it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 16


даслаў чытач Багдан Хмяльніцкі.

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 16


як паведаміў Сяргей Шапран, выдаўцы кнігі парупіліся, каб і менчукі маглі займець сабе гэты эксклюзыў. шукайце ў Менску:

* Акадэмкніга

* Кніжны Салон

* Эўрыка

* Кнігарня Ў

* prastora.by

* на кніжнай выставе ВДНХ у Алеся Мазаніка

пра кнігу можна пачытаць ТУТ

Тэгі:

Mar 15

ад Канстытуцыі ў нас засталася толькі кніжачка.
апошняе пацьвержаньне гэтаму адбылося ўчора, калі 2 людзей, чыя віна відавочна не была даказаная, вырашылі забіць, каб электарат пацешыўся.

іншае пацьвержаньне -- Сяргей Каваленка, які можа памерці, не дачакаўшыся літасьці. чалавек пакутуе -- задумайцеся -- за тое, што вывесіў у горадзе бел-чырвона-белы сьцяг.

да якой ступені трэба быць быдлам, ненавідзець і не паважаць сваю гісторыю, каб катаваць чалавека за гэта?.. за сцяг, пад якім коехто стаў прэзідэнтам.

думаючы пра гэтых хлапцоў, якіх вырашылі ўчора расстраляць, я прыгадваю размову з Паўлам Севярынцам. Павал сядзеў у амэрыканцы якраз у адзін час з "тэрарыстамі". і прыгадвае, што круглыя суткі ў амэрыканцы не было ніякіх іншых гукаў, апроч пастаянных вусцішных крыкаў гэтых хлопцаў, ад якіх так доўга дабіваліся таго, што трэба.

Тэгі:

Mar 15

даслала чытачка Вольга Каленік-Блажэвіч.

Вось што піша Вольга:

Не толькі "фасад", але і ўся інфармацыя адносна складу, выкарыстання і захоўвання крэму на гэтай упакоўцы выкладзены па-беларуску, На жаль, здымак з другога боку атрымаўся вельмі дрэннай якасці. Шкада, толькі выкінула пусты пачак з-пад пральнага парашку "Мара". Там напраўду ўсё па-беларуску таксама 🙂

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Mar 14

супэракцыя! толькі на www.labadzenka.by !

бачыўся сёньня з паэтам Славамірам Адамовічам, прыдбаў ягоную апошнюю кнігу "Рым". паколькі вечарыны і імпрэзы ў нас адбываюцца нячаста, ды і зь іншых гарадоў не заўжды ёсьць магчымасьць даехаць -- дамовіўся зь ім на такую акцыю.

хто хоча мець такую кнігу з аўтографам -- лістуйце на labadzenka@gmail.com

пазначце вашае імя і прозвішча (альбо каму падпісваць), а таксама адрас з індэксам і на чыё імя высылаць.
усе зьвесткі я перадам аўтару -- а ён падпіша для вас кнігу і вышле поштаю.

калі ёсьць пытаньні -- лістуйце!

Тэгі: , ,

Mar 14

 

усе гэтыя сканы зьмешчаныя ў новай кнізе Васіля Быкава "Гарадзенскі архіў. Невядомыя творы (1957-1972). Незавершанае. Нататнікі" (укладаньне, камэнтары Сяргея Шапрана)
кніга выйшла днямі ў сэрыі "Гарадзенская бібліятэка" і зьмяшчае выключна невядомыя раней творы і запісы пісьменьніка, якія да апошняга часу захоўваліся ў малодшага сына Быкава ў Гародні.

мне пашчасьціла дапамагаць Сяргею сканаваць гэтыя артэфакты для кнігі, так што цяпер са згоды ўкладальніка зьмяшчаю тут.

у кнізе малюнкі чорна-белыя, так што трымайце эксклюзыў ))

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 13

даслала чытачка Вольга Балбека (праз Кастуся Ларкова)

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 12

даслаў чытач Кастусь Ларкоў
поўны варыянт (з чароўным афрабеларусікам) -- ніжэй.

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Чытаць далей »

Mar 11

фотарэпартаж Антона Астаповіча з руйнаваньня кляштара бэрнардынаў глядзіце ТУТ

Тэгі:

Mar 11


даслала чытачка Ніка Бераснёва. дзякую!

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Чытаць далей »

Тэгі: