it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 26

за двух чалавек у кадры я ў свой час галасаваў на прэзыдэнцкіх "выбарах".
зь цікавасьцю чакаю 2015 году )))

Тэгі: ,

Jun 26

ГЛЕБ ЛАБАДЗЕНКА для www.baj.by, фота аўтара + з архіваў, відэа аўтара

Таццяна Мельнічук – адзіная ў Беларусі карэспандэнтка Бі-бі-сі. Многім знаёмая як рэпарцёр, потым намесніца галоўнага рэдактара радыёстанцыі “Беларуская Маладзёжная”,  рэдактарка аднайменнай газеты. Ці памірае радыё ў век сучасных тэхналогій? Што такое каханне? Адкуль у такой вытанчанай жанчыны такі баявы характар? Пра стандарты Бі-бі-сі, сабаку Адысея і сарафаны для ўнучак – у шчырай гутарцы для baj.by.

АСАБІСТАЯ СПРАВА БАЖа

Таццяна Мельнічук нарадзілася ў Берасці. Скончыла журфак БДУ, працавала ў ваеннай прэсе, намесніцай галоўнага рэдактара радыёстанцыі “Беларуская Маладзёжная”, галоўным рэдактарам газеты “Беларуская Маладзежная”. Шмат год супрацоўнічае з Бі-бі-сі, на гэты момант з’яўляецца адзінай акрэдытаванай карэспандэнткай Бі-бі-сі ў Беларусі. Удзельнічае ў стварэнні часопіса “Абажур”, выкладае ў ЕГУ асновы радыёжурналістыкі. Сябра БАЖа з моманту заснавання арганізацыі.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jun 26

даслала Янка Самайловіч

Тэгі:

Jun 26


даслаў Аляксандар Прашчаракоў

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 23

прэзентуючы ў сябе ў фэйсбуку "Небасхіл Еўропы" (муз. Аляксандар Рыбак, бел. сл. Глеб Лабадзенка), Аляксандар Рыбак назваў беларускую мову роднай. нечакана!

Fun fact! After a lots of paperwork, you can finally hear me sing in my native language! 😀 You´ll probably understand everything, as always. And my belarussian friends can finally watch the "new video" and buy the new album.

паглядзець кліп можна тут
спампаваць песьню можна тут

Тэгі:

Jun 22


дыск-дыджыпак ідэнтычны прэзэнтавнааму раней у інтэрнэце. можа хто захоча мець сабе ці на падарунак.
пытайцеся labadzenka@gmail.com

Тэгі:

Jun 21

вось кажуць, беларусы -- бульбашы, а нашая нацыянальная страва -- дранікі.
міф ці не?
якая вашая любімая страва?

вы любіце дранікі?

View Results

Loading ... Loading ...
Тэгі:

Jun 19

бываюць у вас у краме прыступы нацыяналізму? ))
ці здараюцца ў вас развагі "куплю гэтае, бо беларускае", "куплю гэтае, бо па-беларуску напісана", "ня буду браць гэтае, бо маскальскае"?

ці ёсьць месца патрыятызму пры выбары тавараў?

View Results

Loading ... Loading ...
Тэгі:

Jun 19

Тэгі:

Jun 19

+ УЗОР ЗАПЫТА НА ЗАВОД: ЧАМУ НЯ ПІШАЦЕ ПА-БЕЛАРУСКУ?

надоечы пакаштаваў першы беларускі сыр з плесьняю "Ракфорці".
тое, што яго ў прынцыпе вырабілі -- было пададзена як подзьвіг. хоць увесь сьвет есьць такія сыры ўжо ня першае стагоддзе. але ок.

з назвамі ў Маладэчне, відаць, туга. "Ракфорці" гучыць прыкладна як "Абібас", "Панасонікс". гэткім жа шляхам у свой час пайшоў берасьцейскі гарэлачны завод, пачаўшы гнаць падробкі пад сугучнымі назвамі: "Марцін", "Белінг" і г.д.

напісалі ўсё, ясна, па-расейску. так хочацца здавацца правінцыйным расейскім заводзікам, каб прабіцца на рынак імперыі? ці очань хоча пісаць як у горадзе? ладна.

каштуе гэты подзьвіг 126 тысяч за кг. гм... побач ляжыць літоўскі за 140. а аднойчы я ўбачыў на акцыі таксама нейкі замежны за 120. то бок, кошт на ўзроўні.

у айчынным сыры вельмі мала плесьні. купляюць яе ажно ў Даніі -- відаць, таму і шкадуюць. кампенсуюць сольлю -- шмат такога сыра не зьясі. відаць, каб лепш адчуваўся далікатэсам.

па кансістэнцыі ён прыкладна як каўбасны ці плаўлены. хоць добры сыр з плесьняю мусіць "рассыпацца". але ў цэлым смак нагадвае традыцыйныя сыры з плесьняю.

аднак якія прычыны купляць гэты маладзечанскі подзьвіг? кошт неапраўдана высокі. лепш дакласьці 20 тысяч і набыць правераны замежны. смак недасканалы, патрабуе дапрацоўкі.
купляць праз патрыятызм, бо "свой"? каб напісалі па-беларуску, гэта б магло стаць для мяне аргументам.

а так -- хай ракфорцяць самі!

PS я напісаў ім ліст: чаму ня пішаце па-беларуску? хто хоча зрабіць гэтак жа -- вось мой варыянт да пампаваньня (можаце падправіць на свой густ).
адрас: 222310, Беларусь, Мінская вобл., г. Маладзечна, вул. Нагорная, д.7

Чытаць далей »

Тэгі: ,