it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 12

ПАМПАВАЦЬ ТУТ

Інтэрнэт-рэліз ручной работы ад HandmadE
Гурт HandmadE прадстаўляе на інтэрнэт-партале Tuzin.FM (http://tuzin.fm) свой першы студыйны альбом «DEMO. The music from unfreedom». Вакаліст Яўген Валошын, паэт Глеб Лабадзенка і кампазітар Андрэй Маркуц вырашылі стварыць годную альтэрнатыву той музыцы, якая прадукуецца на тэлешоў кшталту «Фабрыкі зорак» і гучыць на айчынных FM-cтанцыях.
Ідэя стварыць гурт зьявілася ў двух беларускіх журналістаў Яўгена Валошына і Глеба Лабадзенка пяць год таму, калі яны адпачывалі ў Італіі. Паводле іх задумы, гэты праект мусіў стаць годнай альтэрнатывай той музыцы, якая прадукуецца на тэлешоў кшталту «Фабрыкі зорак» і гучыць на айчынных FM-cтанцыях. «Гэта выглядала напачатку на вар’яцкі плян. Але мы вырашылі не адмаўляецца ад ідэі, нават калі адыйшлі ад сонечнага ўдару. Вырашальную ролю ў рэалізацыі нашай задумы адыграў Андрэй Маркуц, які пагадзіўся далучыцца да нашага праекту», - распавядае Яўген Валошын. Канчаткова HandmadE сфармаваўся, як жывы гурт, калі да яго далучылася рытм-сэкцыя ў асобах Івана Махновіча і Ціхана Золатава. Партыю акардыёна выконваў віртуоз Макс Квяткоўскі, які пасля адгадаваў бараду і цалкам сышоў у праграмаванне. Яго замяніў шоўмен Уладзімір Пыльчанка. Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 12

Да замка прыгналі кран і пачалі разбіраць стары недарэчны купал.

Перадрук з Еўрарадыё

Новы купал ужо некалькі тыдняў чакае свайго часу на зямлі. Уся замінка была ў звышдарагім пад’ёмным кране, які б здолеў паставіць на вежу новую канструкцыю вагою некалькі тон. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, суткі працы нанятага крана каштуюць 40 мільёнаў рублёў. Таму перад будаўнікамі паставілі задачу зрабіць усё як найхутчэй, за дзень-другі.

Купал-цыбуліна з’явіўся на замкавай вежы ў ліпені 2004 года. Яго кошт нібыта складае 200 тысяч долараў. Спраектаваная цыбуліна была паводле адной-адзінай выявы на гравюры Тамаша Макоўскага пачатку XVII стагоддзя, калі замак выглядаў зусім іначай. Ад сярэдзіны XVIII стагоддзя замак набыў сённяшні выгляд, дзе такой вежы месца быць не магло.

Усе 8 гадоў існавання недарэчнага купала грамадскасць і адмыслоўцы змагаліся з ім як маглі. Рэзкі пратэст выказалі падчас наведвання Нясвіжа і нашчадкі роду Радзівілаў на чале з 94-гадовай Эльжбетай Радзівіл, якая да вайны жыла ў замку. Мацей Радзівіл пералічыў на замену вежы 1500 долараў. Астатнія грошы ахвяроўвалі на спецыяльны рахунак усе ахвотныя.

Новы-стары купал днямі ўжо ўпрыгожыць замак

Гэты купал стаў сумнай гісторыяй: яго ўжо амаль разабралі

Ліпень 2004 года, мантаж вежы-цыбуліны. Фота Андрэя Дыбоўскага, globus.tut.by

Праз пару дзён вежа нарэшце стане такой, якой яе бачылі Радзівілы апошнія 250 гадоў. Праўда, пакуль без гадзінніка...

 

Тэгі:

Apr 12

прафесійных краязнаўцаў просьба не ўдзельнічаць ))
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 12

інфармацыя выключна для жыхароў горада-героя і гасьцей сталіцы.

вы ведалі?

гэта было, бадай, апошняе месца, дзе можна было паесьці ў цэнтры за дэмакратычныя грошы...
замест БІСа будуць дзьве іншыя забягалаўкі (ня буду рэклямаваць), але абедзьве -- істотна даражэйшыя.

Тэгі:

Apr 10

 Быў сёньня на могілках, дзе пахаваны мой прадзед Захар Храмцэвіч і прабабуля Марыя Вітка. Могілкі ў вёсцы Покрашава на Случчыне, а жылі яны ў суседніх Бабовішчах. Прапрадзед і прапрабабка пахаваныя ў Швядах і Грэску, што непадалёк. Марыя Вітка і яе род спрычыніліся да псеўданіма свайго вядомага аднавяскоўца – пісьменьніка Васіля Віткі, які быў сапраўды Цімох Крыська, але ж узяў ад мае радні такі во псеўданім (хоць ягоныя нашчадкі маюць іншую рамантычную вэрсыю).

Сёньняшнія могілкі пакінулі вельмі цяжкае ўражаньне. Тут пахаванае ўсё маё дзяцінства. Усе вяскоўцы, якія я памятаў з маленства. І якіх ня стала за апошнія 5-7 гадоў… Вось наш сусед Міша Кудзёлка, які выходзіў на ганак і гукаў сваіх куранятаў: “Ліпачкі-ліпачкі, плі-плі-плі, каб вы, бляць, падохлі!..” А вось Юрчыха, якой ейныя дзеці і ўнукі аддавалі ўвесь заробак, а яна ім выдавала патроху – каб не папрапівалі. Вось Ігар Юркаў, які зусім малады заснуў п’яны і захлынуўся ўласнымі ванітамі… Вось Мішка Арцюшкевіч, які быў лепшым кіроўцам у калгасе, за што яшчэ ў савецкі час атрымаў права езьдзіць на самым лепшым, навюткім грузавіку з прычэпам. Калі ён вазіў сена, і часам ягоны грузавік стаяў перад хатаю, мы залазілі ў прычэп і дурэлі ў тым сене…
Вось дзед Васіль – родны брат майго прадзеда, які быў паранены на фронце і да канца жыцьця хадзіў з двума кіёчкамі. А вось ягоная баба Ніна, якая гатавала найсмачнейшую поліўку з грыбоў і частавала нас, малых. Вось Люда Юркава, маці шасьцярых дзяцей, якую пакалаціў мужык, ды так, што нядоўга яна жыла пасьля гэтага. А вось побач і сам мужык Коля па мянушцы Буйны, які перажыў жонку ўсяго на пару год. Вось Хведзька – родны брат майго прадзеда, які служыў пры немцах у камэндатуры, пражыў роўна 90 гадоў і памёр ў 2003. Вось баба Мар’я – родная сястра майго прадзеда, якую я ўжо не запомніў. А вось яе сын Іван, які памёр, калі мне было 7 год – аднак ягоны тарахцючы мапед “Карпаты” я памятаю добра, бо дужа хацеў на ім праехацца, ды так і ня выпала.

Цяпер я рэдка бываю ў Бабовішчах. Бо вёска майго маленства будзе заўсёды напоўненая людзьмі, іх выразамі твараў, інтанацыямі, сваркамі і ўсьмешкамі. Ніхто зь іх не памрэ ніколі. А сёньняшні дзень я пастараюся забыць.

 

Дзед Васіль, родны брат майго прадзеда Захара.

Тэгі:

Apr 09

прашу адгукнуцца ўсіх, каму неабыякавы гэты блог. выглядае, што наступіў час троху абнавіць яго ў пляне дызайну і структуры.  ня заўтра, але трэба.

шчыра кажучы, я крыху баюся гэтага. бо ёсьць сайты, якія пасьля рэдызайну я проста перастаў наведваць. ёсьць сайты, дзе пасьля рэдызайну я чытаю выключна стужку навінаў.

у мяне ёсьць пэўныя меркаваньні, але найперш хочацца пачуць вашыя.

што зьмяніць на блогу? што дадаць? што прыбраць? што абавязкова захаваць? ці захоўваць цэнтральную калонку цэласнаю ці падзяліць на рубрыкі? пакінуць колеры ці выдумаць нешта новае? чаго вам тут не стае? што вас раздражняе? можа перайці на рускій язык штобы друззя із расіі чыталі? якія банэры мусяць быць па баках? якія фішкі, якія ідэі прапануеце? якія прыклады пакажаце?

буду ўдзячны за кожны канструктыўны камэнт (апроч "усё падабаецца" і "усё лайно"))))

Тэгі:

Apr 09

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, фота, відэа аўтара, TUT.BY

Чаму дагэтуль не зняты серыял пра першага прэзідэнта Гаваяў, які нарадзіўся ў Магілёве? Адкуль Караткевіч ведаў тэхналогіі сусветнага піяру? Ці ёсць шанцы ў беларускіх творцаў рабіць суперпапулярны прадукт?

Адказы на гэтыя пытанні вы пачуеце на публічнай лекцыі з цыкла Urbi et Orbi (“Гораду і Свету”). Культуролаг Андрэй Расінскі распавядзе пра “Унікальнасць тыражаванага”. Лекцыя адбудзецца ў кафэ “Лофт” (вул. П. Броўкі, 22) 13 красавіка (пятніца). Пачатак а 18.00, уваход вольны!

Трэба сказаць, што назваю лекцыі “Унікальнасць тыражаванага” Андрэй Расінскі адначасова і дражніць, і інтрыгуе нас. Інтрыгуе – бо нават у гэтай гутарцы не выдаў усіх сакрэтаў, пакінуўшы іх для лекцыі. Дражніць – бо так і чакае, каб мы сказалі: “так не бывае”.

“Да таго як зацікавіцца кіно, уводзіў трусікам электроды ў мазгі…”

Усе ведаюць Вас найперш як кінакрытыка. А скончылі Вы біяфак Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Што Вас увогуле прывяло па адукацыю ў Маскву?

Андрэй Расінскі: У тыя часы я займаўся біялогіяй – а ў Маскве была адпаведная кафедра фізіялогіі вышэйшай нервовай дзейнасці, на якую я паступіў. Вось калі вы памятаеце сабачак Паўлава з іхным слінацячэннем і з іхнымі ўмоўнымі рэфлексамі – то гэтым я займаўся. Праўда, не на сабачках, а на іншых жывёлах.
Тэгі:

Apr 08

Тэгі:

Apr 08

Эміль Заля, "Труд", выданьне 1901 году.

прашу заўважыць, прыжыцьцёвае: Заля (Зала) памёр 29 верасьня 1902 году.

Тэгі:

Apr 08

зроблена ў межах праекта "Асобы" кампаніі "Будзьма беларусамі"

Тэгі: