it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 04


Рэдакцыя “Рэгіянальнай газеты” (Маладэчна) запрашае на заняткі маладых журналістаў.

На базе “Рэгіянальнай газеты” (Маладэчна) арганізуецца Школа маладога журналіста для моладзі рэгіёна! Прымаюцца ахвотныя ад 16 да 23 гадоў (у выключных выпадках мяжа вагаецца ў абодва бакі) з Маладзечна, Вілейкі ды наваколля. Працягласць заняткаў – навучальны год (з верасня 2012 па чэрвень 2013).

УВАГА! МОЛАДЗЬ З МЕНСКУ ТАКСАМА ПРЫМАЕЦЦА, ПРЫ ЎМОВЕ, ШТО ЗМОЖАЦЕ ЕЗДЗІЦЬ ТРОЙЧЫ НА МЕСЯЦ (ПА НЯДЗЕЛЯХ) У МАЛАДЭЧНА!
Заняткі бясплатныя. Будуць праходзіць раз на тыдзень (у суботу ці нядзелю) ў рэдакцыі “РГ” (Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 68а). Раз на месяц найлепшыя вучні будуць выпраўляцца ў Мінск на майстар–класы да вядучых беларускіх журналістаў. Таксама на заняткі будуць запрашацца цікавыя госці.
У Школе маладога журналіста вы:
– атрымаеце асноўныя навыкі сучаснага журналіста;
– навучыцеся лепш камунікаваць з людзьмі, здабываць і апрацоўваць інфармацыю;
– атрымаеце веды па web-журналістыцы, журналістыцы блогаў;
– навучыцеся рабіць і апрацоўваць фота, аўдыё, відэа.

Заняткі праводзіць журналіст Глеб Лабадзенка (працаваў у “Комсомольской правде” в Беларуси”, “Звяздзе”), лаўрэат рэспубліканскіх конкурсаў па журналістыцы.
Устаноўчы занятак адбудуцца ў пачатку верасня ў рэдакцыі “Рэгіянальнай газеты”(Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 68а). У разе неабходнасці можна прыходзіць з бацькамі.
Дадатковая інфармацыя і запіс у школу:
Глеб Лабадзенка:
labadzenka@gmail.com
skype: labadzenka
Рэдакцыя:
8–029–271–81–04
8–029–676–84–20
тэл. у Маладзечне (80176)76–96–67.

Тэгі:

Sep 04


маладэчанскі подзьвіг народа -- сыр "Ракфорці" -- не дае мне спакою. у папярэдняй серыі мы даведаліся, што ён нясмачны, бо рацэпт прыдумалі нашыя навукоўцы, а напісана па-маскальску -- бо элітны.
у гэтай серыі -- пар канкурэнтназдольнасьць "Ракфорці"
купляйце беларускае!
Чытаць далей »

Sep 04

Інтэрнэт-партал Tuzin.FM у партнэрстве з кампаніяй «Будзьма беларусамі!» распачынае новы музычны сэзон. Цяпер канцэрты ў межах праекту «Жывы Тузін» будуць праходзіць штомесяц у менскім Loft cafe. На адкрыцьці 20 верасьня гурт HandmadE прадставіць свой дэбютны альбом, адзін з самых адметных беларускіх дыскаў 2012 году. У імпрэзе таксама возьме ўдзел Павал Кузіч з прэм’ерай свайго новага электроннага праекту.

Дэбютны альбом гурта HandmadE быў прэзэнтаваны ўвесну на Tuzin.fm, а цяпер яго ў рэальным выглядзе выдала кампанія BelTonMedia. Праўда пад іншай назвай – «На вачах тваіх…». «У той час, як мы запісалі ўвесь матэрыял, я ад’язджаў за мяжу, але з музыкай падвязваць не зьбіраўся тлумачыць лідэр гурта Яўген Валошын– Таму і назва была падабраная такая больш намэнклятурная, якая пасуе пад замежжа. Калі ж мы сутыкнуліся з выданьнем альбому ў Беларусі, то ўзялі іншы загаловак, больш нэўтральны. Цяперашняя назва больш адпавядае сэнсу нашай працы». Перадпрэзэнтацыя новага альбому HandmadE адбылася ўлетку на фэстывалі «Пікнік.BY», а клюбная прэм’ера заплянаваная якраз на адкрыцьцё канцэртнага сэзону, які распачынае інтэрнэт-партал Tuzin.FM пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». Цяпер канцэрты ў межах праекту «Жывы Тузін» будуць праходзіць штомесяц у Loft cafe. Стаўка гэтым разам будзе зроблена не на акустычныя выступы, як у мінулым сэзоне, а на эксклюзыўныя прэм’еры ад маладых і вядомых беларускамоўных выканаўцаў.

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 04


відэа і тэкст даслала Марыя Булавінская

У Гомель вярнуўся таленавіты беларускі мастак Валеры Віктаравіч Ляшкевіч.

Шмат гадоў мастак працаваў у Гомелі. Свае карціны ён выстаўляў на Кіеўскім спуску, а потым каля Старога ўнівермагу ў Гомелі. Свайго дому ці майстэрні ў яго не было. Як распавядае мастак, год таму незнаёмыя людзі гвалтам пасадзілі яго на цягнік да Санкт-Пецярбургу. У іншым горадзе талент мастака хутка заўважылі. Творчая моладзь стварыла ўкантакце суполку ў яго падтрымку, пасля чаго папулярнасць Ляшкевіча вельмі ўзрасла vk.com/lyashkevich_art. Нейкі час мастак жыў у гатэлях Пецярбургу. Але ўжо сёння ён знаходзіцца ў Гомелі і спрабуе знайсці сябе сталае жыллё на Радзіме. Валеры Віктаравіч яшчэ шчыра спадзяецца, што нейкую дапамогу яму зможа аказаць улада, бо, па яго словах, ён нічога ніколі не рабіў супраць яе, а гвалтоўная высылка усяго толькі непаразуменне:

"Я асмелюся яшчэ раз прасіць жыллё. Прынамсі, ніхто не можа забараніць мне вярнуцца на Радзіму. І ўсе гэтыя дэпартацыі - гэта злейшыя парушэнні правоў чалавека. Гэта проста непаразуменне, бо я працаваў для дзяржавы. Дэпартацыя - гэта ж як выкінутая расліна з зямлі. І куды яе не перасаджвай, яна ўсё роўна загіне."

Валерый Віктаравіч адчувае, што жыццё на вуліцы ў восеньскія дажджы і маразы, ужо не вытрымае. Ён марыць хаця б пра маленькую майстэрню, дзе зможа рэалізаваць ідэі, якія не магчыма было здзейсніць раней. Мастак шкадуе аб тым, што губляе час і, што "пакуль не змог зрабіць нешта большае для людзей" з дапамогай сваёй творчасці. Магчыма нехта адклікнецца і дапаможа Ляшкевічу знайсці жыллё ці майстэрню.

Тэгі: ,

Sep 03


сапраўдны пастыр -- менавіта такі! не ў мэрсэдэсе са складным крыжыкам на галаве, а між вернікаў і разам зь вернікамі!

кароткі зьмест папярэдніх выпускаў
Мітрапаліт на ровары
Мітрапаліт на кані
фота: Catholic.by

Sep 03

Якім чынам можа быць створаны Ўніверсітэт, што ёсць месцам і асяродкам культывавання мыслення і фармавання нацыі? Ці можа ён быць створаны абсалютна штучна, па нейкім нават самым разумным праекце? Сумнеўна… Заснавальнікі і рэалізатары Лятучага ўніверсітэту лічаць, што гэта мажліва толькі праз пастаяннае развіццё, пошук новых форм і фарматаў, праз рэфлексію і аналіз актуальнага кантэксту. Дзеля гэтага была прадумана і адпаведная гнуткасць праграмы, дзе ўсё змяняецца ў залежнасці ад развіцця супольнасці ўніверсітэту і разумення задумы. На сённяшні дзень у Лятучым унівесітэце існуе больш за 10 розных фарматаў арганізацыі працы (семінараў, школаў, лецый, дыскусій, рэфлексіі і распрацоўкі ідэй). А індывідуальны рух па розных “месцах” у Лятучым універсітэце складаецца як Асабістая адукацыйная ці кар’ерная траекторыя. 
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 03

Прэс-рэліз Таварыства аховы помнікаў

Вынікам працы беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ў жніўні 2012 г. стала распрацоўка прапаноў на наданне статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці цэламу шэрагу нерухомых і рухомых гісторыка-культурных аб’ектаў Распрацаваны прапановы на 19 помнікаў архітэктуры, а канкрэтна на:

1.      Руіны сінагогі ў в. Новы Свержань Сьаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.

2.      Капліца ў в. Ленін Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.

3.      Будынак былога дэпо ў г. Гродна

4.      Царква ў в. Барава Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.

5.      Вадзяны млын у в. Дындылішкі Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.

6.      Царква ў в. Мікалаева  Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.

7.      Царква ў в. Морына Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.

8.      Касцёл у в. Ваверка Лідскага р-на Гродзенскай вобл.

9.      Былая сядзіба ў в. Чашэйкі Лідскага р-на Гродзенскай вобл.

10.   Царква ў в. Збочна Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

11.   Царква ў в. Клепачы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

12.   Свіран у в. Лапухова Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

13.   Царква ў в. Міжавічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

14.   Касцёл у в. Новадзевяткавічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

15.   Царква ў в. Пасінічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

16.   Царква ў в. Старадзевяткавічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

17.   Царква ў в. Сурынка Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

18.   Заезная карчма ў в. Дзярванцы Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.

19.   Сінагога ў г.п. Жалудок Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 02

сябры! гэта 99-ы малюнак, застаўся адзін апошні!

заМоўце сабе кніжку "дзіцячая заМова" ўжо цяпер!

таксама вы можаце ахвяраваць на дабрачыннасьць!

дзіцячая заМова – маляваны праект www.labadzenka.by
просты шлях да жыцьця без памылак!
усе выпускі можна пабачыць ТУТ

пачытаць пра канцэпцыю праекта можна ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Sep 02

вось такую саматужную сацыяльную рэкляму ўбачыў на ходніку вуліцы танкавай за "каронай". прызнацца шчыра, яна больш пераканаўчая за "мінск -- чысты горад" )

Тэгі: ,

Sep 02

вельмі чакаю часу, калі ў нас, як ныпрыклад у Літве, усю камуністычную сымболіку і атрыбутыку прыраўняюць да фашыстоўскай. а прадпрынімацеляў за такія матрошкі будуць пазбаўляць ліцэнзыі.

Тэгі: