it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 20

Аляксандр Ластоўскі: “Чалавек піша: “Мне са свечкай нельга пастаяць?” Адказ: “Так! Нельга”. Калі ты ў кантэксце дадзенай падзеі не падаў адпаведны запыт на правядзенне гэтага мерапрыемства. Са свечкай стаяць – калі ласка, ёсць касцёлы, ёсць цэрквы, ёсць малельныя месцы спецыяльныя, прызначаныя для гэтага. А калі ты праводзіш масавае мерапрыемства, хочаш прыцягнуць увагу – усё ў адпаведнасці з законам аб масавых мерапрыемствах”.

Чытаць далей: http://euroradio.fm/report/militsyya-neabgruntavanai-zhorstkastsi-nyama-sa-svechkai-stayats-ests-kastsely-83983

Dec 20

перадрук з ЖЖ Femen

SOS! ПОМОГИТЕ!
Только что вышла на связь одна из трех пропавших в Беларуси активистка FEMEN Инна Шевченко.  Инна сообщила, что она и две соратницы вчера в 19:00 на вокзале города Минск были захвачены милицией и КГБшниками, им завязали глаза и всю ночь возили в автобусе, завезли в лес, облили маслом, заставляли раздеваться, угрожали поджечь, угрожали ножом. которым позже отрезали волосы. Все происходящее КГБшники снимали на видеокамеру, далее их выбросили голыми в лесу без документов.  В села Беки, Ельского района, Гомельской области девушки добрались пешком из леса. Обращаемся ко всем, кто может помочь забрать и спрятать активисток до прибытия работников посольства Украины в Беларуси.

Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 20

Экс-прарэктар ЕГУ страшыць: Беларусь прымуць у Балонскі працэс – а мы нічога не будзем выконваць!

Існуе верагоднасць, што ў красавіку 2012 года Беларусь могуць прыняць у агульнаеўрапейскі адукацыйны Балонскі працэс – на Саміце міністраў адукацыі краін-удзельніц. У сувязі з гэтым у Беларусі ўтварыўся грамадскі Балонскі камітэт, які ставіць на мэце кантраляваць працэс камунікацыі нашых чыноўнікаў ад адукацыі з еўрапейскімі. Экс-прарэктар ЕГУ Уладзімір Дунаеў тлумачыць небяспеку: нашыя чыноўнікі могуць наабяцаць усякіх рэформаў, Беларусь туды прымуць – а мы потым, як гэта бывае, нічога не выканаем, сістэма адукацыі застанецца састарэлай, савецкай. Небяспека ў тым, лічыць Дунаеў, што механізма выключэння з Балонскага працэсу… няма! Адзін з заснавальнікаў грамадскага Балонскага камітэта тлумачыць дэталі.

праслухаць аўдыёадказы Уладзімера Дунаева

Dunaeu audio by user4951727

Уладзімір Дунаеў: Беларусь – гэта амаль што апошняя еўрапейская краіна, якая не ўступіла ў Балонскі працэс. І ў Еўропе да гэтага могуць падыходзіць так, што “лепш, каб Беларусь была, калі паабяцае, што зробіць рэформы”. Але, на жаль, мы ведаем, што абяцанні свае беларуская ўлада не выконвае, таму, мне здаецца, трэба размаўляць пра тыя ўмовы, на якіх можна ўключыць Беларусь у гэтую еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 20

Дакументальны фільм Вячаслава Ракіцкага і Андрэя Куцілы.
55 хв., Беларусь,2011 год.
Фільм прысьвечаны ўгодкам драматычных падзеяў у Беларусі ў сьнежні 2010 года, калі была люта разагнаная мірная акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Сьледчая, судовая і турэмная сістэмы - вачыма ўдзельнікаў таго пратэсту, якія прайшлі праз пекла турмаў. Аўтары засяроджваюць увагу на ўсьведамленнях людзей, якія страцілі працу, вучобу, перанесьлі жорсткія фізычныя і маральныя катаваньні.

прэм'ера адбылася 19 сьнежня 2011 году на тэлеканале "Белсат".

Тэгі:

Dec 20


фота адсюль
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 20

відэа Белапан

Тэгі:

Dec 20

старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч просіць усіх неабыякавых грамадзян раздрукаваць гатовы ліст, падпісаць і накіраваць старшыні сельсавета Мікалаю Ладуцьку. ліст тычыцца праблемы з вуліцай Зыбіцкай (Гандлёвай). раздрукаваць можна ТУТ

ps у лісьце ёсьць недакладнасьць: ініцыялы старшыні сельсавета пазначаныя няправільна, правільна "М.А."

Тэгі:

Dec 20

царква сьвятога Мікалая знаходзіцца проста на тэрыторыі крэпасьці-героя. цяпер цікавы момант -- усярэдзіне яна непатынкаваная, таму стварае ўражаньне ледзьве не Пантэона! спадзяюся, у іх ня хопіць грошай патынкаваць...

Як лепш вывешваць фоткі -- па-звычайнаму ці ўсякімі слайдшоў?

View Results

Loading ... Loading ...
Тэгі: ,

Dec 19

УВАГА!

відэатрансьляцыя лекцыі ў жывым этэры абдузецца па адрасе http://distance.fly-uni.org/login/index.php

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, для TUT.BY, фота, відэа аўтара

Доктар гісторыі Захар Шыбека прачытае 23 снежня публічную лекцыю пра беларускія мястэчкі. Лекцыя пачнецца а 18.30 у галерэі Шчамялёва (Ракасоўскага, 49). Уваход вольны!

Калі журналісты прадстаўляюць Захара Шыбеку, то часта пішуць коратка – “найлепшы знаўца гісторыі Мінска”. Тым больш цікавая тэма ягонай публічнай лекцыі з цыкла Urbi et Orbi (“Гораду і Свету”) – “Скарбы беларускіх мястэчак: набыткі, страты, надзеі на адраджэнне”. Слова “мястэчка” цяжка перакласці на іншыя мовы, бо “городок”, “town” – гэта ўсё не тое, яно не перадае сутнасці гэтага “ўласнабеларускага” населенага пункта. А мястэчак у перыяд росквіту ў Беларусі было больш за 400! І збольшага яны мелі Магдэбургскае права (права на самакіраванне). У той час, як у Расійскай імперыі пра такое нават не чулі.

Захар Шыбека – адзін з самых аўтарытэтных беларускіх гісторыкаў, прафесар, доктар навук. Аднак за гэтымі званнямі і рэгаліямі хаваецца не занудны кабінетны дзядзька, а найцікавейшы апавядальнік, лектар, выкладчык. Шыбека – вельмі не-савецкі чалавек, гісторык еўрапейскага тыпу і маштабу. Нядаўна ён прапанаваў усе скульптуры савецкага часу звезці ў адно месца і зрабіць такі “тэрарыюм” – нешта падобнае стварылі ў Літве. Уявіце сабе прасавецкага гісторыка, які такое прыдумае!
Гаворачы пра мястэчкі, Захар Шыбека прыводзіць у прыклад Іўе – дзе непадалёк адно ад аднаго стаяць царква, касцёл, мячэць і былая сінагога. Вось яно, беларускае скрыжаванне культураў!
Перад лекцыяй – слова Захару Шыбеку.

“Майстэрства беларускага экскурсавода – расказаць пра тое, чаго няма”

 

Спадар Захар, мне вельмі спадабалася Вашая думка, што на настальгіі па мінулым – у тым ліку па мінулым нашых мястэчак – трымаецца турыстычны бізнэс. Гэта толькі ў нас так, ці гэта агульная тэндэнцыя: што мінулае вабіць нас больш за сучаснае?
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Dec 19


год таму нас ашукалі ўсе кандыдаты на прэзідэнта. нехта -- чарговай хлусьнёй. нехта -- падставаю. нехта -- тым, што апынуўся підарасам. рэшта -- тым, што ня мелі аніякага ўцямнагя пляну паводзінаў на Плошчы. па-сутнасьці, павялі народ на дубінкі і пасадкі.
аднак я вельмі рады, што тая Плошча была. бо гэтае хвіліннае адчуваньне свабоды ў нашай несвабоднай краіне -- яно дорага каштуе.

сёньня я не пайду на плошчу ці праспэкт -- зноўку да ашуканцаў?.. увечары я пайду ў касьцёл -- памаліцца за тых, хто цяпер за кратамі, памаліцца за Беларусь, каб хутчэй нашая краіна ачысьцілася ад вырадкаў.

ps з самага ранку звоняць то ў дзьверы, то ў дамафон "адкройце, міліцыя!". але ў Беларусі няма міліцыі па азначэньні. а бандытам мяне вучылі не адчыняць.
Чытаць далей »

Тэгі: