Orbi” (“Гораду і Свету”) спадарыня Юлія прачытае для Вас 11 лістапада, у гэтую пятніцу.

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, для TUT.BY

Калі вы пагугліце, хто такі Кім Хадзееў – знойдзеце шмат спасылак, але так і не зразумееце гэта. Чалавек, які ў 19 гадоў (1948 год) заклікаў забіць Сталіна. Два зняволенні. Каласальная самаадукацыя. Ягоная кватэра на вуліцы Кісялёва праз некалькі дзесяцігоддзяў сталася цэнтрам інтэлектуальнага жыцця Мінска – тут шукалі глыток паветра ўсе, каму было недастаткова атмасферы таго часу. Кім Хадзееў так і не стаў ані кандыдатам, ані доктарам навук – бо не імкнуўся да гэтага. Але ён надыктаваў 52 дысертацыі, у тым ліку 8 доктарскіх – на 17 палярных тэмаў, ад філалогіі да медыцыны. Ён як Сакрат – замест пісання больш любіў прамаўляць. За ўсё жыццё меў пад сваім імем 1 выступ на тэлебачанні і 1 публікацыю ў прэсе. Але ягоная спадчына – некалькі пакаленняў беларускіх інтэлектуалаў – непараўнальна большая за артыкулы і кнігі. Мудрэйшыя ганарацца тым, што іх “зрабіў Кім”, іншыя не прызнаюцца – хоць так і было. Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 08


Калядзічы. Пружанскі раён, Берасьцейская вобласьць

аўтэнтычных драўляных ветракоў па ўсёй Беларусі дажывае каля тузіна -- рознай ступені захаванасьці. ёсьць яшчэ некалькі падзелак у розных музэях, якія адрамантаваныя прыкладна як Нясьвіскі замак -- красівенька, па-багатаму і ўсім турыстам нравіцца.

зайдзіце на сайт "Глобус Беларусі" ў разьдзел "Ветракі" -- і наведайце хоць адзін зь іх, калі хоць неяк будзе па дарозе.
лік іхных жыцьцяў ідзе на гады і месяцы.

Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 08


пабачыў на краме непадалёк ад палацу Сапегаў

Тэгі:

Nov 07


Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 07

хоць мне здаецца, як ты ні кажы -- "экскрэменты", "фекаліі", "выдзеліны", "кал", "лайно" -- ці зьменіцца сэнс?..