it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 13


дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 12

UPD конкурс скончаны. на фота -- фрагмент вежы Чырвонага касьцёла ў Менску. слушны адказ далі 4 чалавекі.

пытаньне: што гэта за будынак?

першыя 10 чалавек, якія адкажуць правільна , атрымаюць па пошце прыз -- 5 тэматычных паштовак з інтэр'ерамі Нясвіжскага замка пачатку ХХ ст.

Тэгі:

Aug 12


Рэдакцыя “Рэгіянальнай газеты” запрашае на заняткі маладых журналістаў.

На базе “Рэгіянальнай газеты” арганізуецца Школа маладога журналіста для моладзі рэгіёна! Прымаюцца ахвотныя ад 16 да 23 гадоў (у выключных выпадках мяжа вагаецца ў абодва бакі) з Маладзечна, Вілейкі ды наваколля. Працягласць заняткаў – навучальны год (з верасня 2012 па чэрвень 2013).
Заняткі бясплатныя. Будуць праходзіць раз на тыдзень (у суботу ці нядзелю) ў рэдакцыі “РГ” (Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 68а). Раз на месяц найлепшыя вучні будуць выпраўляцца ў Мінск на майстар–класы да вядучых беларускіх журналістаў. Таксама на заняткі будуць запрашацца цікавыя госці.
У Школе маладога журналіста вы:
– атрымаеце асноўныя навыкі сучаснага журналіста;
– навучыцеся лепш камунікаваць з людзьмі, здабываць і апрацоўваць інфармацыю;
– атрымаеце веды па web-журналістыцы, журналістыцы блогаў;
– навучыцеся рабіць і апрацоўваць фота, аўдыё, відэа.

Заняткі праводзіць журналіст Глеб Лабадзенка (працаваў у “Комсомольской правде” в Беларуси”, “Звяздзе”), лаўрэат рэспубліканскіх конкурсаў па журналістыцы.
Устаноўчыя заняткі адбудуцца ў канцы жніўня ў рэдакцыі “Рэгіянальнай газеты”(Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 68а). У разе неабходнасці можна прыходзіць з бацькамі.
Дадатковая інфармацыя і запіс у школу:
Глеб Лабадзенка:
labadzenka@gmail.com
skype: labadzenka
Рэдакцыя:
8–029–271–81–04
8–029–676–84–20
тэл. у Маладзечне (80176)76–96–67.

Тэгі:

Aug 12


19 сьнежня 2010 году

Тэгі:

Aug 10


самі прая**лі, самі адказвайце!

Тэгі:

Aug 09

дарэчы, неблагая кавярня.
улічваючы, што ў Нясьвіжы паесьці турысту праблема, вырашыў падзяліцца. у Ратушы дорага, у Чабарку ўвесь час то пахаваньне то вясельле, у кулінарыі гастранома савецкія чэргі, так што падказваю.
кошты на агульным тле прымальныя, і, што самае важнае, хутка падаюць і смачна гатуюць.

Тэгі:

Aug 09


мне здаецца, што Наваградзкі замак можна фоткаць вечна

Тэгі:

Aug 09

калі вы запісваеце дзіцёнка, то штапм у пашпарт ставіцца па-маскальску (беларускай версіі ў іх проста няма). максымум, чаго можаце дамагчыся, -- каб вам упісалі дадзеныя на беларускай мове. у прэсе прайшла інфа, што і ў гэтым адмаўляюць -- маўляў, нейкая інструкцыя МУС.

думаю, прыведезны ніжэй урывак з адпаведнай пастановы будзе многімі карысны. тычыцца ён таксама і штэмпеля аб шлюбе, і штэмпеля аб рэгістрацыі.
раздрукоўвайце -- і патрабуйце, каб пісалі па-беларуску!
мне сёньня ўдалося.

ПОСТАНОВЛЕНИЕ МИНИСТЕРСТВА ВНУТРЕННИХ ДЕЛ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ ОТ 28.06.2010 N 200 "ОБ УТВЕРЖДЕНИИ ИНСТРУКЦИИ О ПОРЯДКЕ ОРГАНИЗАЦИИ РАБОТЫ ПОДРАЗДЕЛЕНИЙ ПО ГРАЖДАНСТВУ И МИГРАЦИИ ОРГАНОВ ВНУТРЕННИХ ДЕЛ ПО ВЫДАЧЕ, УЧЕТУ, ОБМЕНУ, ПРИЗНАНИЮ НЕДЕЙСТВИТЕЛЬНЫМ, ИЗЪЯТИЮ, ХРАНЕНИЮ И УНИЧТОЖЕНИЮ ПАСПОРТА ГРАЖДАНИНА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ"

ГЛАВА 4 ЗАПОЛНЕНИЕ РЕКВИЗИТОВ ПАСПОРТА

18. Записи и отметки в паспорте производятся на белорусском или русском языке фиолетовыми или черными чернилами (пастой).

Тэгі:

Aug 09


патлумачце, як так можна?

Наваградак, ліпень 2012

Тэгі:

Aug 08

12 паштовак, колер, 4 мовы (бел, польск, англ, рус)
2 фоткі замка + 5 старых фотак інтэр'ераў + 5 новых фотак інтэр'ераў.
на кожнай паштовачцы -- месца для маркі і лінеечкі, каб пісаць адрасата.

каму нязручна ў кнігарні, лістуйце labadzenka@gmail.com

Чытаць далей »

Тэгі: