it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 20

r30

r31

r1

r29

r2

r3

r4

r5

 

+ фота на кастрычнік 2015

carkwa151016-dqblz

r6

r7

r08

r9

r10

r11

 

+ кастрычнік 2015

slonim123

 

slonim2-trajecki-sabor1-swnlm

r12

r13

r14

r15

r16

r17

r18

r19

r20

r21

r22

r23

r24

r25

r26

r27

r28

Фота: Андрэй Дыбоўскі, Алесь Варыкіш, Глеб Лабадзенка, globus.tut.by, radzima.org, facebook.com

Apr 09

DZ1+2

 АФІЦЫЙНЫЯ МЕСЦЫ ПРОДАЖУ КНІГ 

  • Акадэмкніга (Незалежнасці, 72, метро Акадэмія навук)
  • Логвінаў (Незалежнасці, 37а, метро Плошча Перамогі)
  • Крама Ў (Незалежнасці, 37а, метро Плошча Перамогі)
  • Кніжны салон (Калініна, 5)
  • Рагна (Сухая, 4, метро Фрунзенская)
  • Свет кніг (Купалы, 27)

у інтэрнэце

Набывайце і рэкламуйце між сяброў!

Дзякуй!

Працяг кнігі "дзіцячая заМова" -- гэта новыя 120 карцінак, створаныя за апошні год. старонкі з кнігі можна паглядзець ТУТ

Зробленая яна ў падобнай стылістыцы з першай кнігай -- кардон, грубая папера, спружына, завязачка. То бок, будзе выглядаць, як падарунак )

Апроч таго, паралельна перавыдадзеная першая частка "дзіцячай заМовы", якая змяшчае 112 карцінак. Старонкі з кнігі можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Feb 24

Сяргей ШАПРАН, "Новы Час"

24 лютага Рыгору Барадуліну было б 80. Ён пайшоў з жыцця праз тыдзень пасля свайго 79-годдзя. Пайшоў «у неба пехатою»…Амаль 15 гадоў Сяргей Шапран занатоўваў гутаркі з Майстрам. Прапануем вам выбранае.

Вушача. У маміным садзе

Вушача. У маміным садзе
З Рыгорам Барадуліным я пазнаёміўся ўзімку 1999 года падчас Міжнароднага фестывалю праваабарончага кіно, які праходзіў у мінскім ДК прафсаюзаў. Папрасіў тады сказаць колькі слоў для газеты «Имя», у якой я працаваў. І адразу дамовіліся пра другую сустрэчу і новае, ужо вялікае інтэрв’ю.

Неаднойчы бачыў яго на вуліцах Мінска (звычайна на тагачасным праспекце Машэрава, дзе і па сёння месціцца выдавецтва «Мастацкая літаратура», у якім працяглы час працаваў Барадулін, пакуль з прыходам новай улады не быў выправаджаны на пенсію). Рыгор Іванавіч уяўляўся чалавекам замкнёным, які «сам у сабе». Кожнага разу, калі выпадкова сустракаў яго, ён ішоў, засяроджана гледзячы сабе пад ногі, і толькі зрэдчас пазіраў на сустрэчных. «Барадулін — класік, да яго не падступіцца», — прыкладна так разважаў я тады. Але на самай справе ўсё аказалася іначай, і з той выпадковай сустрэчы ў 1999-м і пачалося нашае знаёмства.

Чытаць далей »

Feb 19

Сяргей ШАПРАН, Новы Час

“ДДТ” зноў, пасля шасцігадовага перапынку, у Беларусі: 20 лютага — Віцебск, 22-га — Гомель, 24-га — Брэст, 26-га — Мінск. Лідар “ДДТ” Юрый Шаўчук у мінулыя гады часта бываў у беларускай сталіцы з канцэртамі дый не толькі — гэта дзякуючы менавіта яму напоўніцу загучала ў другой палове 1990-х назва гурта “Тройца” і стала больш шырока вядомая паэзія Веніяміна Блажэннага…

Юры Шаўчук

Май 1989 года. На мінскім стадыёне “Дынама” “ДДТ” дае два канцэрты. Інтэрнэта ў той час не было, і інфармацыю магчыма было здабываць толькі з газет ды тэлевізара. Зрэшты, нягледзячы на ўжо тады вялікую папулярнасць, пра “ДДТ” мала пісалі — карабель савецкага афіцыйнага друку быў даволі непаваротлівы. Я ведаў, бадай, толькі тое, што ў 1982 годзе Юрый Шаўчук (мастак-настаўнік па адукацыі, ён паходзіў з Уфы; некалі сям’я Шаўчукоў жыла пад Кіевам, але ў 1930-я гады былі выселена на Калыму) атрымаў за песню “Не стреляй!” першае месца ў конкурсе “Камсамолкі” “Залаты камертон”. Менавіта тады і з’явілася назва “ДДТ”. Справа ў тым, што калі песня “Не стреляй!” прайшла ў другі тур конкурса, стала патрабнай больш канцэптуальная назва, чым проста “Гурт Генадзя Родзіна” (Родзін фармальна лічыўся мастацкім кіраўніком калектыву). Тады і прыдумалі назвацца “ДДТ”. Фармальна – гэта абрэвіятура ад Дзіцячага дома творчасці, дзе рэпетавалі музыканты. Зрэшты, у назве быў схаваны і падтэкст: ДДТ, як вядома, — гэта інсеціцыд, ці, кажучы прасцей, дуст. Праўда, самі музыканты не дужа ўхвалялі такую аналогію, таму расшыфроўвалі назву іначай, напрыклад, “Дурні з Дома тэхнікі”. Чытаць далей »

Feb 13

Увага!

Кнігу можна набыць:

* "Акадэмкніга" (ст.м. Акадэмія навук) -- кошт каля 160 тыс.

* "Логвінаў" (Незалежнасці, 37а) -- кошт каля 160 тыс.

* кніжная выстава "Свет кніг" (Купалы, 27)

* imbryk.by -- кошт 200 тыс, бясплатная дастаўка па Беларусі

* knihi.by -- кошт 158 тыс., удакладняйце ўмовы дастаўкі

"Нататкі таткі", 80 старонак, каляровы друк, глянцавая папера, цвёрдая вокладка.

Гісторыя стварэння кнігі.

У свой Дзень Народзінаў паэт Андрэй Хадановіч даў старт адметнаму праекту, за які яму скажуць "дзякуй" усе бацькі, каму даводзілася чуць "не хачу есці", "не хачу на двор" і "не хачу вучыцца". Цяпер усё гэта вашыя дзеткі будуць рабіць з задавальненнем!

01

Піша Андрэй Хадановіч:

Сябры, не магу не падзяліцца радасцю. Варта было дажыць да 42 гадоў, каб нарэшце зрабіцца дзіцячым паэтам. Нават са сваёй кніжкай, якая вось-вось выходзіць па-беларуску. “Нататкі таткі” пісаліся пяць гадоў. Зразумела, музай-натхняльніцай была і ёсць дачка Алена. Аленка падрастала – і здараліся новыя і новыя нагоды нешта зарыфмаваць. Такія сабе вершы на ўсе выпадкі жыцця. Трэба пайсці пакарміць качак, пагайдацца на арэлях ці паехаць у грыбы – калі ласка. Трэба паплёскацца ў ванне, але без патопу і каб за сабой потым прыбралі – штось напісалася. Звярнула мама ўвагу, што цукеркі ядуцца лепей за боршч – трэба ратаваць сітуацыю. 🙂 Найчасцей дапамагае. А калі не, то прынамсі настрой падымае.

02

Так склалася, што кніжка доўга чакала свайго часу. Немцы даўно пераклалі, а ўкраінцы не толькі пераклалі, але і надрукавалі, а ў нас усё ніяк… Зрэшты, так яно нават лепей: за гэтыя пару гадоў, пакуль выдаўцы чухалі патыліцу, кніжка пісалася далей і з'явіліся новыя вершыкі! На ўсе поры году і на ўсе нагоды. Пра катанне на каньках і на ровары. Пра першага верасня і першы паход у школу. Пра суворы рэжым дзіцячага жыцця ды розныя складанасці выхавання. Спадзяюся, выйшла не сумна. Жонка смяецца. Дачка з першага слухання запамінае і апавядае на памяць гасцям. Асабліва вось гэтае:

У мяне бацькі – зьвяры:
Абуджаюць на зары…

 

або

 

Татка сеў пісаць нататку,
А малая – скок на татку.
Цап яго за бараду:
Беражыся – я іду!

 

ці такое

 

Ёсьць у нас пыласос –
Ён гудзе, як паравоз.
А за ім наўздагон
Ходзіць татка, як вагон.

 

або вось так

 

Шакаладную цукерку
Смачную хачу!
Pа яе аддам талерку,
Поўную баршчу.

 

Апошнія пару гадоў сталі запрашаць на розныя дзіцячыя імпрэзы. Я стаў прыходзіць і чытаць там. Спачатку вельмі баяўся, потым перастаў. Дзеткам нават падабаецца. А бацькі пытаюцца, дзе набыць кніжку. Сёньня ўжо магу ім адказаць.

03

Кніжку аформіла цудоўная мастачка Наталля Кійко. Атрымалая вельмі нестандартна і не нудна. Так, як я сабе ў ідэале і ўяўляў. Лёгкі дзіцячы панк, але не праз меру. Усё ў межах добрага густу. Выданьне, цьху-цьху-цьху, атрымліваецца сімпатчнае.

04

Jan 22

У дзень развітання з вялікім беларускім гісторыкам хачу выкласці гэтую даўнішнюю гутарку пра Каліноўскага, а таксама некалькі здымкаў Анатоля Пятровіча.

Смуткую з нагоды гэтай непапраўнай страты...

gryc

+++IMG_8598

 

Тэгі: ,

Nov 29

чытач Зміцер Курза скінуў такую вось сваю перапіску з кампаніяй "Газпром-нефть"

вы яшчэ запраўляецеся на запраўкай расейскай кампаніі?..

 

-------- Перасланае паведамленне --------
Ад каго: Чирко Оксана Петровна<Chirko.OP@gazprom-neft.by>
Каму: Kurzen <zmitrachok@mail.ru>
Тэма: RE: ЭЛЕКТРОННЫ ЗВАРОТ

Паважаны Дзмитрый!
Мы б з вяликай радасцю ужывали б родную мову, але, на жаль, вымушаны
прытрымливацца расейских стандартау. Кампания расейская, таму и стандарты
расейския.

From: Kurzen [mailto:zmitrachok@mail.ru]
To: _ПНПО Газпромнефть-Белнефтепродукт
Cc: HR (human resources)
Subject: ЭЛЕКТРОННЫ ЗВАРОТ

Вітаю, шаноўная кампанія ЗТАА "ГАЗПРАМНАФТА-БЕЛНАФТАПРАДУКТ"! хачу выказаць
вам шчырую падзяку за вашую добрасумленную  і адказную працу, высакаякасны
сэрвіс і добразычлівасць персаналу. заўжды карыстаюся паслугамі вашых АЗС, а
таксама раю гэтак рабіць і іншым.
аднак мяне надта непакоіць такое пытанне: вашая кампанія, на вялікі жаль,
абсалютна не выкарыстоўвае родную беларускую мову нідзе, зусім нідзе.а яна ж
таксама дзяржаўная і як-ніяк мае права хоць на нейкі ўжытак. беларуская мова
зараз і так памірае, 99% справаводства, ТВ, СМІ, адукацыі, спорта і г.д.
ігнаруюць беларускую мову ў Беларусі.
калі выязджаеш за мяжу, то ў Польшчы - АЗС на польскай мове, ва Украіне - на
ўкраінскай, у Расіі - на рускай і г.д.. а ў Рэспубліцы Беларусь усё па-руску.
часам і не зразумееш, ці ў Беларусі ты знаходзішся ці ў РФ!
вельмі прашу Вас павярнуцца тварам да роднай беларускай мовы і хаця б часткова
пачаць яе ўжываць: у шыльдах (уваход-выхад, на сябе-ад сябе, КРАМА,
АЎТАМЫЙНЯ), таблічках (рэжым работы, прыбіральня), указальніках, наклейках
(вядзецца відэаназіранне, адчынена-зачынена), рэкламе (бігборды, білборды,
ТВ-рэклама і інш.) і інш. . паверце, гэта таксама было б выдатным
маркетынгавым крокам і яскрава вылучыла б вас сярод іншых кампаній на рынку.
з павагай і спадзяваннем на лепшае, Дзмітрый Ігаравіч Курза

Тэгі:

Nov 29

DSCF8910

даслала чытачка Вікторыя Пярлухіна

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !

Белы спіс беларускай мовы (больш за 330 тавараў і паслуг) глядзіце ТУТ
для тавараў пазначайце назву брэнда і краіну-вытворца, для месцаў і ўстановаў -- населены пункт і адрас (прынамсі, вуліцу)
цяперашні "БЕЛЫ СЬПІС беларускай мовы" (больш за 300 пунктаў) можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Nov 29

SAM_8279

Вёска Пiльнiца Мiнскага раёна.

Здымак даслаў Дзмітрый Навумаў

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !

Белы спіс беларускай мовы (больш за 330 тавараў і паслуг) глядзіце ТУТ
для тавараў пазначайце назву брэнда і краіну-вытворца, для месцаў і ўстановаў -- населены пункт і адрас (прынамсі, вуліцу)
цяперашні "БЕЛЫ СЬПІС беларускай мовы" (больш за 300 пунктаў) можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Nov 29

SAM_3528

даслала чытачка Ніка Бераснёва

Тэгі: