it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 06

(ніжэй -- каштоўны парады, дзе жыць, дзе есьці, дзе аттапырыцца)

Крамбамбуля: Разам ў Эўропу!

 

28 красавіка ў Вільні, у клюбе Loftas гурт “Крамбамбуля” прэзэнтуе альбом “Драбадзі-драбада”. Гэта эўрапейскія народныя хіты, пераробленыя на сучасны лад.

 

“Што б хто ні рабіў, каб адарваць нас ад Эўропы, мы – ейная частка, – гаворыць лідар “Крамбамбулі” Лявон Вольскі. – І няхай афіцыйны курс зьмяняецца ў любым накірунку, мы, “Крамбамбуля”, будзем працягваць інтэграцыйны працэс.

  Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 06

што будзем рабіць?

здымак карыстальніка Валацуга з форума "Глобуса Беларусі"

Тэгі:

Mar 06

здымак з кнігі Іллі Куркова "Мінск незнаёмы"

Кірава, 21 -- Коласаўскі ліцэй, дзе я вучыўся.

будынак 1912 году, першапачаткова жыдоўская мужчынская вучэльня. Ліцэй быў тут з 1992 па 2003 год.

25 чэрвеня, у дзень пахаваньня Васіля Быкава, міністр адукацыі Пётр Брыгадзін сваім загадам зачыніў ліцэй -- у мэтах "аптымізацыі сістэмы навучальных установаў". гэта быў адзіны цалкам беларускамоўны гуманітарны ліцэй у краіне.

пасьля гэтага будынак  перадалі пад суд Цэнтральнага раёна. цяпер тут усялякія невыяздныя шкуры адпраўляюць людзей за краты.
Чытаць далей »

Mar 05


люты 2012

Тэгі: , ,

Mar 05


даслаў чытач Андрэй

дасылайце і вы заўважаную беларускую мову на таварах! labadzenka@gmail.com
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 05

Адкрыты ліст старшыні Рэспубліканскага савета Грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” Антона Астаповіча.

 

Шаноўны Павел Паўлавіч!

 

На жаль, ужо стаміўся Вам пісаць, тлумачыць нормы заканадаўства, заклікаць да элементарнай для любога дзяржаўнага служачага, тым больш для міністра культуры неабходнасці жорсткага выканання заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

 

Не хацелася б узгадваць зноўку ўвесь комплекс праблем, звязаны з працамі на нашых помніках, тую ролю, якую ў гэтым грае Міністэрства культуры, бо ўсё гэта неаднаразова фармулірвалася ў шматлікіх лістах і публікацыях, агучвалася на Калегіі Міністэрства ў 2010 г., разглядалася на шматлікіх нарадах, у тым ліку і не толькі з Вашым непасрэдным удзелам, але і пад вашым старшынствам.

  Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 05

Беларускі святар-філосаф вырашыў абараніць Платона і Арыстоцеля

Дзеля гэтага Пётра Рудкоўскі прачытае публічную лекцыю “Слова ў абарону “неактуальнай” філасофіі. Лекцыя адбудзецца ў межах цыкла “Urbi et Orbi” (“Гораду і Свету”) 9 сакавіка (пятніца) па адрасе Незалежнасці, 37а (Галерэя Ў), пачатак 18.30. Уваход вольны!

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, для TUT.BY

Пётр Рудкоўскі – унікальная ў Беларусі асоба: ці не адзіны дзейсны ксёндз, які выкладае ў свецкім універсітэце (ЕГУ). Шлях да навукі ў Рудкоўскага быў супрацьзаконны – каб навучацца багаслоўю, ён са сваіх памежных Канвелішак хадзіў цераз лес у Літву. Аднак так хацеў Бог, і хлопца ні разу не злавілі. Потым была адукацыя ў Гродне, у славутым кракаўскім Ягелонскім універсітэце. Цяпер айцец Пётр служыць дапаможным ксёндзам у магілёўскай парафіі святых Казіміра і Ядвігі. У вольны час вядзе ЖЖ, які называецца сціпла: “Джон Купала”. Таксама вядзе блог на партале catholic.by.
Шлях Пётры Рудкоўскага да беларускай мовы таксама быў пакручасты. У дзяцінстве ён, як і многія савецкія дзеткі, лічыў сябе “рускім”. Потым вывучыў польскую мову, захапіўся паланістыкай і зрабіўся “палякам”, нават напісаў мастацкую кнігу па-польску на 800 старонак школьнага сшытка. Аднак вялікая адукацыя не прамінула дарэмна – сёння філосаф Пётра Рудкоўскі лічыць сябе выключна беларусам. І на лекцыі збіраецца прызнацца, што…

Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 05

з блогу FEMEN

Mar 04


сам ня ведаю -- ажуць, у іх і на іншай пардукцыі, парашках усякіх таксама па-беларуску напісана.
зьвярніце ўвагу, што сама замежная кампанія называецца па-беларуску "Сонца".

дык пішам падзякі!

прыклад ніжэй
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 04

што ж. цяпер мы нават фармальна прыкладна ў аднолькавым становішчы.
значыцца, і ў нас цырк працягваецца.

Тэгі: