it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 12

ГЛЕБ ЛАБАДЗЕНКА для www.baj.by, фота аўтара + з архіваў, відэа аўтара

Валер Карбалевіч – чалавек, якога ведаюць усе, але ўласна пра яго ведаюць надзвычай мала. У інтэрнэце – выключна сухая біяграфія. Нават калегі, якія знаёмыя са спадаром Карбалевічам па 15 гадоў – адгукаюцца як пра адказнага чалавека, выбітнага аналітыка, аматара футбола. Але не могуць сказаць нічога пэўнага пра яго сям’ю, паходжанне, гісторыю жыцця. Мяркую, гэтая гутарка распавядзе знаёмым Валера Карбалевіча пра яго – не толькі як пра аналітыка, але і як пра асобу.

Тэгі:

Jul 11

сябры!

праект "дзіцячая заМова" -- гэта 100 вясёлых малюнкаў пра тонкасці і цікавосткі беларускай мовы. тэмы малюнкаў падказвалі чытачы блога, малюнкі выстаўляліся 100 дзён. усе выпускі дасяжныя тут

-- як адрозніць "сябе" і "сабе", "гаспадарку" і "гаспадыню", "цяпер" і "зараз"?
-- што такое "усцяж", "імбрык" і "мянташка"?
-- як па-беларуску сказаць "трусы", "бюстгалтер", "изморось", "хлопок" і "машинное масло"?
-- якое беларускае слова перакладаецца пяццю расейскімі?

адказы на гэтыя пытанні -- у кнізе "дзіцячая заМова"! на сёньняшні дзень кніжка ўжо здаецца ў друк. яна будзе зроблена ў выглядзе нататніка на спружыне: каб любы аркуш-малюнак можна было лёгка выдзерці і павесіць перад вачыма, каб запамінаць.

ужо цяпер вы можаце падпісацца на атрыманне кнігі!

для гэтага вам трэба даслаць на мэйл labadzenka@gmail.com :

1. сваё імя і прозвішча
2. свой электронны адрас
3. свой тэлефон
4. колькасць патрэбных вам асобнікаў
5. спосаб атрымання: асабіста (на презентацыі ў Менску) альбо поштаю (у гэтым выпадку пазначце адрас з індэксам)

кошт кнігі складзе прыкладна 35 тысяч рублёў

заМоўце сабе! парайце сябрам! лайкніце ў фэйсбуку! прыпасіце на падарунак! прэзэнтуйце знаёмым дзеткам!

таксама вы можаце ахвяраваць на дабрачыннасьць!

Тэгі:

Jul 11

гэта -- ЛЯПНІНА (!) канца ХІХ стагодзьдзя.

сядзіба Жукоўскіх у вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёну. шчыра раю!

там цяпер знаходзіцца нейкая ўстанова, дзякуючы чаму ўсё гэта і захавалася. супрацоўніцы -- вельмі прыязныя спадарыні, ахвотна адамкнулі залу, запалілі сьвятло, дазволілі колькі хочаш пафоткаць.

параўнацца з гэтым могуць толькі Жылічы і Красны Бераг. але гэтыя кляновыя лісточкі, я лічу, -- па-за канкурэнцыяй!
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 11


даслаў чытач спадар Андрэй

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Jul 11


даслаў Ілля Чыжоў

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Jul 10

прыязджаю на лецішча, а там у мяне на плоце -- во!
зьвярніце ўвагу, што мова ў народзе жыве

Тэгі:

Jul 10

на прыёме ў Амбасадзе Літвы раздавалі праваднікі па гэтай цудоўнай краіне.
прыйшоў дахаты, адкрываю -- а там вось што.

Тэгі:

Jul 10

параўнайце самі.

вось сюжэт ОНТ:

а вось матэрыял вядомага віцебскага журналіста Сержука Серабро з "Народных навінаў Віцебска"

Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 10

Кіраўніцтву

Гарадзейскага цукровага камбіната

вул. Завадская, 2

222611 Гарадзея

Нясвіжскі раён

Мінская вобласць

Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

АДРАС

 

Шаноўнае кіраўніцтва Гарадзейскага цукровага камбіната!

 

Найперш хачу падзякаваць вам за цудоўны цукар! З’яўляюся сталым спажыўцом вашай прадукцыі – вельмі задаволены яе якасцю! Ужываю пераважна цукар-рафінад, каштаваў усе ягоныя віды вашай вытворчасці – звычайны, з карыцай, з вітамінам С, з карамеллю…

Як ваш кліент, прашу прыслухацца да такой просьбы. На пакунках цукру ягоная назва напісаная звычайна 2 ці 3 разы. Вось я трымаю ў руках пачак 500 грамаў з карыцай у форме кубікаў. Напісана 2 разы па-руску, адзін раз па-англійску.

Паколькі ў нас 2 дзяржаўныя мовы – беларуская і руская – прашу вас улічваць інтарэсы вялікай часткі насельніцтва і змясціць на пакунак таксама надпіс на беларускай мове. Гэта не патрабуе ніякіх дадатковых выдаткаў, а пераклад я гатовы выканаць вам бясплатна. Прыклады ёсць – надпісы па-беларуску змешчаны на пакунках вашых канкурэнтаў – Слуцкага цукроварафінаднага камбінату.

Мяркую, што наяўнасць беларускай мовы яшчэ больш падкрэсліць адметнасць вашай прадукцыі, у тым ліку і ў вачах замежных спажыўцоў, якія адразу зразумеюць, што Гарадзейскі камбінат – гэта не нейкі правінцыйны расійскі заводзік, а выдатная цукровая фабрыка з сэрца незалежнай Беларусі, Радзівілаўскай зямлі, дзе жыве беларуская мова.

Зычу вам усялякіх поспехаў і спадзяюся, што вы з розумам паставіцеся да маёй прапановы.

З павагай,                                                                                        Глеб Лабадзенка

Тэгі:

Jul 10

Ленінскі раён Магілёва такі літаратурны ))

Тэгі: