it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 05

вось так выглядаюць сучасныя шпоры. дзякуючы гэтай, навучэнец зарабіў 9/9 на іспыце ))

калі я вучыўся, шпоры былі прыкладна гэткія ж. розьніца ў тым, што я рабіў і раздрукоўваў іх самастойна, а гэтыя былі набытыя ў кемлівых студэнтаў за 10 тышч. мала таго, набытыя цэнтралізавана: як мне распавялі, стараста сабраў грошы і зьезьдзіў закупіўся на ўсіх!

а вы сьпісвалі на іспытах?

View Results

Loading ... Loading ...

 

Тэгі:

Jun 05


даслаў Сяржук Васілеўскі

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 05

Мікола Аўрамчык. Бог зьлітаваўся...

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ

Мікола Аўрамчык. Галубы

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ

Тэгі: ,

Jun 05

Вядома, можна казаць пра неадпаведнасьць інтэр'ераў і гд... Але ж -- гэта лепш, чым яна б заняпала і разбурылася. Увогуле, найлепшае выкарыстаньне грамадзянскіх помнікаў архітэктуры -- каб у іх жылі людзі. Тады і сядзібы будуць жыць.

Так сядзіба Грабоўскіх ў Тарнове Лідзкага раёну выглядала пару гадоў таму... (фота Андрэя Дыбоўскага, Глобус Беларусі)

...а так выглядае цяпер! (фота Васіля Матвеева, Рэспубліка)

ніжэй -- больш фота + тэкст з Рэспублікі
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 05

Глеб Лабадзенка, фота, відэа аўтара, TUT.BY

 

 

“Культурная палітыка – спосаб Думаць Беларусь”. Такая тэма публічнай лекцыі філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча. Лекцыя з цыкла Urbi et Orbi (“Гораду і Свету”) адбудзецца 8 чэрвеня (пятніца) а 18.30 у Галерэі Ў (Незалежнасці, 37а, метро Плошча Перамогі), уваход вольны!

“Культурная палітыка” – канцэпцыя спадара Мацкевіча, якую ён прасоўвае апошнія 18 гадоў. Пад культурай трэба разумець не толькі мастацтва ды літаратуру, але ўсё, што стварае чалавек. Таму культурная палітыка мусіць быць прадуманай. Як? Адказ – у другой частцы назвы лекцыі: "...Думаць Беларусь". Не проста любіць і захапляцца, а разумець, асэнсоўваць і разважаць.

За што Уладзіміра Мацкевіча хацелі выгнаць са школы і адправілі да псіхіятра? Як ён ледзьве не стаў вядучым “Рэзананса” замест Зімоўскага? Чаму эканоміка Беларусі наўпрост залежная ад культуры? Пра гэта – у гутарцы напярэдадні лекцыі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 05

У 2002 годзе Аляксандра Тамковіча адолела цяжкая хвароба, дакладны дыягназ якой не могуць паставіць і дагэтуль. На той час ён быў намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Свободные новости”. Хвароба падзяліла яго жыццё на дзве часткі. Яго імгненна “забыліся” многія сябры, імгненна ён стаў непатрэбны працадаўцам. Настроі былі адпаведныя. Але спадар Тамковіч знайшоў у сабе сілы і пачаў аднаўляцца.

Стаў пісаць кнігі – месяц таму выйшла ўжо 15-я па ліку. Ягонае насычанае прафесійнае жыццё поўніцца журналісцкімі байкамі і цікавосткамі. А яшчэ Тамковіч нечакана даў мне разуменне, навошта мы ўвогуле робім рубрыку “БАЖная персона” (гл. развагі пра “энцыклапедыю”). Пра гэта ды іншае – у шчырай гутарцы для www.baj.by.

АСАБІСТАЯ СПРАВА БАЖа

Аляксандр Тамковіч нарадзіўся ў 1963 годзе ў Ашмянах. Скончыў журфак Львоўскай вышэйшай вайскова-палітычнай вучэльні. У 1987-1991 быў карэспандэнтам газеты “Во славу Родины”. У 1991 годзе стаў намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Свободные новости”. У 2001-м стварыў і ўзначаліў газету “День”, якая праіснавала нядоўгі час. У 2006 годзе за нарыс у газеце “Новы час” на Александра Тамковіча падаў у суд  генерал-пісьменнік Мікалай Чаргінец. Сума позвы склала 100 мільёнаў, што зрабіла Тамковіча самым “дарагім” журналістам за ўсю гісторыю Беларусі. У 2002 годзе цяжка захварэў і атрымаў другую групу інваліднасці. З 2006 па 2012 год напісаў і выдаў 15 кніг. Лаурэат прэміі імя Юрыя Захарэнкі «З узнятым забралам», прэміі ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча. Сябра БАЖ з 1997 года.

 

Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 04

шкада, канешне, што не згарэла цалкам -- разам з праклятымі калхозьнікамі, якія яе тут дазволілі, спраектавалі і пабудавалі.

У Мінску на Нямізе тушылі буйны пажар
Гарэў дах будынка, які з'явіўся на месцы знесеных дамоў па вуліцы Рэвалюцыйнай. Полымя ахапіла каля 500 квадратных метраў.
Еўрарадыё

Як паведамляе сайт onliner.by, пажар пачаўся каля 4-й гадзіны раніцы ў нядзелю, 3 чэрвеня. Выратавальнікаў выклікалі мясцовыя жыхары. На месца прыехалі 12 аўтамабіляў МНС. За паўтары гадзіны пажар быў ліквідаваны і полымя не перакінулася на суседнія будынкі сярэдзіны XIX стагоддзя.

Паведамляецца, што пацярпелых няма, прычыны пажару высвятляюцца.

У нядзелю журналісты тэлеканала СТВ даведаліся, што на будоўлю можа свабодна патрапіць кожны. Праўда, іх адтуль неўзабаве выгналі невядомыя маладыя людзі, якія не прадставіліся.

Фота — onliner.by

Тэгі:

Jun 02

даслаў Алесь Мазанік

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 02

шукаў на Акавіце патрэбную мне інфу і вырашыў сьцягнуць сюды такі вось рэйтынг за ўчорашні дзень. магчыма, ня кожны з вас рэгулярна дасьледуе гэтыя лічбы, а яны дужа цікавыя!

я ўзяў агульны рэйтынг + рэйтынг СМІ.

АГУЛЬНЫ РЭЙТЫНГ за 1 чэрвеня 2012

першая лічба -- колькасьць унікальных наведнікаў, у дужках -- колькасьць праглядаў старонак
(я адсартаваў паводле ўнікальных наведнікаў -- сама Акавіта сартуе паводле наведнікаў зь Беларусі)

1. Гiдраметцэнтр Рэспублiцы Беларусь. 131239 (310803)
2. Хартыя'97 - НАВIНЫ з БЕЛАРУСI 104390 60803 (58%) 977428
3. Автомалиновка - все продаваемые автомобили Беларуси на av. by 103722 (2796997)
4. ABW. BY - продажа авто в Беларуси. 101183 (2645712)
5. Gismeteo. by 94424 (302693)
6. vSeti. BY - Сацыяльная сетка Рэспубликi Беларусь 69120 (2506493)
7. Deal. by - товары и услуги компаний Беларуси 64133 (262698)
8. IRR. BY - частные объявления, коммерческие предложения 54990 (886097)
9. Камсамольская праўда ў Беларусі 51312 (188171)
10. БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ 46992 (144657)
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 01


фота Андрэя Дыбоўскага

Бальная заля Нясьвіскага замка

для даведкі: кіраўнік "рэстаўрацыі" -- Сяргей Друшчыц

Тэгі: