it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 17


у Нацыянальным мастацкім музэі нарэшце дасталі са сховішчаў "Сьвятую Канстанцыю". паспрыяў гэтай падзеі выпадак -- у Нясьвіж аддалі партрэт Панятоўскага, і месца вызвалілася.
я ня ведаю, чаму так адбываецца -- але многія найцікавейшыя рэчы ў Мастацкім ляжаць у схованках. увесь стары корпус я заўсёды праходжу наскрозь, не спыняючыся -- я ня ведаю, каму, апроч знаўцаў, гэта цікава. руссскае мастацтва я, калі захачу, пагляджу ў Расеі. а калі ўжо павесілі шыльду "Нацыянальны" -- адпавядайце. паказвайце тое, што стварала наша нацыя. столькі месца занята немаведама чым! на гэтым дзяцей беларусамі гадаваць?..
...гісторыя Канстанцыі фантастычная! я ўжо зьвяртаўся да яе, паглядзець можна ТУТ
сьпяшайцеся ўбачыць -- бо дзе гарантыя, што Канстанцыя прабудзе тут доўга? забяруць Панятоўскага з Нясьвіжа назад -- і зноўку выбітнаму твору Дамеля ня знойдзецца месца ў музэйных залях...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Feb 17


з кнігі "Аратай, які пасвіць аблокі", 1995

Тэгі: ,

Feb 17


даслаў шаноўны чытач Андрэй
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 16

 

Перадрук з Тузіна Гітоў

Аўтар беларускамоўнага тэксту да песьні «Небасхіл Эўропы» Глеб Лабадзенка падчас «Эўрафэсту» сустрэўся з Аляксандрам Рыбаком. Стала вядома, што нарвэскі выканаўца ўжо зняў кліп на беларускамоўную песьню і неўзабаве адбудзецца яго прэм’ера. Апроч таго, «Небасхіл Эўропы» мае ўвайсьці ў новы альбом Аляксандра Рыбака. Пра падрабязнасьці сустрэчы Глеб Лабадзенка распавёў «Тузіну Гітоў».

rybak_labadzienka_400На прамінулым «Эўрафэсьце», апроч сканадалаў з падтасоўкамі, быў і прыемны момант: трыюмфатар «Эўравізіі-2009» Аляксандар Рыбак засьпяваў са сцэны Палаца спорту беларускамоўную вэрсію сваёй песьні «Небасхіл Эўропы» — яна і стала адзінай беларускамоўнай песьняй на канцэрце. Гэты варыянт гіту зьявіўся дзякуючы праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2», які быў прэзэнтавананы мінулай восеньню. Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Feb 15

найвялікшае ўражаньне сёньняшняга дня -- знаёмства зь Георгіем Штыхавым. гэта легенда беларускай археалогіі, доктар навук, прафесар -- сярод іншага, ён адкапаў і браму Менска на Нямізе, і шмат чаго яшчэ. у археалогіі ён -- як Барадулін у літаратуры.

сёлета ў ліпені Георгі Васілевіч будзе адзначаць 85-годдзе. зычу яму моцнага-моцнага здароўя!

ps за магчымасьць такой сустрэчы дзякую шаноўным археолагам Вадзіму Лакізу і Вадзіму Кошману!

Тэгі: , ,

Feb 15

даслана чытачом

Вiтаю, Глеб.
Дакладнаная iнфармацыя:на некаторых Гомельскiх АЗС перыядычна рэалiзуюць падмерзлае дызельнае палiва.
- АЗС-82 "Лукойл-Белоруссия" Гомельскi раен, п.Калiнiна (09.02.12г, увечары, тэмпература паветра была каля 15 С).
- АЗС-10 "Белоруснефть-гомельоблнефтепродукт" Чарнiгауская шаша, 9 км (15.02.12 ранiца, тэмпература паветра была каля 16 С).
Як даведацца, што палiва падмерзла - вельмi марудна адлiчваюцца паказчыкi на калонцы. З крану сцякае вадкасць у выглядзе геля. Трэба адразу спыняць запрауку.
Дарэчы у першым выпадку звярнууся са скаргай на гарачую лiнiю на сайце Лукойл - нiякага адказу.
Здаецца можа стпатрэбiцца такая iнфармацыя, каб людзi былi уважлiвымi.
Гаурыленка З. з Гомеля

 

PS Думаю, уважлівым трэба быць ня толькі гамельчукам, але і ўсім астатнім!

Тэгі:

Feb 14

зьлева аўтар словаў, справа -- аўтар музыкі )

Аляксандар Рыбак — Небасхіл Эўропы (музыка — Аляксандар Рыбак, беларускі тэкст — Глеб Лабадзенка)
Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 14

сябры, спецвыпуск серыяла пра родную мову на ўсялякіх таварах.
сёньняшняя наша серыя -- пазітыўная. цукеркі "Беларусачка", якія патрапілі да мяне, выкананыя ТОЛЬКІ па-беларуску і па-ангельску (вось ужо зараз манкурты сьмярдзець пачнуць пра 2 дзяржаўныя мовы )))
з усяе ўпакоўкі на рюссскам языке -- толькі лягатып. аднак заклікаю не прыдзірацца!

заклікаю абсалютна шчыра напісаць падзяку на фабрыку "Чырвоны харчавік".
такія рэчы трэба заўважаць і ўхваляць -- такі цяпер час.
вось мой варыянт, які можна выкарыстоўваць у якасьці шаблона:
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 14

Тэгі:

Feb 14


Прага, 2006 год

Тэгі: