it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 26

чытач Віталь Шаура даслаў такую вось фотку.

застаецца гадаць, ці то там людзі непісьменныя, ці то шыльда вісіць вельмі даўно (у сярэдзіне ХХ ст. было прынята за камуністамі пісаць сОвецкі, прОлетар і г.д).

Тэгі:

Jan 25

былі сёньня на такім спэктаклі ў Тэатры беларускай драматургіі. вартая рэч. і вельмі добра, што нагналі багата школьнікаў. бо пасьля скасаваньня "Тутэйшых" у Купалаўскім -- гэта, бадай, адная з галоўных "нацыятворчых" пастановак.

у фае сустрэў мастака Алеся Пушкіна. і яму спэктакль спадабаўся, толькі заўважыў, што на дэкарацыях зэканомілі. проста там большасьць дэкарацыяў паказваецца з праэктара на сьцяну. але ўсё зроблена ладна, мне гэта дык і зусім не замінала -- вельмі нават арыгинальна.

рэкамэндую!

ps у пачатку, дарэчы, гучыць голас Караткевіча, які ў 1968 годзе запісаў шаноўны Сяргей Панізьнік. цікава, а ў спадара Сяргея дазволу патыліся?..

Тэгі:

Jan 25

Акцыя “Салідарныя з Барадуліным” скончылася. Ці не стаміўся дзядзька Рыгор падпісваць свае кнігі сотнямі, з Еўрарадыё падзяліўся ініцыятар акцыі Глеб Лабадзенка

Author: Вольга Міцкевіч 23.01.2012 21:22, ЕЎРАРАДЫЁ

Еўрарадыё: Колькі чалавек узялі ўдзел у акцыі? І як Рыгор Барадулін сябе пачувае, ведаючы, што столькі людзей жадаюць набыць ягоную кнігу?

Лабадзенка: Агулам, прыняло ўдзел 646 чалавек. Першапачаткова было 177 кніг, якія планавалася раздаць, але за першыя двое сутак паўдзельнічалі ўжо 400 чалавек, таму мы ўзялі нейкія кнігі ў выдавецтвах, нешта Дзядзька Рыгор са старога яшчэ знайшоў. Некаторыя ўдзельнічалі сем’ямі, таму дзядзька Рыгор падпісаў больш за 700 кніг. Ён рабіў гэта з вялікім імпэтам: трэба было зрабіць да аўторка, а ўжо на выходных ён скончыў падпісваць кнігі. Сказаў, што яму вельмі прыемна, што столькі людзей адгукнулася.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 25

UPD дадаўся камэнт пачвараў

камэнтар да відэа з ютуба:

Как всё было: мужик расчистил себе выезд. Не успел собраться, как гаёвые заняло этот проезд своей машиной - стали с радаром на хлебушек зарабатывать. Мужик просил попросил отъехать, на что они отказали. В итоге слово-заслово, и менты созвали свою братию. В общем, если даже мужик матерился на них, то это 70000 бел.рублей - статья 17.1 Кодекса об админ. правонарушениях ("Мелкое хулиганство"). А эти гоп-менты устроили самосуд, который должен наказываться жесткими мерами - немедленным уволнением.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 24

Глеб ЛАБАДЗЕНКАTUT.BY

Гэтае пытаньне задае і прапануе свае варыянты адказаў Міхал Анемпадыстаў. Каму цікава пачуць – прыходзьце у гэтую пятніцу, 27 студзеня а 18.30 у “Арт Сядзібу” (Куйбышава,22). “Колер Беларусі” – чарговая публічная лекцыя з цыклу Urbi et Orbi (“Гораду і Свету”). Уваход вольны!

 

Міхал Анемпадыстаў – чалавек, таленавіты ў многім. Мастак – скончыў у свой час славутую Менскую мастацкую вучэльню імя Глебава. Паэт – напісаў практычна ўсе тэксты да легендарнага ўжо “Народнага альбому”, ягоныя песні выконваюць NRM, Лявон Вольскі, Кася Камоцкая ды іншыя. Фатограф – увосень 2011 прадставіў выставу “Under Ground”, дзе на здымках былі выяўленыя… карняплоды! Бульба, буракі, морква… Пагугліце – не пашкадуеце!

Міхал працуе як дызайнер – аздабляе кнігі, дыскі… Колерам у гісторыі і культуры Беларусі цікавіцца даўно. Адказ на пытанне – якія яны, колеры Беларусі? – таксама шукае не першы год. І, падаецца, нават знайшоў!.. Аднак наадрэз адмовіўся раскрываць усе карты ў інтэрв’ю, некалькі разоў паўтарыўшы – “на гэтае пытанне адкажу толькі на лекцыі…” Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 23

цікавая ініцыятыва заўзятараў. глядзець і падпісвацца ТУТ

Тэгі:

Jan 23

Тэгі:

Jan 22

Валянцін Цішко "Prazhektar" 22.01.2012


У старшыні праўладнага саюза пісменнікаў, Мікалая Чаргінца, адназначна ёсць сур'ёзныя праблемы з мовай...

12.01.2012  я напісаў ліст Чаргінцу...
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 22

пішучы скаргі і звароты наконт беларускай мовы, патрабуйце, каб адказвалі па беларуску.
спасылайцеся на "Закон аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў", прыняты 18 ліпеня 2011 г. (№ 300-З)

вось вытрымка зь яго:

Статья 18. Требования к письменным ответам на письменные обращения

1. Письменные ответы на письменные обращения излагаются на языке обращения, должны быть обоснованными и мотивированными (при необходимости – со ссылками на нормы актов законодательства), содержать конкретные формулировки, опровергающие или подтверждающие доводы заявителей. [...]

(спасылка на закон на сайце Лукашэнкі)

Тэгі:

Jan 22

сёньня Рыгор Барадулін скончыў падпісваць кнігі. у акцыі ўзялі ўдзел 646 чалавек, агулам паэт падпісаў больш за 700 кніг (некаторыя ўдзельнічалі цэлымі сем'ямі).
удзельнікі змогуць атрымаць падпісаную кнігу ў аўторак -- правярайце мэйл. калі нічога няма, лістуйце labadzenka@gmail.com

дзякуй усім, хто паўдзельнічаў! спадзяюся, кнігі ўдасца раздаць апэратыўна -- вельмі прашу, калі нават не атрымаецца прыйсьці, прышліце каго са знаёмых. цягаць на гарбу столькі кніг -- ня самая лёгкая справа.

Тэгі: