it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 22

чытач Зміцер Курза пераслаў адказ ГУМа наконт беларускай мовы

 


Ад каго: Гум <info@gum.by>
Каму: zmitrachok@
Тэма: ОАО ГУМ

Паважаны Дзмітрый Ігаравіч !

Ваш электронны зварот разгледжаны адміністрацыяй ААТ «ГУМ».
Перш за ўсё , дзякуем Вам за станоўчы водгук і высокую ацэнку якасці
гандлёвага абслугоўвання ў нашых крамах.
Вы правільна заўважылі, што беларуская мова вельмі рэдка
выкарыстоўваецца арганізацыямі, прадпрыемствамі ў сваёй дзейнасці,
і ААТ «ГУМ» , у дадзеным выпадку , не выключэнне. Але гэта не таму , што мы
не шануем і не паважаем нашу родную мову.   На жаль , у штаце вельмі
мала работнікаў , якія ведаюць беларускую мову ў той ступені , якая
неабходна для належнай арганізацыі працы , і пры гэтым у супрацоўнікаў
няма жадання і магчымасцяў яе вывучаць .
Выкарыстанне ў сваёй дзейнасці беларускай мовы - няпросты крок
для гандлёвай арганізацыі. Гэта вялікі маркетынгавы праект, які патрабуе
комплекснага падыходу, змяненняў па розных напрамках, а не толькі
ў рэкламе, і пры гэтым значных выдаткаў. У цяперашні час рэалізацыя
падобнага праекта не ўяўляецца магчымым.
Разам з тым, мы з вялікай цікавасцю паставіліся да Вашага
паведамлення і ўдзячны  за прапанаваныя ідэі.
Спадзяемся на разуменне гэтай сітуацыі. Будзем рады бачыць Вас
нашым пастаянным пакупніком. Калі Вы не згодныя з вынікамі разгляду
дадзенай заявы Вы маеце права абскардзіць іх у вышэйстаячую
арганізацыю , альбо суд.

Намеснік дырэктара  ААТ «ГУМ»      С.М.Приступа

--
С уважением,
ОАО ГУМ   

траўня 22

Сумесны флэшмоб з праектам Litara-A:

студэнты "Мовы Нановы" хорам чытаюць "Пагоню" Максіма Багдановіча.

Мова Нанова -- самыя масавыя ў свеце курсы беларускай мовы. Кожны панядзелак, 19.00, Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а).
Далучайцеся!
Сайт курсаў з анлайн-заняткамі -- www.movananova.by

Тэгі:

траўня 22

zm4
сфоткаў гадзіну таму каля дома №78а па праспекце
Чытаць далей »

Тэгі: ,

траўня 22

fin1
заламінаваны бэдж на шыю, які маюць усе фінскія заўзятяры. месцамі проста феерычны )
але файна, што па-беларску!
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 20

Ці жадаеце мець у кніжным выглядзе працяг "дзіцячай заМовы"?

View Results

Loading ... Loading ...

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН &amp; ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1700 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па два новыя малюнкі. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

066-heblik
нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю (можна і самому забраць на офісе), замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

    • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
    • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
    • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
    • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
    • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
    • на сайце imbryk.by
    • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)

(калі недзе няма -- калі ласка, паведамце)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

траўня 18

sid1
выбітнага музыку і грамадзяніна знайшлі сёньня нежывым у сваёй кватэры.

фота: 2003 год, абарона Коласаўскага ліцэю
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 17

Ці жадаеце мець у кніжным выглядзе працяг "дзіцячай заМовы"?

View Results

Loading ... Loading ...

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН &amp; ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1700 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па два новыя малюнкі. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

065-haplik-haftka

нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю (можна і самому забраць на офісе), замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

    • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
    • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
    • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
    • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
    • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
    • на сайце imbryk.by
    • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)

(калі недзе няма -- калі ласка, паведамце)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

траўня 14

Помнік Цмоку адкрылі ў Лепелі мінулай восенню. У адкрыцці браў удзел нават старшыня выканкама, а грошы на помнік вылучылі з мясцовага бюджэту. Ініцыятыва ж усталявання помніка належала мясцоваму краязнаўцу, рупліўцу Уладару Шушкевічу.

Днямі мы атрымалі паведамленне ад чытача нашага сайта Алеся Мазаніка з Мінска.

"Быў на выходных у Лепелі, едзіў спецыяльна, каб пабачыць яшчэ раз адзіны ў Беларусі помнік Цмоку. Якое ж было маё здзіўленне, калі за 50 метраў ад помніка я заўважыў змяю, якая паўзла ў пустым фантане!.. Аказалася, гэта вуж. А вуж, як вядома, -- родны брат Цмока!"

Алесю ўдалося зняць вужа на відэа.

далей чытайце ТУТ

Тэгі:

траўня 14

Ці жадаеце мець у кніжным выглядзе працяг "дзіцячай заМовы"?

View Results

Loading ... Loading ...

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН &amp; ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1700 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па два новыя малюнкі. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

064 khrusc

хрушч, жук сямейства пласцініставусых.

хрушч м. — Віц. р., Мсцісл., Уздз., Ваўк. (Мат. Гарадз., Мат. мен.-мал., Каспяровіч, Станкевіч),
хрушэль м., грушэль м. — Слон. (ЖС, Сцяшковіч),
маёвік м. — Жытк. (ТС),
маёўка ж. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
майскі жук — Смарг., Шчуч., Латгал. р. (СПЗБ, ЭПБ),
маёвы жук — Паст. (СПЗБ),
дубовы жук — Ашм. (Станкевіч),
лазовы жук — Мядз. (НС),
кляновы жук — Брасл. (СПЗБ),
кацярынка ж. — Віц. р. (Каспяровіч),
брангуль м. — Вілен. р. (СПЗБ),
грамбуль м. — Воран. (СПЗБ),
грамле мн. — Слон. (СПЗБ).

нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю (можна і самому забраць на офісе), замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

    • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
    • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
    • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
    • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
    • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
    • на сайце imbryk.by
    • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)

(калі недзе няма -- калі ласка, паведамце)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

траўня 13

IMG_9817
я ўжо даваў раней здымкі цудоўнага, але закінутага касьцёла ў Княжыцах.
гэта Магілёўскі раён -- вёска стаіць пры самай дарозе, вельмі раю заехаць!
сёньня -- манастырская пабудова XVIII ст. пра яе мала хто ведае, знайсьці нялёгка. стоячы тварам да касьцёла, трэба паехаць па дарозе, якая ідзе справа ад яго. і па правым баку вельмі пільна ўзірацца ў кусты -- там і будзе гэты непрыкметны будыначак зь вельмі цікавым дэкорам. для арыентацыі ў канцы галерэі -- від на касьцёл ад гэтага будынка.

kn (1)

kn (2)

kn (3)

kn (4)

kn (5)

kn (6)

kn (7)

kn (8)

kn (9)

kn (10)

kn (11)

kn (12)

kn (13)

kn (14)

kn (15)

kn (16)

kn (17)

kn (18)

kn (19)

kn (20)

kn (22)

kn (23)

kn (25)

kn

+IMG_9874

Тэгі: