it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 29


заезны дом пры сядзібе Ададуравых "Белая дача" (захавалася -- Казінца, 54). канец ХІХ ст.

фішка ў тым, што саму сядзібу ведаюць ўсе, а вось што за 500 мэтраў лявей стаіць такі дамок -- нідзе не прачытаеш.
тут ня ўсё ціха -- калі я фоткаў, дзядзька, які фарбаваў фасад крамы, паведаміў, што дом зьбіраюцца "абкласьці пліткай -- каб прыгажэй было". зьбіраюцца не яны, а дзяржаўная арганізацыя "Белаграсэрвіс", што месьціцца зь іншага боку...
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Nov 28

Тэгі: ,

Nov 28

сёньня. званок. нумар вэлкомаўскі. здымаю -- на сувязі Эльжбета Радзівіл.

-- Ого, -- кажу я, -- а пані ў Менску?
-- Не, дома ў Варшаве, -- адказвае пані Эльжбета.
-- Ну тады будзьце ўважлівыя, відаць, мы не адныя, -- папярэджваю я.

Паразмаўлялі. Кладу слухаўку і перазвоньваю на нумар +375444698569.

Гудкі. Ніхто не здымае.
Напісаў смс "Агент, вы праваліліся".
Нічога не адказалі.

Здагадка слушная?..

Тэгі:

Nov 28

усяго сабрана 140 даляраў, 10 эўра і 500 тысяч.

грошы паступалі такімі долямі: 10 эўра + 10$ + 50$ + 20$ + 20$ + 50 тыс + 450 тыс + 10S + 30$.
ясна, што ажно такі дарагі абагравальнік купляць ня мае сэнсу. таму буду выбіраць аптымальны варыянт, а рэшту перадамо грашыма -- каб было чым плаціць за гэты абагравальнік )))

хто колькі ахвяраваў, пісаць ня буду, пералічу ахвярадаўцаў у алфавітным парадку

* Алесь М.
* Аляксей
* Валеры М.
* Вераніка
* Іван П.
* Ірына З.
* інкогніта
* Каця і Лявон
* Павел Р.

шчыра дзякую ўсім!

хто хоча яшчэ далучыцца -- можна будзе зрабіць гэта ў бліжйшыя пару дзён (пакуль будзем купляць абагравальнік і шукаць, як бы яго завезьці). вашыя ахвяраваньні перадамо Валянціне Уладзімераўне ў якасьці падтрымкі да яе пенсіі памерам 500 тысяч.

хто можа завезьці абагравальнік у Ваўчо -- тэрмінова лістуйце labadzenka@gmail.com
вёска знаходзіцца пад Вушачамі, за 8км ад Полацкай трасы.

Тэгі:

Nov 28

сёньня-заўтра мусяць паступіць апошнія ахвяраваньні на абагравальнік для Валянціны Быкавай (тады і дам справаздачу), сястры Васіля Быкава.

тады неадкладна набываем абагравальнік, а рэшту перадаем ёй грашыма -- каб было чым плаціць за сьвятло.
праблема ўсё тая ж -- хто б мог адвезьці яго па дарозе ў Полацак ці Вушачы. вёска Ваўчо знаходзіцца за 8 кілямэтраў ад Полацкай трасы.
лістуйце labadzenka@gmail.com

падрабязьней пра абагравальнік ТУТ

хто хоча яшчэ далучыцца -- далучайцеся. вашыя ахвяраваньні будуць перададзеныя Валянціне Быкавай, для якой яны будуць дарэчныя, бо пенсія ў яе складае каля 500 тысяч...

Тэгі:

Nov 28

пачытайце -- здорава ўздымае настрой!.. 😉


"Рэгіянальная газэта" (Маладэчна) , Aўтар: Зоя ХРУЦКАЯ, 26.11.2011. 06:06

Сольны канцэрт Аляксандра Саладухі з новай праграмай “Берагі” − першы, які адбудзецца ў маладзечанскім Лядовым палацы. Пройдзе ён 4 снежня а 16 гадзіне.

Перад ім спявак расказаў для чытачоў “РГ”, што на канцэрце гледачы пачуюць песню на словы галоўнага доктара Беларусі па жаночых грудзях Леаніда Путырскага. І як атрымалася, што дачка рускамоўнага спевака называе яго па-беларуску – тата? Чаму ў шыкоўным доме Саладухі няма Інтэрнэту? А таксама пра…

Пра новы альбом

− “Берагі” − першы з маіх альбомаў, над якім працавала беларуска-расійская каманда. Расійскія аранжыроўшчыкі, музыканты, бэквакал − людзі, якія працавалі над лепшымі альбомамі вядомага спевака Стаса Міхайлава. А сам Стас Міхайлаў падарыў мне адну з песень − “Табе, каханая”. Мы з ім са студзеня 2009 у прыязных адносінах. Астатнія паэты беларускія − Алег Жукаў напісаў “Варвару”, галоўны доктар Беларусі па жаночых грудзях Леанід Путырскі стаў аўтарам песні “Што трэба”. Музыку пісаў Алег Елісеенкаў, з якім мы ў дастаткова блізкіх стасунках.
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 27


сябры, дазвольце порцыю бясплатнай рэклямы.
набыў у краме канцэнтраванае малако глыбоцкай вытворчасьці, а на ім напісана па-беларуску і толькі па-беларуску!
дасьціпныя філёлягі, вядома, знойдуць чай, крышку ды іншую трасцу. але заклікаю не накідвацца на вытворцу за гэта, бо -- ці шмат вы бачылі тавараў, на якіх напісана толькі па-беларуску? калі і паправіць іх -- то мякка і акуратна.
а ўвогуле -- заклікаю не паленавацца і напісаць падзяку (адрас прыводжу ніжэй). бо як прыемна -- не сварыцца (чаму ня пішаце па-беларуску?!), а дзякаваць.
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 27


здымак сёньня даслаў шаноўны Андрэй Чарняўскі, чым нечувана мяне парадваў. паціху-памалу, але "плян мерапрыемстваў" выконваецца!..
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 27

праводжу гэтую апытанку па просьбе майго сябра. ён мае ідэю -- выдаць кнігу мастацтвазнаўчых (не палітычных) нарысаў Зянона Пазьняка. чалавек мае ідэю, але ня мае сродкаў -- і хоча зладзіць для гэтага грамадзкую акцыю па збору грошай. таму, калі ласка, прашу паўдзельнічаць усіх -- каб чалавек ацаніў, ці рэальна будзе ажыцьцявіць такую справу.

ці ахвяравалі б Вы на такую кнігу?

View Results

Loading ... Loading ...

Тэгі:

Nov 26


сёньня Караткевічу споўніўся б 81 год.
у гэтае сьвята я папрасіў сказаць пару словаў пра Уладзімера Сямёнавіча ягонага сябра (дарэчы, аўтара гэтага здымка) паэта Сяргея Панізьніка.
Чытаць далей »

Тэгі: ,