it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 21

 

 

бандыты зь "минской спадчины", якіх крышуе менгарвыканкам і мінкульт, працягваюць зьнішчаць рэшткі старога Менску. вось і ў гэтай гарадзкой Сядзібе Станкевіча XVIII ст. на Плошчы Свабоды зьявіліся танныя шклопакеты, панішчаныя апошнія архітэктурныя дэталі будынка.
раней бандыты пакінулі ад сядзібы толькі сьцены, зьнішчыўшы ўсе скляпеньні разам з унікальнымі для Менска фрэскамі.
і ўсё гэта адбываецца пад самым носам у Латушкі, Кураша, Чарняўскага, навукова-метадычнай здрады ды астатніх "абаронцаў" нашай спадчыны, якія ажно пыхцяць, даводзячы сваю заслугу ў тым, што яшчэ ня ўсё грохнулі. са згодаў і дазволаў гэтых людзей сёньня руйнуецца нашая матэрыяльная спадчына -- тое, што вярнуць немагчыма ў прынцыпе, хіба што наставіць муляжоў. я ня ведаю, як сёньня спыніць гэты працэс.
слабае суцяшэньне -- што рана ці позна, хлопцы, вы сваё атрымаеце.
шкада толькі, што аднаўляць і ратаваць тады ўжо ня будзе чаго.

Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 21


выбірай, які хочаш!

Тэгі:

Nov 21

Дамы и господа!

Пойдете ли вы по жизни дорогой риска или благоразумия, вы рано или
поздно столкнетесь с тем, что по традиции принято называть Злом. Я говорю не
о персонаже готических романов, а как минимум о реальной общественной силе,
которая никоим образом вам неподвластна. И ни благие намерения, ни
хитроумный расчет не избавляют от неизбежного столкновения. Более того, чем
осторожнее и расчетливее вы будете, тем более вероятна встреча и тем
болезненней будет шок. Жизнь так устроена, что то, что мы называем Злом,
поистине вездесуще, хотя бы потому, что прикрывается личиной добра. Оно
никогда не входит в дом с приветственным возгласом: "Здорово, приятель! Я --
зло", что, конечно, говорит о его вторичности, но радости от этого мало --
слишком уж часто мы в этой его вторичности убеждаемся.
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 19


яму было 72 гады.
выказваю спачуваньне сваякам і сябрам Валера Раеўскага, трупе Купалаўскага і ўсім тэатралам.

ён працаваў у Купалаўскім з 1967 года. з 1973 --галоўным рэжысёрам, з 1991 па 2009 -- мастацкім кіраўніком. з 2009 -- рэжысёрам-пастаноўшчыкам.

ніжэй -- біяграфія Валера Раеўскага з сайта Купалаўскага тэатра, а таксама відэа, дзе Валер Раеўскі разам з сынам сьпявае рэп.

Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 18


сядзіба Трамбіцкіх "Лінова" цяпер знаходзіцца ў пасёлку з убогай назвай "Інтэрнацыянальны" (Пружанскі раён). назву ён апраўдвае -- разруха, галеча, жабрацтва.
толькі людзі інтэрнацыянальных поглядаў маглі давесьці такую шыкоўную сядзібу да такога стану. ну прыйшлі вы, галадранцы, ну выгналі эціх праклятых паноў. дык вам жа ж засталося ўсё гэта!! нахалеру ж руйнаваць і даводзіць да такога стану?!
дзіўная для Заходняй Беларусі безгаспадарлівасьць, трэба сказаць...
Чытаць далей »

Nov 18

я ніколі ня быў вялікім прыхільнікам адмены сьмяротнага пакараньня як такога. як журналіст, пісаў некалькі разоў пра выпадкі, калі людзей расстрэльвалі па выраку суду. напрыклад, пра гарадзенскі выпадак, калі двое вылюдкаў забілі па п'яні старога чалавека, ягоную дачку і ейную сяброўку. і гатовыя былі забіць маленькага хлопчыка -- але іх пасьпелі злавіць. там віна была даказаная на 100%, ніякіх сумніваў не было. іх расстралялі.

іншая гаворка, што мы кажам пра краіну, дзе няма суду, няма закону і няма Канстытуцыі -- ёсьць толькі паняткі ваўчынай зграі. у такім выпадку забіць невінаватага -- вельмі імаверная справа.
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 18


прыйшла "Народная Воля", гляджу -- на першай старонцы фотка Вярцінскага майго аўтарства, але ні разу не падпісаная. ну ды ладна, абы б юбіляру прыемна было!
віншую Анатоля Вярцінскага і зычу яму 120!
(ніжэй -- цікавае аўдыё)
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Nov 18


відэа euroradio.by

Тэгі:

Nov 17


гэта -- адная з самых вялікіх пахавальняў у Беларусі (з тых, што стаяць асобна). магчыма. гэта і ня вельмі чытаецца на здымку -- але ж прыгледзьцеся: унізе стаіць чалавек. і ўявіце маштаб.

знаходзіцца сядзіба ў Ляхавіцкім раёне, зусім блізка ад саміх Ляхавічаў. але зьвярніце ўвагу -- на навігатары Грушаўкі няма, у аўтамабільным атласе таксама, таму як зьбярэцеся ехаць-- парупцеся пра добрую мапу.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 17

на думку мастацкага рэдактара дзяржаўнай раёнкі "Івацэвіцкі веснік" -- гэта адзін з самых зручных спосабаў. вось толькі ня ўсе грамадзяне гэта ўжо ўсьвядомілі. на гэта паказвае група бэрээсэмаўцаў у правай частцы кадра: другая зьлева дзяўчына і другі справа хлопец усьвядомілі, яшчэ двое -- на падыходах, а дзяўчына ў цэнтры -- ня йначай пятая калона!

падборка банэраў-анонсаў унізе старонкі таксама характэрная...
усё разам глядзіцца, зрэшты, арганічна. вось толькі загаловак адразу прачытаўся -- "На калені!"

Тэгі: