it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 05

гурт Рабфак -- Новая Песня О Правде

 

калі я глядзеў здымкі зь мітынга ў Маскве супраць Пуціна, я вельмі радаваўся за расейцаў і адчуваў да іх сымпатыю. рэдкі выпадак для мяне )))) падумалася, што ў Расеі я люблю расейцаў.

невядома, наколькі гэта верагодна, але я вельмі хачу і зычу ім, каб у іх усё атрымалася.

зычу зь вялікай доляй прагматызму -- бо калі ў іх усё атрымаецца, Лукашэнку таксама канец.

 

 

Тэгі:

Feb 04

тэкст для перадрукоўкі ў блогу ласкава прадстаўлены Аўтарам.

ЖЫЦЦЁ БЕЗ СВЯТЛА

Лёс сям’і Васіля Быкава ў 1930—1940-я гады

 

Сястры Васіля Быкава, Валянціне Уладзіміраўне, 7 ліпеня споўнілася 85 гадоў. Тварам падобная на старэйшага брата, жыве яна ў вёсцы Ваўчо, паблізу з Ушачамі, куды пераехала з родных Бычкоў, калі выйшла замуж. Жыццё Валянціна Уладзіміраўна пражыла цяжкое — спачатку галоднае дзяцінства, пасля была вайна, пасляваенны голад, праца ў калгасе; пахавала бацькоў, позна й няўдала выйшла замуж; з цягам часу, пахаваўшы не толькі абодвух братоў, але і мужа, засталася зусім адна з пенсіяй ў трыста тысяч. І калі запытацца ў Валянціны Уладзіміраўны пра яе жыццё, дык у першую чаргу пачне распавядаць пра брата Васіля ды пра тое, як жылося ў вайну, быццам было гэта толькі ўчора. Такі ўжо незайздросны лёс у гэтага пакалення…

Прыводзячы тут аповед Валянціны Уладзіміраўны, мы наўмысна захавалі яе ўшацкую гаворку. Гэта некалі Рыгор Барадулін пісаў Васілю Быкаву з Ушачаў у замежжа: «Да нас завітала твая сястрычка Валя. Хоць наслухаўся я ўшацкай мовы, хоць пачуў вушацкі голас. Яна як зязюлька баравая». І іншым разам зноў жа з падстрэшша мамінае хаты пісаў Барадулін сябру: «Раней у Вушачу ехаў паслухаць нашую мову, гаворку нашую. Цяпер глуха. Як з Валянцінай сустракаюся, дык ажываю душой. Слухаю яе, як з крыніцы п’ю».

Дададзім яшчэ, што аповед гэты запісаны падчас некалькіх прыездаў да Валянціны Уладзіміраўны — у красавіку 2004-га, у маі 2006-га і ў маі 2011 г.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 01

польская ляўрэатка Нобелеўскай прэміі (1996).

Тэгі:

Feb 01

"Офіс за дэмакратычную Беларусь" прапануе выключыць з чорнага сьпісу неўязных у Эўропу Зімоўскага, Пефціева, Шадрыну, рэктараў ВНУ (агулам 25 прозьвішчаў).

Людзі, вы што, ляснуліся? Спадзяюся, гэны "офіс" ніхто слухаць ня будзе. Увогуле, пасьля такіх заявачак прыкрываць яго трэба к чорту. Знайшліся, блін, адвакаты д'ябла!

PS Хоць я згодны, што візавыя санкцыі (і ўвогуле, санкцыі Эўразьвяза) -- пшык, ня болей. Але ў сытуацыі, калі ніхто нічога іншага зрабіць ня можа, хоць такая прыемная драбяза -- калі Лідачка ў Парыжы не пачытае Хэмінгуэя, а сінявокі тээм не пашопіцца ў Ландыне.

Тэгі:

Feb 01


Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Jan 31


у нэце зьявілася відэа зь нядаўняй "Песьні году".

а вось, зрэшты, і сама песенька:

I have started
Музыка: Андрэй Маркуц
Словы: Яўген Валошын
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 30

Вынікі апытаньня, якое праводзілася на замову незалежнага Саюза беларускіх пісьменьнікаў.

 

Як беларусы сустракаюць год кнігі?

 

Ужо два дзесяцігоддзі Беларусь ― незалежная краіна са сваёй культурнай і адукацыйнай палітыкай, творчымі саюзамі, перыядычнымі выданнямі. Як змянілася становішча беларускай літаратуры за часы незалежнасці? У 2011 годзе напярэдадні года кнігі Саюз беларускіх пісьменнікаў звярнуўся да лабараторыі “Новак”  з просьбай правесці апытанне, каб даведацца, колькі чытаюць беларусы, што іх цікавіць у літаратуры, і  хто з сучасных беларускіх літаратараў найбольш падабаецца чытачу.

Вынікі несуцяшальныя:

• Беларусы чытаюць мала. Ніколі не бярэ ў рукі кнігу – траціна насельніцтва (33,7%).  Палова беларусаў кніг не купляе, у лепшым выпадку пры патрэбе пазычаюць у знаёмых ці бяруць у бібліятэцы.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 30

Глеб, прывітанне!

Прачыталі твой пост пра птушак, што мерзнуць на Ждановічах. Сёння селі на 44 аўтобус і паехалі карміць бедных. Перад гэтым пазванілі Ўладзіміру Іванавічу. Даў некалькі парад. Мы падумалі "64 лебядзі+качкі, значыць ежы патрэбна шмат" і купілі 10 батонаў белых. Прыйшлі на месца, а там людзей - ого колькі) Усе кормяць. А большасць птушак проста сядзіць, на сонейку грэецца. Карміцца падплавала 5-6 лебядзеў толькі. Мы 3 булкі ім скармілі. Астатняе, спадзяюся, у буднія дні падвязу. Па словах Ўладзіміра Іванавіча якраз у непагадзь і буднія дні яны і галодныя, бо ехаць ніхто не хоча. Налічыў каля 60 штук.
Некалькі фотак у аттачы. Больш зрабіць не атрымалася - на марозе мая мыльнічка нешта зусім панікла)
P.S. Размясціў спасылку на твой запіс у сябе ў суполцы - http://vk.com/myabwby. З'яўляюся яе кіраўніком. Спадзяюся, хто адгукнецца. Калі не - забаню жэстачайшэ)))
З удзячнасцю,
Аляксей Хвашчынскі
Журналіст abw.by

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 29

ехаў сёньня з Маладэчна. заходзіць дзядзечка продаць газэты. што хочаш -- ад дзяржаўнай раёнкі да камсамолкі і "эрацічаскай газэты Адам і Ева".
сярод іх -- "апазіцыонная газета, з навасьцямі паліцікі, парламента і запада". я вырашыў набыць якраз тую раёнку (пацікавіцца, звычайна там шмат сьмешнага) і НН. а фішка ў тым, што пасьля пяціхвіліннага палымянага анонса дзядзечкі цікаўнасьць праявіў адзін я.
і тут дзядзечка выдаў: "я так і знаў, што дзеньгі ёсьць толькі ў апазіцыі, бо ў апазіцыі ёсьць галава. а эці лукашысты праклятыя ўжо даўно ўсё прафукалі!". гэтак ён адрэагаваў на просьбу даць нашуніву.
самае цікавае, што пасьля гэтага хлопец з суседняга шэрагу павярнуўся і гукнуў "і мне ету газету дайце тожа!"

Jan 29

я лучу ненармальным, калі тутбай ставіць вось гэта галоўнай навіной, прычым на поўным сур'ёзе. яшчэ больш ненармальна, што гэта спрадукавала naviny.by (фактычна рэсурс зьняў тэкст з СТВ).

ад СТВ ніхто нічога іншага не чакае. для таго і існуюць рэсурсы кшталту бт, ств, онт, саўбелкі. гэта -- ні разу не журналістыка, гэта -- сьмярдзючая прапаганда. месца для трансьляцыі вурдалакаў.

што робяць гэтыя дзеяцелі на незалежных рэсурсах? навошта даваць слова ўсялякім раманчукам, зімоўскім, іншым амаральным тыпам?

зрэшты, прыведзенае ніжэй інтэрвію -- гэта проста піпец, гэта лепей за КВЗ і сьмехапілараму. пачытайце -- здаровы чалавек і спецыяльна так не напіша!.. )))

Рубинов: Важнейший вопрос нашей политической системы - наличие системной оппозиции

29.01.2012, 15:04 Новость дня Naviny.by

Наличие системной оппозиции — важнейший вопрос политической системы Беларуси. Об этом председатель Совета Республики Анатолий Рубинов заявил в интервью Юрию Козиятко в программе "Картина мира" на канале "РТР-Беларусь".

Поводом же для встречи со спикером верхней палаты белорусского парламента стала резолюция по Беларуси Парламентской ассамблеи Совета Европы, которая была принята 25 января. Члены ПАСЕ рекомендовали странам Совета Европы присоединиться к санкциям, введенным в отношении официального Минска Европейским союзом.
Чытаць далей »

Тэгі: