it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 13

Тэгі: ,

Sep 13

 Глеб Лабадзенка для www.baj.by, фота аўтара + з архіваў, відэа аўтара

Перад гутаркай калегі кпілі: “Спытайся, калі яна апошні раз у каго інтэрв’ю брала?” Маўляў, старшыня журналісцкай арганізацыі – а сама ўжо забылася, як журналісткай была. Але на правакацыйнае пытанне Жанна Мікалаеўна пачала на поўным сур’ёзе прыгадваць гутаркі з героямі сацыялістычнай працы, старшынямі калгасаў і г.д. Настолькі рэалістычна, што адказы нават не змясціліся ў канчатковы варыянт матэрыяла.

Канешне, тут ёсць пытанні і пра “17 год на троне”, і пра “сямейнасць” БАЖа, і пра народзіны ў адзін дзень і год з Лукашэнкам… Але не ведаю, ці гэта самае цікавае – такія сабе сакрэты полішынеля для сябраў БАЖа. Больш нечакана было ўбачыць Жанну Літвіну ў градах з моркваю і гурочкамі ды з фотаапаратам на зямлі за фатаграфаваннем маляўнічых баравічкоў.

Якія Жанна Літвіна мела стасункі з Лукашэнкам і Пазьняком? За што баялася Генадзя Бураўкіна? Чаму пры першай сустрэчы смяялася з будучага мужа? Каго Жанна Мікалаеўна бачыць сваім пераемнікам у БАЖы? Пра гэта ды іншае – у шчырай гутарцы для www.baj.by.

 

АСАБІСТАЯ СПРАВА БАЖа

Жанна Літвіна нарадзілася ў вёсцы Вадапой пад Мінскам. Скончыла журфак БДУ. Ад 1976 да 1994 працавала ў сістэме Дзяржтэлерадыё – сыходзіла адтуль у пасадзе галоўнага рэдактара радыёстанцыі “Беларуская маладзёжная”. З 1994 па 1999 кіравала мінскім карпунктам Радыё Свабода. Заснавальніца “Радыё Рацыя”. У 1995 заснавала FM-радыёстанцыю “101,2”, якая праіснавала троху болей за год і была закрытая ўладамі. У 1995 годзе заснавала Беларускую асацыяцыю журналістаў, кіраўніком якой і з’яўляецца па сёння.
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 12

У МЕНСКУ ПАШТОЎКІ МОЖНА НАБЫЦЬ:

1. "Кніжны салон" (Калініна, 5)
2. Акадэмкніга (ст. м. Акадэмія навук)
3. кнігарня Ў (пр-т Скарыны, 37а)
4. кніжная выстава на ВДНГ
5. кнігарня "Веды" (вул Карламарла)
6. галерэі "Славутасць" і "Славутыя майстры" (Траецкае прадмесце)

------------------
10 паштовак, колер, 3 мовы (бел, англ, рус)

на кожнай паштовачцы -- месца для маркі і лінеечкі, каб пісаць адрасата.

каму трэба, лістуйце labadzenka@gmail.com

ведайма і папулярызуйма нашыя скарбы!

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 11

убачыў і набыў сёньня ў прадуктовай краме тыя самыя бурбалкі, пра якія пісалася колькі часу таму

класны праект! па-першае, сапраўды пазытыўны. па-другое, крэатыўны. па-трэцяе, сацыяльна арыентаваны: удзел у вытворчасьці бяруць людзі з абмежаванымі магчымасьцямі, ім жа пералічаецца і частка прыбытку.

ня ведаю асабіста людзей, якія гэта робяць -- але зычу ім посьпеху і заклікаю ўсіх падтрымаць гэты пачатак!

Тэгі:

Sep 11

даслаў Maksim Liaško з наступным камэнтаром:
"Знайшоў на анляйнэры, капсулы патэнцыі па-беларуску, ну амаль па-беларуску)"

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Sep 11

байкот ці ўдзел?

View Results

Loading ... Loading ...
Тэгі:

Sep 11

добры, складны выступ. каб такое сказаць з тэлевізара -- варта рэгістравацца.

пры адной умове -- каб да дня выбараў зняць сваю кандыдатуру.
хто не здыме -- той какашка.

Тэгі:

Sep 10

ніжэй перадрукоўваю матэрыял, дзе мяне зачапіла прозьвішча Паўлава, колішняга "мэра" горада-героя Менску.
у сьвятле ягонай практычна кананізацыі (і парк ягонага імя на паўднёвым захадзе, і ледзьве ня помнік яму) -- гэта важная інфармацыя.

Паўлаў запомніўся тым, што прыбраў зь менскіх вуліц шапікі. а гэта -- 40 тысяч беспрацоўных. бо было 20 тысяч шапікаў, у якіх прадавачкі зазвычай працавалі па двое. ужо не кажу пра нязручнасьці для ўсіх і кожнага. элементарную жуйку не стала дзе купіць -- ідзі ў краму. а ў краме даражэй, чым у шапіку было.

другое. менавіта за часам Паўлава распачалося канчатковае зьнішчэньне старога Менску, запачаткаванае яшчэ савецкімі ашавуркамі Панамарэнкам і Машэравым. картбланш атрымала "Мінская спадчына", спрыяў гэтаму адзін з падначаленых Паўлава, кіраўнік аддзела культуры -- таварыш Кураш, цяперашні намесьнік Латушкі. начальнікам у "Мінскай спадчыне" якраз тады зрабіўся былы начальнік "Мілавіцы" Міхаіл Жых. дапамагаў таварыш Нікіцін, былы галоўны архітэктар горада-героя. апошняга як пса пагналі, бо не ўслужыў нейкім там чарговым малпам-інвестарам.

тое, што кажа Абрамава пра Паўлава -- вельмі важна. бо кожны мусіць застацца ў гісторыі самім сабой.

і, вядома, называць сквер імем Паўлава, калі ў Менску няма ані сквера, ані вуліцы Быкава -- гэта абсалютная ганьба. ці былы начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва таварыш Ладуцька спадзяецца, што ў будучыні і ягоным імем сквер назавуць?
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 10

патрапілі ў рукі два часопісы. адзін называецца "женскіе штучкі" (наклад 6100), другі -- "домашніе хлопоты" (наклад 3800).

вось, дзялюся -- можа, каму дапаможа 🙂
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 10


"Назад у будучыню" -- новая гумарыстычная перадача Вольскага на Белсаце

Тэгі: ,