it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 04

каментаваць словы гэтага ... нават ня мае сэнсу. калі ён дажыве да іншай улады, ён будзе сядзець у турме - за тое, што зрабіў з Нясьвіскім замкам. дараваньня яму няма, бо аўтэнтычнае ўжо ня вернеш ніколі.

В Несвижском замке можно будет побродить по подземному ходу

Реставрация родового гнезда Радзивиллов, которая длилась почти 10 лет, завершена.
Реставрация родового гнезда Радзивиллов, которая длилась почти 10 лет, завершена.
Фото: Дмитрий БРУШКО

Реставрация, которая длилась почти 10 лет, завершена [фото]

Родовое поместье Радзивиллов манило белорусов всегда. Ни один дворец или замок не сохранился в Беларуси в таком состоянии, чтобы можно было поглазеть не только на роскошные интерьеры, но и пофантазировать о том, как жили представители самого богатого и успешного рода Европы.

Когда в замке располагался санаторий, лечившиеся в нем рассказывали про роскошную дубовую столовую, про лепные потолки и старинные камины. В самом Несвиже еще живы люди, которые бывали в замке, когда в нем хозяйничали сами легендарные князья.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 04

для чытаньня аматарам шэльмаваць Купалу 30-х гадоў і перакрыўляць ягонае імя 

Алеся

Кукавала зязюля
У зялёным лесе,
Гадавала матуля
Дачушку Алесю.

Гаманіў бор сасновы
Ўвечары і ранкі,
Над калыскай ліповай
Пела калыханкі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 04

з кнігі Anima

Тэгі:

Jan 03

цяпер пад кожным постам, а таксама ў кожным камэнце зьявілася магчымасьць лайкаць! так будзе прасьцей зразумець, колькі людзей ўпадабала тую ці іншую думку! (толькі не наблытайце: спачатку ідзе гузік лайканьняў для фэйсбуку, ніжэй -- для гэтага посту).

таксама можна падпісацца на мыла да камэнтароў пэўнага посту і адказаць на кожны канкрэтны камэнтар.

Тэгі:

Jan 02


вёска Межава знаходзіцца ў Аршанскім раёне.
сядзіба Даражынскіх збудаваная 110 гадоў таму. у 1953 годзе часткова спаганеная савецкімі дэбільнымі архітэктарамі (наляпілі нейкіх квадратных калон збоку, нават фотку даваць ня буду). цяпер частку сядзібы займае праваслаўная царква -- адсюль і званы на бальконе. перад сядзібай прыкладна ў 2004 годзе зьявіўся каменны крыж -- перанесены зь вёскі Пількавічы Сенненскага раёну. да гэтага крыж колькі стагодзьдзяў стаяў на левым беразе ракі Адроў, пакуль падонкі-камуністы ня скінулі яго ў раку. дзякаваць Богу, людзі запомнілі месца, і калі ўлада ашавуркаў абрынулася, крыж выцягнулі. (інфармацыя з сайта Глобус Беларусі)
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 02


1916, "Князь Всеслав"
Іван Бунін,
Нобелеўскі лаўрэат

скан з кнігі Уладзімера Арлова "Таямніцы Полацкай гісторыі"

Тэгі:

Jan 01


вось скінулі цікавую фігурку для самастойнага склейваньня. кажуць, падымае настрой.

у нас атрымалася во так:
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 31

увесь 2011 год прайшоў пад знакам 19 сьнежня, якое расьцягнулася і цягнецца дагэтуль. гэта быў год пачвараў -- чыноўнікаў, мянтоў, пракурораў, суддзяў... я зычу ўсім ім найгоршага чаго толькі можна прыдумаць.

я зычу, каб зь цяперашнімі палітвязьнямі памяняліся месцамі тыя, хто іх хапаў, судзіў, саджаў.
15 палітвязьняў -- гэта тое, што не дае мне весяліцца ў гэты дзень.

трэба прызнаць: мы жывем у несвабоднай, беднай, адсталай дзяржаве. таму і ня дужа сьмяяліся з кадраў паўночнай карэі.

і адначасова мы жывем у цудоўнай краіне, дзе, я веру, аднойчы ўсё будзе добра. я хачу, каб гэтае "аднойчы" настала ў 2012 годзе. таму што мне хочацца пажыць у нармалёвай дзяржаве ў 25 год, а не ў 40, 50, 60.

я зычу вам і сабе, каб гэта было. каб Бог нас убачыў.

Dec 30


калі я стану стары і звар'яцею, я пайду працаваць у нейкую такую газэту.
нядаўна, памятаеце, я адкрыў для сябе газэтку "друг пенсіонера". сёньня прэм'ера -- выданьне "хозяюшка". ня ведаю, праўда, ці выходзіць яно цяпер, бо знайшоў экзэмпляр на антрэсолях у часе прыборкі. )
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 30


што б вы выдалі накладам 1 мільён асобнікаў?
знайшоў брашурку 1980 году, якая пазначаная як "стіхі" і мае тры старонкі.
Чытаць далей »

Тэгі: