it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 02

даслаў чытач спадар Андрэй

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Sep 01

сябры, якія ўжо падпісаліся на кніжачку "дзіцячая заМова" -- і якія хочуць зрабіць гэта зараз! інфармую пра падрыхтоўку выданьня!

ужо абраная дызайнерская папера і кардон, а таксама спружына, знойдзенае месца друку. цяпер ідзе вёрстка і праца над вокладкаю.

калі ўсё ўдасца як задумана, у кнізе ня будзе ніводнай друкаванай літары. прынамсі, прадмову, зьмест і слоўнік я ўжо напісаў-намаляваў )) слоўнік будзе ўтрымліваць 150 "цікавых" словаў, якія сустракаюцца ў кнізе. бо я ня дужа спадзяюся, што з малюначкаў ўсё адразу зразумела ))

вельмі важная для мяне была думка шаноўнага Рыгора Барадуліна, які прагледзеў усе 100 малюнкаў -- і сёньня па тэлефоне з Вушачаў надыктаваў мне сваю пасьлямову для кніжачкі. пра такое можна было толькі марыць! гэта -- найлепшае дабраславеньне для мае працы.

шаноўны і аўтарытэтны філолаг Юрась Бушлякоў скончыў вычытваньне малюнкаў і тэкстаў -- і дзе-нідзе падправіў мае сьмелыя моўныя фантазіі, прывёўшы іх да парадку. так што чытачы кнігі атрымаюць абсалютна дасканалыя ў моўным плане малюнкі, якія можна будзе паказваць нават настаўніцам у школе ))

-----

нагадаю, што "дзіцячая заМова" -- гэта 100 вясёлых малюнкаў пра цікавосткі беларускай мовы.

заМоўце сабе кніжку "дзіцячая заМова" ўжо цяпер!

таксама вы можаце ахвяраваць на дабрачыннасьць!

усе выпускі можна пабачыць ТУТ

пачытаць пра канцэпцыю праекта можна ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Sep 01

адноўлены Успенскі сабор (зьнішчаны падонкамі-камуністамі ў 1936 годзе) -- адна з галоўных архітэктурных дамінантаў гораду
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Aug 31


вітрына кнігарні на вуліцы Замкавай у Віцебску

Aug 31

як ехаць зь менску на ракаў пабачыў на запраўцы

Тэгі: ,

Aug 30


відэа: catholic.by

Фільм пра мінскі архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
Аўтар сцэнарыя Аркадзь Шпунт, рэжысёр-аператар Юры Гарулёў, кампазітар Ігар Карпік, гукааператар Віктар Красноў, мантаж Аляксандр Лавыш, дырэктар фільма Ірына Чарназіпуннікава
1999 г.

Тэгі: , ,

Aug 30


Выглядае, што цяперашняя прапаганда па сваёй бязглуздасьці і тупасьці ня моцна адрозьніваецца ад прапаганды падонкаў-камуністаў. Выйсьце адно -- сьмяяцца зь яе. Думаю, праз пэўны час людзі будуць вось так жа вывешваць у нэт сканы з саўбелкі і скрыншоты гебельс-тв )
Чытаць далей »

Тэгі: , , ,

Aug 30


у цягніку Менск-Віцебск мяне чакала на століку друкаваная агітацыйная прадукцыя. не пра выбары -- пра БДУ. і хоць я гэтае самае БДУ ўжо скончыў, зьмест мяне зацікавіў. чым жа вабіць студэнтаў альма мацер?
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 29

Тэгі:

Aug 29

давялося быць матросам пад капітанствам Сяргея Балая. плаваньне спадабалася шалёна! фантастычны зарад энэргіі! на фота: разборкі з канкурэнтамі )

фота Людмілы Селех

Тэгі: