it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 24

Тэгі:

Feb 24

Касманаўт Кавалёнак: «Я зрабіў памылку, калі ўнёс гэты сьцяг»

Касманаўт Уладзімер Кавалёнак, які быў сярод тых, хто некалі ўносіў бел-чырвона-белы сьцяг у залю Вярхоўнага Савету пракамэнтаваў судовы працэс над Сяргеем Каваленкам

Уладзімер Кавалёнак
Алена Ціхановіч, Радыё Свабода

24.02.2012 19:32

На нашым сайце пад рэпартажам пра судовы працэс над актывістам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргеем Каваленкам зьявіўся камэнтар ад наведніка зь Менску, які падпісаўся alex: «Здаецца, амаль-што аднафамілец касманаўт Кавалёнак ўносіў бел-чырвона-белы сьцяг у залю Вярхоўнага Савета ў 1991 годзе... А зараз яго земляка Сяргея знічтажаюць за гэты сьвяты сімвал... Ці ведае Ўладзімер пра тое, што робіцца на яго Радзіме?...»
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Feb 24

Марыё Гулінскі з гурта Litesound наадварот лічыць беларускамоўнасьць гурта [Avias]  заганай: «Ад беларускай мовы мяне цягне на ваніты і заўжды цягнула. А вось драйв у вакале радуе, гэта крута»

 

цытата з "Тузіна Гітоў" за 28.04.2011

Тэгі:

Feb 24

так выглядае Каваленка пасьля працяглай галадоўкі

сёньня ў Віцебску дзьве [...] -- суддзя Алена Жук і пракурор Дзьмітрый Лутаў асудзілі мужнага беларуса Сяргея Каваленку на 2 гады 1 месяц калёніі. я спадзяюся, што яны, іх дзеці і ўнукі да сёмага калена будуць вечна праклятыя.

пасьля гэтага розныя брусэльскія сцыкухі будуць выступаць за адмену санкцыяў?

я -- за самыя жорсткія санкцыі ў дачыненьні гэтай дзяржавы (прашу заўважыць, не краіны). толькі так увесь гэты жах, у якім мы цяпер жывем, скочыцца.

ps адная радасьць сёньняшняга дня, што гэную магілёўскую выскачку апусьцілі. хоць якая розьніца, хто зойме апошняе месца на "эўравізіі"?.. 

pps

а вы гатовыя пацярпець, каб у выніку санкцыяў ваш дабрабыт зьменшыўся?

View Results

Loading ... Loading ...
Тэгі:

Feb 24

2,5 миллиона за бильярд с Григорием Лепсом

Недавно прошедший концерт популярного исполнителя Григория Лепса в Гродно не обошелся без эксцессов. Перед выступлением артист зашел в один из гродненских клубов поиграть в бильярд. Данное посещение было заранее оговорено с директором, который подготовился к приходу именитого гостя, даже специально поменял сукно на бильярдном столе.

За гостеприимность руководителю клуба были обещаны билеты на концерт, а также фото с Григорием Лепсом на память. Однако, по прибытии звезды в клуб Павлу, директору заведения, запретили приближаться к артисту и фотографироваться. Тем не менее, он ослушался и даже пригласил гостя сыграть партию в бильярд, а после угостил чаем. Организаторы же остались недовольны и, по словам руководителя, даже пригрозили вызвать спецназ. При этом сам Лепс никаких возражений против игры не имел. Равно как и против предложенного ему чая.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 24

ад імя ўсіх вас павіншаваў сёньня дзядзьку Рыгора зь ягонымі 77.

ён стараецца трымацца малайцом!

Тэгі:

Feb 23

...24 лютага 1935 году на хутары Верасоўка пад Вушачамі ў Івана і Куліны Барадуліных нарадзіўся малы Рыгорка...

што было далей, вы ведаеце.

са сьвятам, дзядзька Рыгор!

Тэгі:

Feb 23

толькі што вярнуўся зь Міра. во, што там даюць

Тэгі:

Feb 23

Глеб Лабадзенка для www.baj.by, фота аўтара і з архіва Андрэя Лянкевіча

Вы, вядома, памятаеце фотку Лянкевіча з разбітым у кроў носам, фотаапаратам і чырвонай шапкай у руцэ. І ведаеце, што пэўны час ён працаваў фотакорам “Нашай Нівы”. А потым знік – і выдаў альбом “Паганства”. Ну, і друкаваўся ў самых прэстыжных сусветных выданнях.

З якой сям’і Андрэй Лянкевіч? Хто яго жонка? Што ён рабіў у кватэры, дзе смярдзела сабакамі і катамі? Чаму паставіў сабе за мэту з’ехаць з Гародні? Як патрапіў на першую старонку New York Times?

Пра гэта –  у шчырай гутарцы для www.baj.by.

 

АСАБІСТАЯ СПРАВА БАЖу

Андрэй ЛЯНКЕВІЧ нарадзіўся ў 1981 годзе ў Гародні. Скончыў факультэт радыёфізікі БДУ. У 2004-05 гадах вучыўся ў Каўказскім медыяінстытуце, які скончыў з найлепшым вынікам на курсе. Здымкі выходзілі ў такіх выданнях, як New York Times, Le Figaro, Newsweek, Die Zeit, Spiegel, GEO, International Herald Tribune. Выкладае ў ЕГУ, Беларускім калегіюме. Супрацоўнік агенцыі “Anzenberger” (Аўстрыя). Сябра БАЖ з 2008 года.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 23

называюць гэта модным словам "аптымізацыя".
у 2003 годзе, калі я скончыў трэці курс Коласаўскамга ліцэю, менавіта пад вывескай "аптымізацыі сістэмы адукацыі", Ліцэй зачынілі.

 

Міністэрства інфармацыі Беларусі падтрымлівае ідэю стварэння выдавецкага дома «Звязда».

перадрук з Нашай Нівы
Пра гэта заявіў журналіста міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі падчас сустрэчы з калектывам цэнтральнай раённай бібліятэкі ў Дзяржынску.

У выдавецкі дом ўвойдуць газета «Звязда» ірэдакцыйна-выдавецкаяўстанова «Лiтаратура i мастацтва».

У структуру РВУ «ЛіМ» уваходзяць газета «Лiтаратура i Мастацтва», часопісы «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Вожык». Чытаць далей »

Тэгі: