it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 02


ліпень 2012

Тэгі:

Aug 01

У арыгінале на малюнку Напалеона Орды — радзівілаўскія арлы.
ПЕРАДРУК З Еўрарадыё 

Банкнота наміналам 100 тысяч рублёў была ўведзеная ў абарачэнне сем гадоў таму — 15 ліпеня 2005 года. Аднак толькі днямі наш пільны cлухач з Нясвіжа заўважыў сенсацыю: на адвароце банкноты на замкавых вежах прымаляваныя… праваслаўныя крыжы! Хоць сярод князёў Радзівілаў не было праваслаўных! Крыжы добра відаць нават простым вокам — праверце зараз! Хоць у арыгінале, на малюнку Напалеона Орды, зробленым 26 ліпеня 1876 года, добра бачныя радзівілаўскія арлы.

 

Банкнота, выпушчаная ў 2005 годзе

 

Павялічаны малюнак вежаў. Крыжы вельмі дакладна чытаюцца!

 

А вось так было ў Напалеона Орды

 
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 01


відэа АДСЮЛЬ

Тэгі:

Jul 31

набліжаецца выхад кніжачкі "дзіцячая заМова", цягам якіх двух-трох тыдняў рэшта малюначкаў будзе вывешаная на блог, а кніжачка складзеная і аддадзеная ў друк.

той, хто яшчэ не пасьпеў заМовіць сабе кніжачку, запрашаю зрабіць гэта ТУТ.

таксама заклікаю тых, хто мае магчымасьць, ахвяраваць на дабрачыннасьць: аплаціць нейкую колькасьць кніжачак, каб можна было перадаць іх задарма ў беларускамоўныя дзіцячыя садкі і школы, а таксама ў дзіцячыя дамы і прытулкі. вы можаце альбо набыць кніжкі і зрабіць гэта самастойна, альбо ахвяраваць -- а потым атрымаць справаздачу, куды і колькі кніг было перададзена.

ахвочых прашу ліставаць на labadzenka@gmail.com

------------------
дзіцячая заМова – маляваны праект www.labadzenka.by
просты шлях да жыцьця без памылак!
усе выпускі можна пабачыць ТУТ

пачытаць пра канцэпцыю праекта можна ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Jul 31

нагадаю, зварот гучаў ТАК

адказ -- ні пра што. у звароце я асабліва адзначаў:

На пакунках цукру ягоная назва напісаная звычайна 2 ці 3 разы. Вось я трымаю ў руках пачак 500 грамаў з карыцай у форме кубікаў. Напісана 2 разы па-руску, адзін раз па-англійску. Паколькі ў нас 2 дзяржаўныя мовы – беларуская і руская – прашу вас улічваць інтарэсы вялікай часткі насельніцтва і змясціць на пакунак таксама надпіс на беларускай мове.

то бок, не прасіў адмовіцца ад рускай мовы, а прасіў замест 2 рускіх версій зрабіць рускую і беларускую. а яны -- пра нейкія там склады і імпарцёраў.
ну і трушчыце самі свой цукар, а я буду купляць слуцкі -- там па-беларуску напісана.

Тэгі:

Jul 31


напішыце палітвязьням, гэта так важна для іх і для нас!
адрасы ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 31


канешне, брэгетаносцы на мэрсэдэсах, якія катуюць pussy riot, скажуць, што гэта дзяшовенькі піяр.
але такі ён, шаноўны Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч -- то на ровары, то вось так на кані ў Івянцы.
фота: catholic.by
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 31

Тэгі:

Jul 30

давялося зноўку наведаць гэтыя прэкрасныя сховішчы кіча.
дык вось, усё, што мы тут з вамі цяўкаем -- гнюсная лухта.

абодва музэі вельмі ярка характарызуюцца простымі турыстамі.
усяго два словы: "красіва" і "нравіцца".

думаю, менавіта гэтага і стараліся дасягнуць "рэстаўратары".

Тэгі:

Jul 29


даслаў чытач спадар Андрэй

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі: