it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 17

вы, канешне ж. бачылі. але ўсё адно вывешваю.
і ня буду камэнтаваць, ні слова ня буду )

Тэгі:

Apr 16

Мяне заўсёды бянтэжыць чуць, што “Беларусь – маленькая краіна”. Людзі, якія кажуць так – параўноўваюць нас ня іначай, як з Расеяй. Але ж мы ведаем, што Эўропа сканчаецца ў Воршы (ну мааааксымум -- у Смаленску) 😉
Каб унесьці для сябе пэўнасьць, я вырашыў раскласьці па палічках плошчы эўрапейскіх краінаў адносна Беларусі. Такім чынам.

У свеце Беларусь паводле плошчы на 84-м месцы са 194 краін. Істотна меншыя за нас, напрыклад: Туніс, Грэцыя, Балгарыя, Куба, Ісландыя, Рэспубліка Карэя, Венгрыя, Партугалія, Сербія, ААЭ, Чэхія, Ірландыя, Грузія, Латвія, Літва, Эстонія, Данія, Галандыя, Швейцарыя (меншая за Беларусь у ПЯЦЬ разоў!), Бельгія (меншая за Беларусь у ШЭСЦЬ разоў!), Ізраіль (у ДЗЕСЯЦЬ разоў) і г.д.

З 43 эўрапейскіх краін Беларусь (207,56 тыс. км2) паводле плошчы займае 12 (!) месца.
Большыя за нас: Украіна (603,6) Францыя (547,03), Гішпанія (504,7), Швэцыя (449,9), Нямеччына (357,02), Фінляндыя (337,03), Нарвэгія (324,2), Польшча (312,6), Італія (301,2).
Супастаўныя з намі: Вялікабрытанія (244,8), Румынія (237,5).
Меншыя за нас: Грэцыя (131,9), Балгарыя (110,910).
Удвая меншыя за нас: Ісландыя (103,0), Вугоршчына ( 93,03), Партугалія (92,3), Сэрбія (88,3), Аўстрыя (83,8), Чэхія (78,8).
Утрая меншыя за нас: Ірландыя (70,2), Літва (65,2), Латвія (64,5), Харватыя (56,5).
У чатыры разы меншыя за нас: Боснія і Герцагавіна (51,1), Славакія (48,8), Эстонія (45,2), Данія (43,09).
У пяць разоў меншыя за нас: Нідэрладны (41,5), Швайцарыя (41,2).
У шэсць разоў меншыя за нас: Малдова (33,8), Бэльгія (30,5).
У сем разоў меншая за нас: Албанія (28,7).
У восем разоў меншая за нас: Македонія (25,3).
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 16

новая вежа Нясьвіскага замка: такая ці не?

View Results

Loading ... Loading ...
Тэгі:

Apr 16

далжнасное ліцо #3367 пакарала мяне штрафам у памеры 20 тышч рублёў за дармовы праезд у аўтобусе №50 да канцавога прыпынка "дружная" ))

Тэгі:

Apr 15


давялося сёньня ў менскім заапарку пабачыць такія во цуды )))

па парадку гэта выглядала так:

Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 15

перадрук з Еўрарадыё


Фота Юрася Язвінскага

Фота Юрася Язвінскага

Гісторыя з няправільнай вежай-цыбулінай цягнулася 8 гадоў -- ад ліпеня 2004 года, калі на замку, адноўленым на канец XVIII стагоддзя, з'явіўся купал з пачатку XVI. Усе гэтыя гады грамадскасць і адмыслоўцы выказвалі пратэсты супраць такой гістарычнай неахайнасці.

На новую-старую вежу збіралі грошы ўсім светам -- ад беларускіх фізічных асобаў і прадпрыемстваў да прадстаўнікоў роду Радзівілаў. Новая вежа разам з працамі па яе мантажы абыйшлася прыкладна ў 1,5 мільярды рублёў. Яе вага 15 тон. Адмысловы кран працаваў на замку крыху больш за двое сутак -- аператыўна разабралі стары купал і паднялі ўгару новы.

Ад гэтага моманту ўсе сувеніры, здымкі і паштоўкі з вежай-цыбулінай робяцца рарытэтамі, а замак нарэшце здабыў свой сапраўдны выгляд -- якім яго памяталі многія пакаленні князёў Радзівілаў.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 13

Цягам суботы будаўнікі мусяць усталяваць новы купал вагою 18 тон

перадрук з Еўрарадыё

Мінулы раз вежа выглядала "безгаловай" у 2004 годзе -- перад усталяваннем "цыбуліны". Фота Анатоля Бутэвіча

Усе працы па дэмантажы старога купала і ўсталёўцы новага праходзяць вельмі інтэнсіўна. Учора працы скончыліся апоўначы, сёння троху раней – перашкодзіў дождж. Прычына такога тэмпу – неймаверна дарагая арэнда пад’ёмнага крана, які здольны падняць на такую вышыню купал вагою 18 тон. Усталёўку новага купала павінны скончыць цягам суботы. Па-першае, каб адпусціць кран. Па-другое, у нядзелю праваслаўны Вялікдзень, і працаваць у гэты дзень лічыцца грэхам.

Замены вежы-цыбуліны неаднойчы патрабавалі гісторыкі і архітэктары. Пра гэта ў свой кожны прыезд у Беларусь кажа і 94-гадовая Эльжбета Радзівіл -- апошняя прадстаўніца роду, якая да вайны жыла ў замку.

Гэтыя здымкі, зробленыя сёння, перадаў Еўрарадыё Анатоль Бутэвіч – у нядаўнім мінулым міністр культуры Беларусі, а цяпер – старшыня Грамадскай камісіі па ахове помнікаў пры Міністэрстве культуры. Можна сказаць, што замена вежы – у вялікай ступені заслуга спадара Анатоля. Бо ўсе нібыта пагадзіліся, што вежу трэба мяняць. Але ён метадычна настойваў, каб гэта было зроблена да адкрыцця замка. З яго ініцыятывы быў адкрыты разліковы рахунак, куды фізічныя і юрыдычныя асобы пералічалі сродкі на замену вежы.

Анатоль Бутэвіч: "Агулам было пералічана 1,5 мільярда. Я асабіста пералічыў 500 тысяч рублёў. Хачу падкрэсліць, што сума была сабраная за невялікі прамежак часу. І ў гэтым я бачу вялікую заслугу міністра культуры Паўла Латушкі, які асабіста звяртаўся на многія прадпрыемствы з просьбаю ахвяраваць грошы".

Нагадаем, памылковы купал-цыбуліна з'явіўся на замкавай вежы ў 2004 годзе. Аднаўляючы вежу пасля пажара, тагачасны кіраўнік рэстаўрацыі спадар Бачкоў зрабіў менавіта такое сканчэнне вежы, абапіраючыся на гравюру Макоўскага пачатку XVII стагоддзя. Аднак вежа-цыбуліна адразу зазнала небывалую хвалю крытыкі, бо астатні замак адноўлены на другую палову XVIII стагоддзя.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 13


здымак: http://pczaljar.livejournal.com
 

-- Адно з пытанняў, па якім дагэтуль няма згоды – цыбуліна, якую напялілі на замкавую вежу. Якое вашае меркаванне?

-- Я лічу, што калі няма грошай – як тут пераробіш? Тым больш, што на гравюры Макоўскага такая вежа ёсць, а не такая, як цяпер над брамай. І ў тым, што вежа не такая – гэта абуджае свядомасць. Гэта праблема для абмерквання, яна выклікае інтарэс – і мне гэта падабаецца.

(Сяргей Клімаў. "Звязда" ад 26.02.2011)

цалкам тую гутарку можна пачытаць ТУТ

зь біяграфіяй выбітнага магілёўскага музэйшчыка можна азнаёміцца ТУТ

Тэгі:

Apr 12

узята АДСЮЛЬ

Тэгі: ,

Apr 12

Плошча Свабоды, 4 -- Гасьціны двор XVIII ст.
загадка ТУТ

Тэгі: , ,