it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 16


у Наваградзкім гатэлі пастараліся прадугледзець усё. нават, каб дарагія госьці не псавалі мэблю, замест нумарка даюць вам адкрывалку з выбітым нумарам пакою.
але дарагія госьці...
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 16

вы, пэўна, чыталі, што ёсьць добрая ініцыятыва выкупіць у маскалёў наш Статут 1588 году.
браточкі-саюзьнікі хочуць за яго аж 45 тысяч баксаў.
што ж, кошт ня нам дыктаваць, а Статут мець трэба.

далучайцеся!

падрабязная інфа пра гэты асобнік Статута ВКЛ тут

ДАДЗЕНЫЯ ДЛЯ АХВЯРАВАНЬНЯЎ

УК «Музей гісторыі Магілёва» 212030 Магілёў, вул.Ленінская, 1А
рахунак:
УНП 790203960
Філія 700 МАУ ААТ «АСБ Беларусбанк» МФО 153801536
р/р 3642014673147
Магілёў, вул. Першамайская, 71
Мэта плацяжа: На развіццё музейнай справы і ахову гісторыка-культурнай спадчыны (для куплі Статута ВКЛ)
(ТРЭБА ПАЗНАЧАЦЬ ЦАЛКАМ)

Грошы можна таксама пералічыць на кашалькі Web-Money са спасылкай "на Статут": Z228727662268 (долары) ці B354892860326 (беларускія рублі).

Тэгі:

траўня 16


не ўспрыміце як рэкляму алькаголю ))
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 16

маю ў калекцыі прынамсі тры візытоўкі дзядзькі Рыгора, але гэтая падабаецца найбольш.

Тэгі:

траўня 12


Чытаць далей »

Тэгі: ,

траўня 11

Тэгі: ,

траўня 11

сяджу ў Наваградку -- і зайздрошчу сам сабе.
ёсьць мясьціны, дзе шмат прасьцей адчуваць сябе чалавекам і беларусам, чым у Менску.
душа мая жыве ў Гародні, Наваградку, Полацку і Нясьвіжы.

Тэгі: ,

траўня 10

набыў на інтэрнэт-аўкцыёне менавіта пад такім апісаннем.
ці праўдзівы -- ня ведаю.

траўня 10

На мінскага раварыста наехала машына ДАІ (Відэа)
Перад гэтым інспектар ДАІ спрабаваў спыніць раварыста, які ехаў не па ходніку, а па праезнай частцы.
Аўтар: Еўрарадыё 10.05.2012 10:41

Як піша "Камсамольская правда", здарэнне адбылося 28 красавіка. Мікалай Клімовіч ехаў па вуліцы Трасцянецкай, калі яго дагнала патрульная машына. Па словах раварыста, інспектар зрабіў яму заўвагу за парушэнне правілаў і прапанаваў перасесці ў аўтамабіль для прафілактычнай гутаркі.

Раварыст вырашыў праехаць 5 метраў для бліжэйшага безбардзюрнага заезду на тратуар, каб спыніцца і зняць свой вялікі заплечнік. Аднак, кажа Клімовіч, машына ДАІ паехала за ім, заехала на ходнік і збіла. Каб зняць машыну з прыціснутага раварыста, яе давялося падымаць уручную. Самога мінчука даставілі ў лякарню, дзе ён два дні праляжаў у хірургічным аддзяленні.

У сваю чаргу, ДАІ сцвярджае пра слушнасць дзеянняў інспектара. Цяпер ідзе праверка дарожна-транспартнага здарэння, яе вядзе аддзел дазнання сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.

Чытаць далей: http://euroradio.fm/report/na-minskaga-velasipedysta-naekhala-mashyna-dai-videa-107099

Тэгі: ,

траўня 09


даслаў чытач спадар Андрэй

зьвярніце ўвагу: зроблена ў Берасьці, але на першым месцы ня проста расейская мова, але і расейскі сьцяг. во лізнулі!

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Чытаць далей »

Тэгі: