it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 18

14Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры 23.06.2012 г. у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі” ладзіць талаку ў старажытным беларускім мястэчку Ленін, што на Случы (сучасны Жыткавіцкі р-н).

Плануецца з удзелам прадстаўнікоў лакальнай супольнасці правесці шэраг прац па добраўпарадкаванню жыдоўскіх могілак і дадаткова выканаць  натурныя  даследаванні драўлянай капліцы на хрысціянскіх могілках.

32

Па пытаннях удзелу ў мерапрыемстве звяртацца па тэл.  +375291117332

ці па адрасу antonastapovicz1@gmail.com

Антон Астаповіч

Тэгі:

Jun 18

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, фота, відэа аўтара, для TUT.BY


Cлынны беларускі гісторык 
Генадзь Сагановіч прачытае 22 чэрвеня публічную лекцыю “Беларусь як акупаванае грамадства: стратэгіі выжывання ў XVII стагоддзі” з цыкла Urbi et Orbi (Гораду і Свету). Месца – Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а), пачатак 18.30, уваход вольны!


Спампаваць вiдэа

Генадзь Сагановіч найбольш вядомы як даследчык “Невядомай вайны” – здаецца, ён першы так назваў вайну Рэчы Паспалітай і Масковіі 1654-1677 гадоў. За савецкім часам яе называлі “Расійска-Польскай”, хоць “Расіяй” гэтая краіна стала толькі ў 1721 годзе дзякуючы Пятру І. Ды і “польская” – азначэнне да вайны некарэктнае, бо там былі і беларусы, і ўкраінцы. Спадар Сагановіч называе гэтую вайну самай трагічнай у гісторыі Беларусі – нашая краіна (у сённяшніх сваіх межах) страціла больш за палову насельніцтва. Да вайны было 2,9 мільёна чалавек, пасля вайны – 1,4 мільёна. Але на лекцыі Генадзь Сагановіч будзе казаць не столькі пра саму вайну, колькі пра сітуацыю, у якой апынулася грамадства. Як людзі выжывалі ва ўмовах вайны і акупацыі? Што лічылася здрадай? Чаму войска рабавала і забівала сваіх жа мірных грамадзян? Пра гэта – у гутарцы напярэдадні лекцыі.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jun 17


пэўны час таму я выклаў пару староначак гэтай кнігі. па гарачых просьбах выкладаю поўны скан.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 17


узята адсюль

гэтую ідыёцкую сьценачку прыдумаў стары злодзей-вар'ят, які кіруе "рэстаўрацыяй" замка. дарэчы, пад ёй захаваліся рэшткі сапраўднай абарончый сьцяны -- якая выглядала, мякка кажучы, ня так. уявіце толькі, зь якой гаўнянай цэглы трэба было яе зрабіць, каб яна пачала сыпацца праз пару гадоў, яшчэ ДА АДКРЫЦЬЦЯ ЗАМКА?!

колькі яшчэ зьдзекаў наканавана вытрымаць замку Радзівілаў ад старога злодзея-вар'ята, прысланага магілёўскага клоўна і п'янчуг-будаўнікоў?..

спадзяюся, дух Чорнай Панны ня дасьць ім спакою і яны ўрэшце разьбягуцца )

апроч сьценачкі, тынкоўка на самім замку павяла сябе пасьля зімы не найлепшым чынам (гл. фота ніжэй)

узята адсюль
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 16

усе вы ведаеце верш Кастуся Каліноўскага «Марыська чарнабрэва, галубка мая...», напісаны ім перад сьмерцю ў 1864 годзе. ня ведаю, як цяпер, а ў мой час яго яшчэ праходзілі ў школе. спадзяюся, і цяпер не замянілі на чаргаўняца.

дык вось, ва ўспамінах Вацлава Ластоўскага, надрукаваных у "Гомане" 15 лютага 1916 году пад псеўданімам Сваяк, гэты верш прыводзіўся з дзвюма "патрыятычнымі" праўкамі, у выніку якіх Марыська ўвогуле зьнікае. а праўкі такія. у першым радку замест "Марыська чарнабрэва" стала "Беларуская зямліца...", а ў трэцім слупку замест "Марыся" стала "Народзе".

а вось і сам верш.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 16

UPD варыянты Алесь Чабор, Авось Савось і Алесь Каліна ўжо названыя і больш не залічваюцца

шырокавядомыя як мінімум тры псеўданімы народнага паэта. адпаведна, прызоў таксама будзе тры -- наборы паштовак са здымкамі і вершамі Рыгора Барадуліна!
калі ласка, называйце ў камэнтах кожны па адным псеўданіме -- каб прызы атрымалі розныя людзі!

ps хто жадае атрымаць паштоўкі бяз конкурсу, зазірніце сюды

Тэгі:

Jun 16

зь якімі гарадамі ці мястэчкамі зьвязаныя кепскія асацыяцыі? куды ня раіце ехаць? дзе ў Беларусі горш за ўсё?
падзяліцеся ў каментах.

Тэгі:

Jun 15

вось што піша нам пра гэта Вікіпедыя:

Энрыке Бернат назваў сваю карамель «чупс» (па-гішпанску "смактаць" - гэта chupar. "Chupa" - гэта загадны лад - г.зн. "смакчы". Даслоўна: "Смакчы чупсы"), і спачатку ў яе было толькі 7 смакаў: клубніцы, лімон, мята, апельсін, шакалад, кава з вяршкамі і клубніцы з вяршкамі. Папулярнасць «чупс» расла, павялічвалася колькасць выпускаемай карамелі, з'яўляліся новыя смакі. Карамель ўжо не магла заставацца ў першапачатковай сціплай абгортцы, трэба было прыдумаць нешта арыгінальнае, каб «Чупс» пазнавалі ўсё. Энрыке Бернат звярнуўся да свайго земляка, знакамітага мастака Сальвадора Далі з просьбай намаляваць што-небудзь запамінальнае. Геніяльны мастак думаў нядоўга і менш чым за гадзіну накідаў яму карцінку, дзе быў намаляваная рамонак "Чупа Чупс", які ў некалькі змененым выглядзе сёння вядомы як лагатып "Чупа Чупс» ва ўсіх кутках планеты. Адрозненнем новага лагатыпа было і яго месцазнаходжанне: ён знаходзіўся не збоку, а зверху цукеркі.

Тэгі:

Jun 14

Беларусь, Мінск. 14 чэрвеня 2012

 

Амбасадар Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь Стэфан Эрыксан узначаліў журы намінацыі “Грамадсказначныя праекты ў галіне мастацтва і культуры” Трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!

 

Стэфан Эрыксан – знакавая фігура не толькі ў дыпламатычных адносінах паміж Беларуссю і Швецыяй, але і ва ўнёску ў беларускую культуру. Стэфан Эрыксан горача падтрымлівае ідэю правядзення Фестывалю AD.NAK! і лічыць, што сітуацыя на рэкламным рынку змяняецца ў бок павелічэння колькасці беларускамоўных прадуктаў.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 14

даслала Юлія Лахвіч

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі: