it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 07


перадрук абвесткі:
У добрыя рукі аддаюць 4 мілых беларускагаўных шчанюкоў. Усе дзяўчаткі, вырастаюць увышыню да 25-30 см. Парода – салігорскі стрыт-бульJ Шчанюкі зняходзяцца ў Салігорску, але калі трэба, гаспадар гатовы прыехаць і аддаць у Менск. Кантакты гаспадара Паўла Батуева: тэл. +375 29 615 10 46, скайп batujeu, старонка “Укантакце” http://vkontakte.ru/batujeu
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 07

УВАГА! АСВЯЧЭНЬНЕ КАПЛІЦЫ ПЕРАНОСІЦЦА НА НЯВЫЗНАЧАНЫ ТЭРМІН. ВЫГЛЯДАЕ, ШТО ЯГО САРВАЎ ЛЁВА З МАГІЛЁВА

перадрук з catholic.by

10 снежня 2011 г. а 11-й гадзіне ў нясвіжскім палацы Радзівілаў адбудзецца благаслаўленне капліцы і афіцыйная перадача каменных табліц, якія знаходзіліся тут да сярэдзіны ХХ ст. Пасля Другой сусветнай вайны, дзякуючы мясцовым парафіянам і кс. Гжэгажу Каласоўскаму, табліцы захоўваліся ў нясвіжскім фарным касцёле.

Благаслаўленне капліцы, якая існавала ў палацы з XVIII ст., здзейсніць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Шчыра запрашаем усіх жадаючых.

ЧАКАЕЦЦА ЎДЗЕЛ РАДЗІВІЛАЎ


АДТУЛЬ ЖА

Нясвіжане ўзгадаюць кс. Гжэгажа Каласоўскага ў 20-ю гадавіну яго смерці
Анонсы
07.12.2011 11:44

У суботу 10 снежня ў нясвіжскім касцёле Божага Цела адбудзецца святая Імша ў гонар кс. Гжэгажа Каласоўскага. 4 снежня 2011 года споўнілася 20 гадоў са дня смерці гэтага ганаровага жыхара Нясвіжа.

Літургію, якая распачнецца а 12-й гадзіне, узначаліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Напрыканцы Імшы будзе асвячоны крыж, які ўсталююць на купале касцёла. У плане візіту іерарха — дзяленне аплаткай з парафіянамі.

На мерапрыемствы сардэчна запрашаюцца ўсе жадаючыя, асабліва тыя, хто ведаў кс. Гжэгажа Каласоўскага, у тым ліку святары і сёстры законныя.

Тэгі:

Dec 06

Праграма Юліі Чарняўскай з TUT.BY
Госьці -- Валянцін Акудовіч, Глеб Лабадзенка, Юры Дракахруст, Константин Михеев.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 06
Глеб ЛАБАДЗЕНКА для www.baj.by, фота аўтара + архіўныя

Вядомы блогер і экс-рэдактар «Камсамолкі» распавёў www.baj.by, чаму загалоўкі і ліды не маюць значэння, колькі каштуе ягоны гадзіннік, для каго пішуць журналісты і чаму ён не рагоча з фразы Тура «Вы жывеце не па сродках»...

ДАВЕДКА БАЖ

Віктар МАЛІШЭЎСКІ нарадзіўся ў 1974 годзе ў Воршы. Скончыў гістфак БДУ, аспірантуру, стаў магістрам палітычных навук (тэма «Палітычная свядомасць ва ўмовах трансфармацыі пераходнага грамадства», Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы). З 1996 па 2006 быў намеснікам галоўнага рэдактара «Комсомольской правды» в Беларуси». У 2006 звольніўся пасля выгнання з пасады галоўнага рэдактара Юліі Слуцкай. З 2008 вядзе блог http://malishevsky.livejournal.com/, мае больш за 1500 чытачоў, часта называецца ў прэсе і інтэрнэце «ўплывовым блогерам». Сябра БАЖ з 1996 года.

«Калі людзі цытуюць мяне, яны пішуць „сачыце за рукамі“ і ставяць знак капірайту — што гэта я прыдумаў»

Памятаю, Віктар, Вы напісалі, што людзі не будуць чытаць допіс у інтэрнэце, даўжэйшы за 1500 знакаў. Таму давайце пачнем з галоўнага: Вам не задрала фраза «сачыце за рукамі»?

Віктар Малішэўскі: Угу, надакучыла! Але груба кажучы, гэта ад мяне ўжо не залежыць. Я ж не збіраўся яе ад пачатку эксплуатаваць і «пакідаць за сабой», нібыта я яе выдумаў. Проста адзін раз ужыў — і больш не збіраўся, а потым заўважыў, што, калі людзі цытуюць мяне, яны пішуць «сачыце за рукамі» і ставяць знак капірайту — што гэта я прыдумаў. Я заўважыў — і яшчэ раз ужыў, і яшчэ раз…
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 05


ці чытаеце вы кагосьці зь іх? ці ходзіце на "вечера поэзии и прозы"?
ці можна іх увогуле прылічыць да беларускай літаратуры?
вельмі цікавае вашае меркаваньне!..

Тэгі:

Dec 04

Golos by user4951727

знайшоў на Газеце.Ру. не палянуйцеся, прагледзьце матэрыял -- бліскучая праца журналісткі. Кацярына, прыязджайце да нас!..

Тэгі:

Dec 01


фота: Antol Laščoŭ

шчыра дзякую Антолю Ляшчову, які адгукнуўся і апэратыўна завёз набыты прыбор Валянціне Ўладзімераўне!
такім чынам, Валянціне Быкавай набыты абагравальнік DeLonghi GS 770920, а таксама перададзена сума 1 мільён 119 тысяч 700 рублёў, што раўняецца больш чым дзвюм яе пэнсыям.
яшчэ раз дзякую ахвярадаўцам:

* Алесь М.
* Аляксей
* Валеры М.
* Вераніка
* Іван П.
* Ірына З.
* інкогніта
* Каця і Лявон
* Павел Р.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 01

набыў у краме пушку пінскіх запалак. на іх -- усё па-ўкраінску. рэкляма, маўляў. але што гэтая рэкляма робіць у менскай краме?..

ці бачылі вы хоць раз, каб на нашых запалках было хоць слова па-беларуску? я памятаю -- толькі некалі даўно, пакуль шклоўска-магілёўская шляхта не пачала гайкі закручваць.

што казаць, калі вытворцы запалак з Пінску жывуць у краіне "РБ"...

Тэгі:

Nov 30

котка ўцякла ўначы 26-га праз вакно ў двары крамы "Траецкая". хто бачыў ці нешта ведае -- тэлефануйце гаспадару 8.029.7575867

Тэгі:

Nov 30


на гэтым шаржы мастака М.Лісоўскага -- чатыры знаныя беларускія кампазітары: Мікалай Аладаў, Рыгор Шырма, Анатоль Багатыроў і Пятро Падкавыраў.
толькі Рыгор Барадулін мог напісаць эпіграму мала таго, што два радкі -- ды яшчэ і адну на ўсіх 😉
Чытаць далей »

Тэгі: