it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 29


даслала Кацярына з Гомеля
дасылайце і вы здымкі рэчаў, на якіх заўважыце беларускую мову!
labadzenka@gmail.com
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 29

Дырэктару

фабрыкі “Камунарка”

Наталлі Канстанцінаўне Кот

Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

/адрас/

Шаноўная Наталля Кот!

Ваш адказ на мой зварот, дасланы 27.01.2012, мяне крайне не задаволіў.

Фактычна Вы не адказалі на пастаўленае пытанне, а напісалі нешта іншае “па тэме”, дапусціўшы пры гэтым тры граматычныя памылкі.

У сваім адказе Вы пералічаеце тыя цукеркі, адкуль яшчэ не паспелі выкінуць беларускую мову.

А я пытаўся ў Вас, і паўтараю гэта пытанне ў больш зразумелай форме: чаму з цукерак, дзе яшчэ нядаўна было напісана на 2 мовах, Вы мэтанакіравана выкідаеце беларускую мову?

Прашу адказаць на менавіта гэтае пытанне.

Хоць ускосны адказ я знайшоў у інтэрнэце: што з прыходам новай дырэктаркі на “Камунарку” ўсё беларускае стала выкідацца вон. Вы хочаце застацца ў гісторыі фабрыкі менавіта гэтым?

Мінулае кіраўніцтва фабрыкі ставілася да беларускай мовы вельмі прыязна. Я хачу, Наталля Канстанцінаўна, каб Вы пакінулі гэтую пасаду як мага хутчэй, пакуль усё беларускае не вынішчана Вашымі рукамі дарэшты.

01.03.2012                                                                                    /Г. П. Лабадзенка/

Тэгі:

Feb 28

я меў неасьцярожнасьць набыць 3G мадэм МТС. забягаючы наперад скажу: сто разоў пашкадаваў.

павёўся на выгадную прапанову па канкрэтным тарыфе.

па-першае, высьветлілася, што ягоная хуткасьць 3,6, а не 7,2. ладна, тут я, дурань, не зьвярнуў увагу -- сам вінаваты. хоць і прадавец, скажам так, мог бы папярэдзіць.

прыколы пачаліся амаль адразу. Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 27

У 1994 годзе насельніцтва Беларусі складала 10 млн. 367 тыс.

Па стане на 1 лютага 2012 -- 9 млн. 463 тыс.

Вынік -- мінус 904 тысячы чалавек.

Для параўнаньня: у Гомелі (найвялікшы пасьля Менска абласны цэнтр) жыве 491 тысяча чалавек, у Віцебску -- 364 тысячы чалавек.

То бок, за 17 гадоў мы пазбавіліся Гомеля і Віцебска разам ўзятых. Альбо палову Менска.

 

Feb 27
/
Кніга водгукаў і прапановаў Мірскага замка, выкананая па дзяржаўным узоры, напэўна, захоўваецца недзе ў спэцыяльным месцы. Але ў канцы агляднай экскурсіі ляжыць сшытак у цьвёрдай вокладцы фармату А4, дзе турысты ахвотна пакідаюць водгукі. Каля яго таблічка “Кніга водгукаў пра музэй”. Дзеля справядлівасьці, заўважым адразу – 90% там “очень понравилось” і “великолепный замок”. Аднак такія водгукі трансьляваць у вялікай колькасьці нецікава, таму мы пагарталі ўсю кнігу, каб паглядзець, на што ж скардзяцца турысты, што не падабаецца наведнікам. Артаграфію й пунктуацыю захоўваем у арыгінале.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Feb 27


Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 27

знайшоў ТУТ, а здымкі з кантакта, які пазначаны на іх саміх.

сэнс такі: хлопцы дзеля прыкола выявілі самыя тыповыя позы, у якіх любяць фоткацца дзяўчаты і выстаўляць фота ў інтэрнэт.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 26

з пэўных крыніц я маю пэўныя весткі.
нібыта варушыцца справа замены ідыёцкай цыбуліны на вежы замка, нібыта мусяць замяніць.
аднак і тут стары злодзей, які кіруе рэстаўрацыяй, ня можа не нарабіць шкоды -- ня хоча аднаўляць на вежы гадзіньнік. маўляў, за часам цара гароха, на які я аднаўляю замак, яго не было.

канешне, важна, каб замянілі цяперашні купал, каб прыбраць гэты сорам.

але гадзіньнік, гадзіньнік?

а вы за гадзіньнік?

View Results

Loading ... Loading ...

Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 26

экспазыцыі там пакуль няма, таму задаволены, што ўдалося трапіць. адбылося гэта амаль выпадкова, шкадую, што меў пры сабе толькі стары фоцік, у якім глючыць успышка. з таго, што ўбачыў -- памяшканьне капліцы, дзе не захаваліся скляпеньні, і дзе іх будуць праектаваць на столь. падняўся ажно да самага верху. дарэчы, на адным з паверхаў рэшту скляпеньняў усё ж пабачыць можна.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Feb 25

учытайцеся ў гэты верш. мінула 84 гады, а які ён актуальны!

Пасеклі наш Край

Пасеклі Край наш папалам,
Каб панскай вытаргаваць ласкі.
Вось гэта - вам, а гэта - нам,
Няма сумлення ў душах рабскіх.

І цягнем мы на новы строй
Старую песню і чужую:
Цыгане шумнаю талпой
Па Бесарабіі качуюць...

За ўсходнім дэспатам-царком
Мы бегаем на задніх лапах,
Нью-Ёрку грозім кулаком
І Чэмберлена лаем трапна.

Засыплем шапкамі яго,
Ура, ура - патопім ў соплях.
А нас тым часам з году ў год
Тут прадаюць ўраздроб і оптам.
Чытаць далей »

Тэгі: