it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 21

ці лічыце вы Беларусь прававой дзяржавай?

View Results

Loading ... Loading ...

Тэгі:

Mar 20

UPD некаторыя пішуць, што ў іх ёсьць. але ў мяне асабіста няма -- прычым, ня толькі сёньня, а заўсёды!

Тэгі:

Mar 20

Тэгі:

Mar 20

Глеб ЛАБАДЗЕНКА для TUT.BY

Адзіная ў Беларусі жанчына доктар сакральнай тэалогіі дадае: “Без Бібліі па-беларуску”.

увага для тых, хто ня зможа быць! онлайн трансьляцыя лекцыі будзе па гэтым адрасе: http://distance.fly-uni.org/login/index.php


Правакацыйнае сцверджанне, праўда? Так і хочацца паспрачацца: “як так, я бачыў Біблію па-беларуску”, “у мяне дома ёсць”! Менавіта паспрачацца і хоча Ірына Дубянецкая, запрашаючы вас на сваю публічную лекцыю “1000 гадоў без Бібліі: беларускія біблійныя пераклады і еўрапейская цывілізацыя”, якая адбудзецца ў межах цыкла лекцый “Urbi et Orbi”. Занатуйце: 23 сакавіка (пятніца) а 18.30 у “Галерэі Ў” (пр-т. Незалежнасці, 37а, метро Плошча Перамогі). Уваход вольны!
Ірына Дубянецкая – доктар філасофіі і адзіны ў Беларусі свецкі доктар сакральнай тэалогіі. Навучалася ў Брытаніі і Бельгіі, але жыла і жыве тут, бо яе мара – беларуская Біблія.
На Беларускай мове ёсць тры поўныя пераклады Бібліі і шмат няпоўных, тым не менш у назве лекцыі спадарыня Ірына правакуе, сцвярджаючы, што Беларусь жыве 1000 гадоў без Бібліі. Як так? Пра гэта мы гутарым напярэдадні лекцыі.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 19


даслаў чытач спадар Андрэй.

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 19


даслаў Раман Патапчук

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 17

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, для www.baj.by. Фота аўтара і з архіва Эдуарда Мельнікава


Эдуард Мельнікаў – вядомая “тэлевізійная” асоба. Многія дагэтуль памятаюць перадвыбарныя дэбаты 1994 года, якія ён вёў у простым эфіры. Старэйшыя гледачы – ягоныя рэпартажы і выкрыванні на сельскагаспадарчыя, эканамічныя тэмы. Паспеў Эдуард Рудольфавіч пабыць і намеснікам кіраўніка БТ, і прэсавым сакратаром Беразоўскага, а пасля… у Батанічным садзе сена пагрэбці. Цяпер Мельнікаў вядзе актыўную дзейнасць па двух накірунках – прафесар, выкладчык ЕГУ і вядучы ток-шоў “Форум” на Белсаце.

Чым ягоныя “выкрыванні” адрозніваліся ад сённяшніх “выкрыванняў” БТ? Як яго надурылі дзве жанчыны на рынку ў Бабруйску? Пасля якой ягонай заўвагі Лукашэнка выскачыў з тэлестудыі? Пра гэта – у шчырай гутарцы для www.baj.by


АСАБІСТАЯ СПРАВА БАЖу

Эдуард Мельнікаў нарадзіўся ў 1951 годзе ў Бабруйску. Скончыў журфак БДУ, у 1982 годзе абараніўся ў Ленінградзе на кандыдата гістырычных навук. Працаваў на Беларускім тэлебачанні – ад малодшага рэдактара да намесніка кіраўніка Дзяржтэлерадыё. Выкладаў у Вышэйшай партыйнай школе. Быў генеральным дырэктарам “Белорусской деловой газеты”, кіраўніком прэсавай службы Выканаўчага сакратарыяту СНД. Цяпер працуе на Белсаце, з 2007 года вядзе ток-шоў “Форум”. Прафесар ЕГУ. Сябра БАЖ з 2000 года.

 

“А я ж тады яшчэ не навучыўся, што трэба жабры глядзець…”

Спадар Эдуард, раскажыце, як Вы вучыліся танчыць.

Эдуард Мельнікаў: Я нарадзіўся і да 16 гадоў жыў у Бабруйску. Нашая школа месцілася ў старым будынку дарэвалюцыйнай жаночай гімназіі. І школа арганізавала курсы танцаў. Выкладаў, як мне тады падавалася, пажылы чалавек – які вёў гурток танцаў ці то ў Доме піянераў, ці то ў Доме культуры, і да нас таксама прыходзіў. І мы нашым класам хадзілі на тыя заняткі. На той момант быў модны такі танец “ліпсі”, там трэба было прыстаўнымі крокамі рухацца ўлева-управа. Танга, вальс – усе "па" нам паказаў. Неяк хуценька гэта ўсё нам убіў, усё было як гульня, само сабой.
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 17


напэўна, гэта нейкі новы этап для ўлады. бо раней прынамсі целы не пакідалі. забілі Завадзкага і Захаранку -- а забітых ніхто не бачыў, даведкі на другі дзень не выдавалі.
гісторыя ходзіць па страшным коле -- у 1937 ўлада таксама пачынала з расстрэлаў.
на месцы Уладзіслава Кавалёва, безь перабольшаньня, можа быць кожны з нас.

PS суд над Брэйвікам, дарэчы, яшчэ не пачаўся.

Тэгі:

Mar 16

Kansulat by labadzenka.by

Тэгі:

Mar 16

клікайце для павелічэньня!

чытач зь Нямеччыны Давід Лісоўскі даўна займаецца магілёўскай ратушай -- бо сам з Магілёву. працуе над стварэньнем 3D-выгляду ратушы.

спадар Давід даслаў цікавую карцінку, зразумелую нават неспэцыялісту.

гэта тое, пра што мы ўсе ведаем -- як у нас абыходзяцца з помнікамі і іх аднаўленьнем -- але не заўжды можам аргумэнтаваць.

Тэгі: