it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 28

буду пісаць загадкамі, бо наўпрост казаць не выпадае, каб не спужануць справу.

адзін чалавек, які варты даверу, знайшоў у Расеі некалькі старых стужак "Беларусьфільма" вытворчасьці ад 1930 да 1970 году -- аднак па розных прычынах у Беларусі іх няма. каб іх набыць, патрэбна 650 даляраў, 450 ўжо сабралі -- засталося 200. пасьля набыцьця стужкі будуць выкладзеныя ў адкрыты доступ.

хто хоча дапамагчы, зьвяртайцеся да Андрэя + 375 44 747 34 00

Тэгі:

Jan 28


прыйшла сёньня па пошце наша замова -- налепка на бачок ды лядоўню. бадай, гэта самы просты й танны спосаб зрабіць сваё жытло троху сьвяжэйшым ды весялейшым. налепкі зробленыя з аракала (клейкая непразрыстая папера), нанесеныя на празрыстую матавую плёнку, якая потым здымаецца. нават з маімі крывымі рукамі ўдалося наляпіць адносна няблага.
кошт вельмі дасяжны -- на бачок 23 тышчы, на лядоўню -- 37.
сайт рэклямаваць ужо ня буду, але можа каму ідэя спадабаецца.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 28

даслаў Антон Раднянкоў
Дзень добры, Глеб!

Тут такая сітуацыя - на такіх даволі папулярных дэвайсах як iPhone, iPod Touch, iPad няма беларускай раскладкі. Таму ў мяне, як у звычайнага юзэра, штодзень узнікаюць праблемы, калі я хачу нешта напісаць сваім сябрам. У мяне была размова з дамай, якая працуе ў Эпл, і я між іншым, распавёў ёй пра гэтую праблему. Яна звярнулася да інжынераў, але тыя сказалі, што ў Эпл амаль не было такіх патрабаванняў ад іншых карыстачоў іх тэхнікі. Гэтая паненка парэкамендавала пісаць мне ў службу падтрымкі, я перадаў гэта сваім сябрам і падключый яшчэ некалькі сайтаў(http://iphoner.by/newsall/sitenews/6834-patrebna-dapamoga-dabalenn-belaruskay-raskladk-os.html).
Я ведаю Глеб, што Вы заўсёды ўдзельнічаеце ў акцыях такога кшалту. Мабыць Вы маглі б праз свой блог папрасіць сваіх чытачоў даслаць вось гэты тэкст з патрабаваннем
(вось прыклад

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 27

Лекцыя Міхала Анемпадыстава з цыклу “Urbi et Orbi”
“Колер Беларусі”
адбудзецца 27 студзеня (пятніца) а 18.30
у “Арт Сядзібе” – Мінск, вул. Куйбышава, 22
(ГД “Гарызонт, 2-гі паверх)
Уваход вольны!
падрабязьней ТУТ
Тэгі:

Jan 27

Кіраўніцтву

ААТ “Лідахарчканцэнтраты”

Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

Вуліца хххх дом хх кв. хх

220015 Мінск

Шаноўнае кіраўніцтва “Лідахарчканцэнтратаў”!

Мне вельмі падабаецца вашая прадукцыя – канцэнтраты гарохавых супоў, а таксама сухія сняданкі “Хрумсцік”.

Аднак не магу зразумець, чаму вы так упарта ігнаруеце беларускую мову? На вашай прадукцыі я не знайшоў ні слова па-беларуску!

Горад Ліда – гэта Беларусь ці Расія? Як можна так не паважаць мову Купалы і Коласа, Багдановіча і Багушэвіча, Быкава і Барадуліна?

Чаму на ўпакоўцы вашых “Хрумсцікаў” я знайшоў надпісы па руску, па-англійску, па-нямецку, па-латышску, па-літоўску, па польску – на ўсіх мовах, толькі не па-беларуску! Я разумею – такія патрабаванні краін, у якія вы прадаеце сваю прадукцыю. А на сваю краіну, на сваю мову што – напляваць можна?

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 26

тэлефанаваў сёньня "лебядзіны бацька" Ўладзімер Вашкевіч.

распавёў, што быў сёньня ў Ждановічах, там засталося зімаваць 64 вяльможныя птушкі. кажа, што як ударыў мароз, палонка стала замярзаць, цяпер яна зусім маленькая -- птушак трэба ратаваць!
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 26

Тэгі:

Jan 26

* дзякую 646 удзельнікам акцыі!

* дзякую маёй жонцы за цярпеньне!

* дзякую Натальлі Давыдзенцы, якая дапамагала дзядзьку Рыгору з падпісваньнем кніг: дыктавала, падавала кнігі, спакоўвала іх! гэта -- палова працы!

* дзякую ўсім, хто распаўсюджваў інфармацыю ў СМІ, блогах і сацсетках. бяз гэтага столькі людзей не адгукнуліся б! (дарэчы, вы заўважылі, які сайт адзін не надрукаваў ні слова пра акцыю?..)

* дзякую Партыі БНФ за прадстаўленае памяшканьне сядзібы, дзе адбываліся раздачы кніг! Яны -- адзіныя, хто адгукнуліся!

* дзякую Маладому Фронту за дапамогу ў раздаваньні!

* дзякую Аляксею Кульбіцкаму за апэратыўны выраб паштовак для акцыі!

* дзякую Алесю Мазаніку, Сяргею Шапрану, Аляксею Мінчонку, Уладзімеру Сіўчыкаву, Барысу Пастарнаку, Яўгеніі Пастарнак, Юліі Катаржынскай!

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 26

Тэгі:

Jan 26

а за тое, што гэтыя маскалі адказалі па-расейску і парушылі арт. 18 закону "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў" (прыняты 18 ліпеня 2011 г. (№ 300-З) -- пішу на іх скаргу ў Белдзяржхарчпрам.

далучайцеся! і пішыце ім пра гэта лісты, каб ведалі! адрас маскальскай фабрыкі -- у шапцы ліста.

Тэгі: