it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 26

а вы заўважылі, як латушка на адкрыцьці нясьвіскага замка по-русски для президента все говорил, потому что президент, наверное, не понимает по-белорусски или же министр не хотел бы его разозлить.

Тэгі:

Jul 26


паблукаць вакол Нясьвіскага замка колькі гадзін уначы -- сапраўдная асалода! галоўнае -- дамовіцца з Чорнай Паннай.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 25


даслаў чытач Анатоль Пуцееў

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 24


дзірэктар прынял рэшэніе
цікава, а паспаць у псеўдаложку князя Альбрэхта колькі будзе каштаваць?

Тэгі:

Jul 24


вось такі гігант катаўся сёньня разам са мной па Нясьвіжы
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 21


відэа СТВ

пра Нясьвіж -- з 01.20 па 06.10

Тэгі:

Jul 20

славуты палянэз "Разьвітаньне" ў выкананьні Івы Залускага, прапраўнука Міхала Клеафаса Агінскага.
гэты несьмяротны твор Агінскі напісаў ў маёнтку Залесьсе сёньняшняга Смаргонскага раёну.

Ahinski Razvitanne by Gleb Labadzenka

СПАМПАВАЦЬ


Іва Залускі. Фота: euroradio.by

Тэгі: ,

Jul 20

падпісваюся пад кожным словам! "русскоязычных пісателей Белоруссіі" -- у заапарк! )

(Некалькі тэзаў да палемікі пра гэтак званую "русскоязычную" беларускую культуру)

Апошнім часам вельмі актыўна, а з майго гледзішча, нават агрэсіўна, некаторыя СМІ (перадусімtut.by шчыруе) пачалі навязваць грамадзтву думку, што мова ня ёсьць вызначальнай для разьвіцьця нацыянальнай культуры. Маўляў, беларускую культуру можна ствараць і на расейскай мове. Нават тэрмін паўстае "русскоязычная белорусская культура".

 

Я выдатна разумею, што паняцьце культура не атаясамліваецца толькі з мовай. Складнікоў паняцьця культуры шмат. Але мова зьяўляецца вызначальнай. Мясцовыя ж апалягеты расейшчыны, з майго гледзішча, дайшлі да абсурду, скарыстаўшыся з вельмі складанага стану беларускай мовы ў сучасным беларускім грамадзтве, якое так і ня можа з зразумелых прычынаў пазбавіцца каляніяльнай залежнасьці ад Расеі.

 

З гэтай нагоды я не зьбіраюся тут тэарэтызаваць дзеля таго, каб пераканаць і тых, хто сьвядома або за грошы працуе на расейскую культурную акупацыю Беларусі, і тых, хто ў спадзяваньні на неабсяжны расейскі рынак наіўна спрабуе нешта стварыць па-расейску, і тых, хто проста ад ляноты ніяк ня хоча далучыцца да сапраўднай беларускай культуры, што вымагае інтэлектуальных і маральных высілкаў.

 

Я проста прапаную некалькі тэзаў, якія для мяне ёсьць ісьцінай.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 20


даслаў чытач спадар Андрэй
дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 19

гэта проста страшна, што такое маладое сьвята Зьміцер сустракае ў нечалавечых умовах беларускай турмы-катавальні. гэтая ганьба на ўвесь сьвет, гэтая паўночная карэя ў цэнтры эўропы была б сьмешнай, калі б не была такой страшнай...
зычу Зьмітру перамагчы, а мутантам, якія яго там трымаюць -- памяняцца зь ім месцамі.

Тэгі: