it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 30

Перадрук з Еўрарадыё

Генадзь Бураўкін змагаўся з анкалагічнай хваробай некалькі месяцаў. Апошні раз ён быў на публіцы ў студзені гэтага года, у кафедральным касцёле Панны Марыі на вянчанні Паўла Севярынца і Вольгі Шылак.
Пазычыў маладым шчасця, а сам літаральна праз пару дзён лёг на аперацыю. Пасля была рэанімацыя, паляпшэнне і выпіска дахаты, пасля некалькі тыдняў у коме ў шпіталі. Апошнія тыдні Генадзь Мікалаевіч правёў дома, з жонкай, дзецьмі і ўнукамі.
Лета 2013 года
Амаль кожны дзень да хворага паэта прыходзіў ягоны сябра, літаратуразнаўца Сяргей Шапран. Бураўкін сам папрасіў Шапрана задаваць яму любыя пытанні пад дыктафонны запіс, каб захаваць як мага больш успамінаў і дэталяў.
Дзён дзесяць таму Генадзь Мікалаевіч перадаў Шапрану два нататнікі з вершамі апошніх гадоў. Апошні верш там быў датаваны 21.12.2013 — і пасля гэтага Бураўкін не напісаў ужо нічога. Паэт выказаў фактычна апошняе жаданне: пабачыць гэтыя вершы надрукаванымі ў кнізе. І Шапран зрабіў немагчымае: за некалькі дзён расчытаў не самы разборлівы почырк Бураўкіна (а паэт заўжды пісаў вершы алоўкам), набраў, вычытаў. Паэт Уладзімір Някляеў выступіў рэдактарам кнігі. Мастак Зміцер Гупянец тэрмінова зрабіў вокладку, Кастусь Лісецкі звярстаў, а выдавец Генадзь Вінярскі адклаў усе іншыя справы і надрукаваў.
Такое хуткае выкананне жадання стала магчымым і дзякуючы дапамозе мецэната Паўла Бераговіча.
Тэгі:

траўня 29

Ці жадаеце мець у кніжным выглядзе працяг "дзіцячай заМовы"?

View Results

Loading ... Loading ...

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1700 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па два новыя малюнкі. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

067-viernik
нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю (можна і самому забраць на офісе), замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

    • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
    • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
    • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
    • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
    • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
    • на сайце imbryk.by
    • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)

(калі недзе няма -- калі ласка, паведамце)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

069 stryj-vuj

068-viasiolka (1)

bd7
сучасны адрас: Казінца, 54
дарэчы, на Казінца, 98 захаваўся заезны двор ад гэтай сядзібы, пар які я пісаў раней.

bd8

bd1

bd12

bd2

bd3

bd4

bd5

bd9

bd10

bd11

Тэгі: ,

траўня 28

ПУБЛІЧНАЯ ДЫСКУСІЯ

ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА, ФАРМАВАННЕ НАЦЫЙ І ПАЎСТАВАННЕ ДЗЯРЖАЎ ЦЭНТРАЛЬНА-УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ

31 траўня, крэатыўная прастора ЦЭХ, 15.00

31 траўня 2014 года ў рамках Трэцяй міжнароднай канферэнцыі Інстытута «Палітычная сфера» пад назвай «Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы» адбудзецца публічная дыскусія на тэму: «Першая сусветная вайна, фармаванне нацый і паўставанне дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы».

Першая сусветная вайна на Захадзе называецца Вялікай. Але для Беларусі яна заўжды ў ценю іншай Вялікай вайны – Айчыннай. Хоць абедзве падзеі перагарнулі ўвесь сусвет, змянілі межы ва ўсім рэгіёне і пакінулі на Беларусі крывавы след, але адну вайну мы памятаем, а пра другую практычна забыліся. Чаму так адбылося? 100–гадовы юбілей ад пачатку Першай сусветнай вайны – выдатная нагода, каб узгадаць пра гэту падзею і яе значэнне для нашай краіны.

Які ўплыў аказала Першая сусветная вайна на палітычную і сацыяльную сітуацыю ў нашым рэгіёне? Як разгортвалася нацыянальнае будаўніцтва ў ваеннай віхуры? Ці выглядала б па-іншаму палітычная мапа Еўропы, калі б не адбылася вайна? Ці можна назваць паўставанне беларускай дзяржаўнасці "вынікам" Першай сусветнай вайны?

Гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца падчас публічнай дыскусіі «Першая сусветная вайна, фармаванне нацый і паўставанне дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы», якая абдудзецца 31 траўня 2013 года ў Мінску на пляцоўцы крэатыўнай прасторы ЦЭХ (пр-т Незалежнасці, 58, к.6). Пачатак а 15.00. Уваход вольны!

Арганізатарамі дыскусіі выступілі: Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера», Лятучы ўніверсітэт, Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”.

У якасці дыскутантаў запрошаныя: доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук(Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук), кандыдат гістарычных навук Уладзімір Ляхоўскі (БДУ), доктар гісторыі Рымантас Мікніс (Інстытут гісторыі Літвы), доктар гісторыі Яанна Героўска-Калаўр (Інстытут гісторыі Польскай акадэміі навук). Мадэратар дыскусіі – кандыдат гістарычных навук Алесь Пашкевіч.

Тэгі:

траўня 28

ПУБЛІЧНАЯ ДЫСКУСІЯ

БІТВА ПАД ОРШАЙ ПРАЗ 500 ГОД:

АСАБЛІВАСЦІ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ІНТЭРПРЭТАЦЫЙ

30 траўня, крэатыўная прастора ЦЭХ, 19.00

30 траўня 2014 года ў рамках Трэцяй міжнароднай канферэнцыі Інстытута «Палітычная сфера»: “Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы” адбудзецца публічная дыскусія на тэму: «Бітва пра Оршай праз 500 год: асаблівасці нацыянальных інтэрпрэтацый».

У 2014 годзе у Беларусі святкуецца 500-годдзе Аршанскай бітвы. Гэта бітва практычна адразу стала сімвалам вайсковага майстэрства Вялікага Княства Літоўскага, яе апісвалі ў хроніках і пра яе стваралі песні.

У пачатку 1990-х гадоў на хвалі нацыянальнага адраджэння пашырылася і традыцыя адзначаць угодкі Аршанскай бітвы як Дзень беларускай вайсковай славы. Гэта не толькі звязвала беларускую нацыянальную ідэю са спадчынай Вялікага Княства, але і дазваляла выбудаваць свой гонар і сваю свядомасць у супрацьпастаўленні пераможаным. Ушанаванне Аршанскай бітвы непазбежна палітызавалася, і на доўгі час яна стала замоўчванай праз афіцыйны дыскурс.

Але разам з тым не знікаюць і пытанні гістарыяграфічнага кшталту – а што мы ведаем дакладна пра гэту бітву? Да гэтага часу гісторыкамі з розных краін абмяркоўваецца ход і масштаб бітвы. Часта гэтыя спрэчкі набываюць зноў сувязь з нацыяльна-палітычным кантэкстам, погляды і тлумачэнні вызначаюцца ў залежнасці ад ідэалагічных пазіцый аўтараў.

У межах дадзенай дыскусіі плануецца звярнуцца зноў да першакрыніцы ўсіх гэтых спрэчак – Аршанскай бітвы. Гісторыкі-спецыялісты абмяркуюць сучасны стан даследаванняў гэтай падзеі, асноўныя канфліктныя кропкі і падыходы да інтэпрэтацыі гэтай перамогі. І не пазбегнуць пытання: як зараз у розных краінах, якія маюць дачыненне да гэтай бітвы (Беларусь, Літва, Расія, Україна), узгадваецца гэта бітва?

Гэтая праблематыка будзе абмяркоўвацца падчас публічнай дыскусіі «Бітва пра Оршай праз 500 год: асаблівасці нацыянальных інтэрпрэтацый», якая абдудзецца 30 траўня 2013 года ў Мінску на пляцоўцы крэатыўнай прасторы ЦЭХ (пр-т Незалежнасці, 58, к.6). Пачатак а 19.00. Уваход вольны!

Арганізатарамі дыскусіі выступілі: Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера»і Лятучы ўніверсітэт.

У якасці дыскутантаў запрошаныя: кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч (Інстытут гісторыі НАН Беларусі), кандыдат гістарычных навук Аляксандр Казакоў (БДУ), кандыдат гістарычных навук Аляксей Лобін (Палац Кангрэсаў, Санкт-Пецярбург, Расія), кандыдат гістарычных навук Алена Русіна (Інстытут украінскай гісторыі, Украіна).

Тэгі:

траўня 27

Глеб Лабадзенка, відэа аўтара, TUT.BY

Славуты фагатыст і даследчык музыкі Аляксей Фралоў запрашае вас на публічную лекцыю "Беларуская музычная Атлантыда: перспектывы ў кантэксце культурных і антыкультурных працэсаў". Лекцыя адбудзецца ў межах цыклу Urbi et Orbi ("Гораду і свету") Лятучага ўніверсітэта і міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" 29 траўня а 18.30 у мінскай Галерэі Ў (Незалежнасці, 37а), уваход вольны!

Фота: Глеб Лабадзенка, TUT.BY
Фота: Глеб Лабадзенка, TUT.BY
Пералік дасягненняў і навуковых прац Аляксея займае 5 старонак фармату А4. Але калі яго слухаеш – то не гэта важна. А тое, што гэта бязмежна цікавы і адукаваны чалавек, вялікі патрыёт сваёй справы і сваёй краіны. Які да таго ж умее неверагодна цікава ўсё гэта падаць.
Пра айчынных класікаў – Манюшку і Голанда, пра заробкі ў філармоніі, пра кошты на фаготы, пра сенсацыйныя адкрыцці ў айчыннай музыцы – гутарым з Аляксеем Фраловым напярэдадні лекцыі.

"Музыкі ў філармоніі атрымліваюць каля 3-х мільёнаў"

Аляксею, не далей, як сёння, пабачыў у інтэрнэце дэматыватар. Сядзяць на лаўцы тата з дачкой, і тата пытае: "Кім, дачушка, ты хочаш быць, як вырасцеш?" Тая адказвае: "Прафесейным музыкам". Тата сумна: "Але ж мы жывем у Беларусі…" Тут ёсць праўда? Або ў Беларусі можна быць прафесійным музыкам і жыць з гэтага?

Чытаць далей »

Тэгі: ,

траўня 25

досьвед падобных гутарак новы для мяне, буду ўдзячны за канструктыўныя заўвагі.

Тэгі:

траўня 22

2stravy

даслаў чытач спадар Андрэй

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
для тавараў пазначайце назву брэнда і краіну-вытворца, для месцаў і ўстановаў -- населены пункт і адрас (прынамсі, вуліцу)
цяперашні "БЕЛЫ СЬПІС беларускай мовы" (больш за 290 пунктаў) можна паглядзець ТУТ

Тэгі: