it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 06

Ці жадаеце мець у кніжным выглядзе працяг "дзіцячай заМовы"?

View Results

Loading ... Loading ...

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1700 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па два новыя малюнкі. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

071-akazacca-apynucca

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Jun 05

Чытач Зміцер Курза даслаў сваю перапіску ў фб з Віталюрам. Натуральна, гэта нельга лічыць афіцыйным адказам, але пазіцыя прадпрыемства зразумелая.

ЗАПЫТ

Вітаю, шаноўныя Виталюр! Хочацца выказаць вашаму кіраўніцтву і калектыву шчырую падзяку за добрасумленную працу і высокую якасць абслугоўвання кліентаў. З моманту адкрыцця вашых крамаў заўжды наведваем іх усёй сям'ёю, цешча мая туды штодня ходзіць.
Вашая кампанія выклікае павагу і захапленне.
Аднак ёсць адзін момант, які, на вялікі жаль, упушчаны вамі. Гэта татальнае ігнараванне роднай беларускай мовы ў працы. А гэта ж такая ж дзяржаўная мова, як і руская. І сярод вашых пакупнікоў ёсць нямала людзей, якія шануюць сваю родную мову і хацелі б бачыць яе ў шыльдах, вывесках, надпісах у будынках магазінаў, на рэкламных плошчах (бігбордах, білбордах і інш.), на ТВ і радыё ў рэкламе кампаніі.
А так на цяперашні момант у Беларусі адзіная кампанія, якая паслядоўна карыстаецца беларускай мовай - літоўская Март'інн. Беларусы ж чамусьці пакуль ігнаруюць яе.
Упэўнены, што ўжыванне мовы будзе выдатным маркетынгавым крокам, які яшчэ больш завабіць кліентаў да вас і прынясе камерцыйны поспех.
Таму вельмі прашу звярнуць увагу на гэты ліст і павярнуцца тварам да роднай мовы!
З павагай і аптымізмам, Дзмітрый Курза

АДКАЗ

Добрый день, Дмитрий! Благодарим за интерес к нашей сети! Однако, за 19 лет деятельности у компании сложился определенный образ, фирменный стиль, корпоративная культура и маркетинговая стратегия. Руководство не считает необходимым внедрение белорусского языка, так как это будет существенным шагом в ребрендинге, который мы сделать не готовы. Надеемся на ваше понимание. 

Хорошего дня!

Тэгі:

Jun 04

bush1

Год таму памёр мой сябар і настаўнік, выбітны філолаг Юрась Бушлякоў. Гэты год, які мінуў, мне вельмі не хапала Юрася ў двух розных аспэктах. Па-першае, як сябра, як блізкага і любімага чалавека, як чалавека ўнікальна мяккай душы, як чалавека, ад якога я ніколі ня чуў крыку альбо брыдкага слова. І, па-другое, як аднаго з найлепшых беларускіх філолагаў, лінгвістаў, якому я найбольш у гэтым сьвеце давяраў у справе беларускай мовы. Як ня раз казалі іншыя яго сябры, здараюцца моманты, калі ты думаеш — а што б сказаў Юрась пра гэта, як тут правільна напісаць, як тут слушна зрабіць?..

На курсах „Мова нанова“, што мы вядзем з Алесяй Літвіноўскай, якая, дарэчы, вучылася разам зь Юрасём Бушляковым, мы вельмі часта прыгадваем яго як публічна — рэклямуючы кнігу „Жывая мова“, якую выдала Радыё Свабода, уключаючы голас Юрася, захаваны на электронных носьбітах дзякуючы Радыё Свабода, — так і непублічна, калі, абмяркоўваючы заняткі з Алесяй, кажам, што Юрась бы парадаваўся, што мы ўключылі нейкае ягонае любімае слова ці ўзялі для заняткаў ягоную любімую тэму. Я цягам гэтага году шматкроць прыходзіў на магілу да Юрася, таму што па суседзтву пахаваны мой дзед, і хоць бы так стараўся наблізіцца да сябра

У адносінах да блізкіх людзей, якія сыходзяць, я не люблю фармулёвак "40 дзён без Юрася", "год без Юрася"... Калі ты любіш чалавека, то пасьля ягонага сыходу чалавек працягвае жыць у тваім сэрцы і ў тваёй памяці. І гэтаму новаму стану нашых стасункаў зь Юрасём сёньня, на жаль, мінуў ужо цэлы год -- год зь Юрасём Бушляковым у сэрцы і памяці.

Тэгі:

Jun 04

Тэгі:

Jun 03

Ці жадаеце мець у кніжным выглядзе працяг "дзіцячай заМовы"?

View Results

Loading ... Loading ...

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1700 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па два новыя малюнкі. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

070-budny

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Jun 03

Мова Нанова - www.movananova.by - самыя масавыя ў свеце курсы беларускай мовы.
Запіс зроблены на занятках у Галерэі Ў у Менску 2.06.2014.

Тэгі:

Jun 01

zhbanau1

Тэгі: ,

траўня 30

Л. К.
(Людміле Кашкурэвіч)

У кватэры настылай
Я шукаю прытулку ў мальбе…
Мой адзіны,
Мой мілы,
Навучы мяне жыць без цябе.

Я хаджу, як сляпая,
Пераблытаўшы ночы і дні.
Мне цябе не хапае.
Ты хоць зрэдку мне ціха шапні.

Як набрацца мне сілы,
Каб не згаснуць у чорнай журбе?
Мой адзіны,
Мо мілы,
Навучы мяне жыць без цябе!..

21.ХІІ.2013 г.
г. Мінск

 

ён стаў і заключным вершам кнігі "Нагаварыцца з зоркамі", якую можна замовіць тут.

bur-vokl

 

Тэгі:

траўня 30

bur-vokl

Апошні раз я бачыў Генадзя Мікалаевіча ў аўторак, два дні таму.

Разам зь Сяргеям Шапранам і Уладзімерам Някляевым занесьлі яму кнігу апошніх вершаў.

Гэта была апошняя воля Генадзя Бураўкіна -- каб гэтыя вершы выйшлі кніжкаю. Сяргей Шапран зьдзейсьніў учынак -- усяго за некалькі дзён набраў іх і уклаў зборнік. Уладзімер Някляеў адрэдагаваў. Дзякуй мецэнату Паўлу Бераговічу, які ахвяраваў на гэтае выданьне. І дырэктару выдавецтва "Кнігазбор" Генадзю Вінярскаму, які ўсяго за пару гадзін уручную раздрукаваў і склеіў адзін асобнік -- каб пасьпець паказаць Бураўкіну.

Пасьпелі.

Калі Генадзь Мікалаевіч пабачыў кнігу -- ён расчуліся і пацалаваў яе. Сіл гартаць ужо не было...

Наклад кніжкі ўжо друкуецца. Магчыма, ён будзе гатовы да канца наступнага тыдня.

Хто хоча мець -- замаўляйце на labadzenka@gmail.com.

Паведамце:

1. Імя, Імя па бацьку, Прозвішча

2. Ваш e-mail

3. Ваш тэлефон

4. Адрас паштовай дастаўкі з індэксам

5. Колькасць асобнікаў

Кніга будзе каштаваць невялікіх грошай.

Тэгі:

траўня 30

IMG_3903-1

Тэгі: