it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 22

пішучы скаргі і звароты наконт беларускай мовы, патрабуйце, каб адказвалі па беларуску.
спасылайцеся на "Закон аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў", прыняты 18 ліпеня 2011 г. (№ 300-З)

вось вытрымка зь яго:

Статья 18. Требования к письменным ответам на письменные обращения

1. Письменные ответы на письменные обращения излагаются на языке обращения, должны быть обоснованными и мотивированными (при необходимости – со ссылками на нормы актов законодательства), содержать конкретные формулировки, опровергающие или подтверждающие доводы заявителей. [...]

(спасылка на закон на сайце Лукашэнкі)

Тэгі:

Jan 22

сёньня Рыгор Барадулін скончыў падпісваць кнігі. у акцыі ўзялі ўдзел 646 чалавек, агулам паэт падпісаў больш за 700 кніг (некаторыя ўдзельнічалі цэлымі сем'ямі).
удзельнікі змогуць атрымаць падпісаную кнігу ў аўторак -- правярайце мэйл. калі нічога няма, лістуйце labadzenka@gmail.com

дзякуй усім, хто паўдзельнічаў! спадзяюся, кнігі ўдасца раздаць апэратыўна -- вельмі прашу, калі нават не атрымаецца прыйсьці, прышліце каго са знаёмых. цягаць на гарбу столькі кніг -- ня самая лёгкая справа.

Тэгі:

Jan 22

Кіраўніцтву

ААТ “Саўкаў прадукт”

Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

вул. ХХХХХХ дом ХХ кв. ХХ

220015 Мінск

Шаноўнае кіраўніцтва “Саўкавага прадукту”!

Я – сталы пакупнік вашай прадукцыі. Якасцю вельмі задаволены – смачна, якасна!

Аднак мне не зразумела, чаму вашае прадпрыемства цалкам ігнаруе беларускую мову. Гэта – адна з дзяржаўных моваў, якую вы зневажаеце і абсалютна не выкарыстоўваеце на сваёй прадукцыі.

Адкуль гэта? Вам не мілая мова Купалы і Коласа? Беларуская мова для вас “неперспектыўная”. Вашыя руссскія пакупнікі не зразумеюць, што гэта смятана, а гэта ёгурт? Колькі можна прагінацца? Чаму мы купляем бельгійскі шакалад і літоўскі сыр, хоць на ім – ні слова па нашаму?

Карыстаючыся рускай мовай, вы выглядаеце як звычайнае правінцыйнае расійскае прадпрыемства – дзе-небудзь у Бранску ці Разані. Калі вам гэта падабаецца, то пытанняў няма.

Прашу вас адказаць на пытанне, чаму вы не выкарыстўваеце беларускую мову ў аздабленні сваёй прадукцыі. На Закон аб мовах (што “можам выкарыстоўваць ці рускую, ці беларускую”) калі ласка не спасылайцеся. Мяне цікавіць сапраўдная прычына.

Адказ прашу даць у адпаведнасці з законам на мове звароту ў азначаны законам тэрмін.

22.01.2012

РАЗДУКУЙ І ДАШЛІ!

вул. Купалы, 108

224028 Брэст

Беларусь

СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛАМ WORD

Тэгі:

Jan 21


на Плошчы Незалежнасьці, ля Чырвонага касьцёла

Тэгі:

Jan 19


Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 18

эскізны праект 2005 году. меркавалася, што экіпаж будзе стаяць так.

здымак з тэчкі "Эскізы", якую мне некалі перапісаў Уладзімер Жбанаў.

у мяне захаваліся гутаркі з Уладзімерам Жбанавым, выкладаю кавалак, каб вы пачулі голас гэтага чалавека. сёньня яго пахавалі ў Менску. яму было ўсяго 57 гадоў.
у гэтым аўдыё скульптар распавядае, як у яго крадуць ідэі і скульптуры.
запіс 2009 году.
Zhbanau_Labadzenka by user4951727

Тэгі:

Jan 17

Шаноўныя сябры! Замовы на кнігі больш не прымаюцца, бо кнігі скончыліся! Зрэшты, першапачаткова мы плянавалі пусьціць на акцыю 177 кніг, у выніку прынята 630 замоваў!

Тыя, хто атрамаў станоўчы адказ на сваю замову -- кнігу абавязкова атрымаюць (паведамлю лістом, калі дакладна). Дзякую ўсім за ўдзел!

Тэгі:

Jan 17

адная паненка, замаўляючы кнігу, пакінула камэнтар, які мяне проста агаломшыў!

Дзякуй вам! I не толькi за тое, што дапамагаеце такому добраму чалавеку — на мiнулай акцыi я сустрэла свайго будучага мужа 🙂

вось гэта ваў!

Тэгі:

Jan 16


сёньня адбылася першая раздача кніг. з 307 падпісаных -- 208 ужо знайшлі сваіх гаспадароў! а значыцца -- траціна кніг раздадзеная!

дзякую ўсім, хто прыйшоў! дзякую Партыі БНФ за памяшканьне Сядзібы, дзе адбывалася раздача! дзякую "Маладому Фронту" за чалавечую дапамогу!

наступны этап раздачы кніг адбудзецца праз тыдзень. кожны, хто не забраў кнігу сёньня, атрымае паўторны мэйл. каму будуць падпісаныя кнігі за гэты час -- таксама!
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 16


Уладзімеру Жбанаву было ўсяго 57 гадоў.
я шмат разоў рабіў зь ім інтэрвію. гэта быў вясёлы, жартаўлівы чалавек, які вельмі любіў слухаць музыку -- у ягонай майстэрні былі сотні дыскаў!
ягоныя работы хтосьці ганіць, хтосьці любіць, але ведаюць усе. Дзяўчынка з парасонам, якую Жбанаў ляпіў са свае дачкі. Конь на Камароўцы, дзеля фігуры якога Жбанаў не адзін тыдзень праседзеў у Ратамцы. Гусь, якую Жбанаў набыў для скульптуры, а потым пашкадаваў пусьціць на суп -- і падараваў у менскі заапарк...
Чытаць далей »

Тэгі: