it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 04

падрабязнасьці ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Mar 04


на гэтым здымку 1930-х гадоў вельмі добра відаць, што ў часе "рэстаўрацыі з рэканструкцыяй", якую мясцовыя мутанты робяць у звыклым "нясвіскім" стылі, зьнішчылі не "савецкія прыбудовы 1950-х гадоў", а менавіта аўтэнтычную частку тэатра...

цуда не здарылася -- усе спадзевы на прыстойнае аднаўленьне зьніклі. хто пасьпеў пафоткаць стары тэатар -- той пасьпеў. будзе, канешне, красіва і лучша чэм была, але гэта будзе ўжо зусім іншы тэатар...

здымак з кнігі Іллі Куркова "Мінск незнаёмы"

параўнайце вось тут:
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Mar 03

не хухры-мухры, а 13 тышч баксаў!

прэмію Павал атрымаў за кнігу прозы "Зборная РБ па негалоўных відах спорту". набыць можна ў кнігарні "Ў", дзе Павал, дарэчы, працуе арт-дырэктарам (ці неяк так).

Тэгі: ,

Mar 02

прапаную падзякаваць Хлебазаводу № 3 за беларускую мову на прадукцыі, ды яшчэ з такой выразнай літарай Ў )) між іншым, назва на пакунку напісаная ТОЛЬКІ па-беларуску.
ніжэй -- прыкладны шаблон падзякі + адрас
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 02

Колькі Вы зарабілі за студзень (люты) 2012?

View Results

Loading ... Loading ...

Колькі, на Вашую думку, добры заробак для такога спэцыяліста, як Вы?

View Results

Loading ... Loading ...
Тэгі:

Mar 02

Глеб Менскі (кан. 1040-х -- 1119) -- сын Усяслава Чарадзея, першы менскі князь, гады княжаньня 1101-1119 (ёсьць і іншыя вэрсыі).

дыямэтар 22-23 мм

пярэдні бок: выява св. Глеба у княскім капелюшы і пакутніцкім крыжы ў правай руцэ

адваротны бок: надпіс у 5 радкоў: "Господи помози рабоу своемоу Глебови”

здымак узяты з адкрытых крыніц

PS 3 сакавіка 1067 году Менск упершыню згадваецца ў летапісы. са сьвятам, менчукі!

Тэгі:

Mar 01

сябры, як я пісаў учора, з акцыі "Салідарныя з Барадуліным" засталося каля 30 кніг. гэта значыцца, што 30 несумленных людзей замовілі кнігі, паабяцалі ахвяраваць -- і зьніклі.

адпаведна, зь сёньняшняга дня любую з гэтых кніг можаце забраць вы. ужо паступіла каля 10 замоваў, адпаведна -- у мяне застаецца каля 20 кніг.

ПРАШУ ЗЬВЯРНУЦЬ УВАГУ! усе кнігі ўжо НЕКАМУ ПАДПІСАНЫЯ і НЕ БУДУЦЬ падпісвацца другі раз.

калі некаму з вас трэба кніга з такой цікавай гісторыяй (будзе, што гасьцям распавесьці ))) -- замаўляйце ўжо цяпер на адрас labadzenka@gmail.com

замаўляючы гэтую кнігу, вы:

1. дапамагаеце Рыгору Барадуліну ахвяраваньнем
2. атрымліваеце асобнік з унікальнай гісторыяй
3. пазбаўляеце мяне клопату, што ж рабіць з гэтымі кнігамі.

ахвяраваньне, як і заўжды, -- адвольнае.

атрымаць кнігу і ахвяраваць можна ў 2 спосабы.
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 01

выбіраю кефір ва ўніверсаме "Цэнтральны". гляджу -- на ўсіх цэньнікі ёсьць (4600-5400), а адзін ляжыць сабе беспрытульны -- мэйд ін Рагачоў, 2,7%.
падношу яго да пікалкі -- 2 тысячы!
усяў два літры -- сяджу во п'ю. шкада, што тэрмін заўтра выходзіць, так бы больш узяў.
во якая ў нас сацыяльна арыентаваная дзяржава! )

Тэгі: ,

Feb 29

Алесь Камоцкі. Шарык блакітны (пераклад з ідыш). Запіс зроблены 25.02.2012 на сьвяткаваньні 77-годдзя Рыгора Барадуліна.

Тэгі: ,

Feb 29

сябры! пасьля акцыі "Салідарныя з Барадуліным", якую я праводзіў у студзені, засталося каля 30 кніг.

гэта кнігі, якія людзі замовілі -- і не забралі. і, адпаведна, не ахвяравалі. фактычна такімі паводзінамі гэтыя людзі пазбавілі магчымасьці паўдзельнічаць у акцыі 30 іншых людзей, якім кніг не хапіла.
Чытаць далей »

Тэгі: