it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 18


бадай, самая вялікая драўляная праваслаўная царква ў Беларусі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 17

Глеб Лабадзенка, для budzma.org

Дзе жыве беларускі цмок? Ён адзін ці іх шмат? Ці рэальна гэта — скласці “цмокавы маршрут”? Што будзе, калі нанесці на мапу ўсе 26 беларускіх Чорных азёраў, а потым злучыць іх адной лініяй? Гэта добра ведае наш суразмоўца, знаны мастацтвазнаўца і цмоказнаўца Сяргей Харэўскі.

 

Спадар Сяргей адразу папярэдзіў: беларускія цмокі — неабавязкова злыя.

 

http://budzma.org/wp-content/gallery/zmokhareuski/hareuski1.jpg

— Цмокі, насуперак распаўсюджаным стэрэатыпам, менавіта ў беларускай міфалогіі былі цалкам пазітыўнымі персанажамі, ці, дакладней, амбівалентнымі, — кажа спадар Харэўскі. — Звяртаю вашую ўвагу, што ў народных уяўленнях цмокі былі вельмі фанабэрыстыя, і з імі не надта вадзіліся іншыя нячысцікі. Цікавая акалічнасць: цмокі найчасцей не чапалі людзей небагатых, якія жылі з плёну працы сваёй, і самае цікавае — не чапалі людзей жанатых! Таму ў беларускай міфалогіі стаўленне да цмока хутчэй паблажлівае. Ёсць выпадкі ў паданнях і казках, калі людзі нават просяць дапамогі гэтых цмокаў. Цмок уяўляўся вельмі мажным, але вельмі чысценькім — кажуць, што раз на год ён нават ходзіць у лазню!
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 16

у гэтай навіне на Нашай Ніве не пазначана адное -- імя дэкана архітэктурнага факультэта БНТУ. яго завуць Армэн Сардараў.
чалавек, які хацеў зрабіць з Купалаўскага тэатра вось гэта

чалавек, які ўваходзіць у рэспубліканскую навукова-метадычную здраду -- злачынную структуру "міністэрства культуры", якая санкцыянуе руйнаваньне нашай архітэктурнай спадчыны.

 

Мастака Гуліна звольнілі з БНТУ за неканвенцыйнае мастацтва

Яго праект «Прыватны манумент» палічылі палітычным.

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 16

ПЕРШАЯ паласа заўтрашняга (16 кастрычніка) нумара "Звязды"

Тэгі:

Oct 15

гэтага чалавека завуць Максім Леанардавіч Тарасаў, ён жыве ў Менску на вуліцы Глебкі, у доме № 58.

у руках ён трымае чарапы паноў Коцелаў з крыпты касьцёла ў Беніцы. гэтыя чарапы, як вынікае зь ягонага ўласнага допісу (гл. ніжэй) ён забраў з сабой дахаты.

тое, што здымкі зробленыя менавіта ў Беніцы -- сумневаў няма. гляньце хоць бы маю падборку фотак -- і пераканайцеся самі.

некалькі дзён таму, калі я зьмясьціў здымкі гэтага цудоўнага храма, са мной зьвязаўся шаноўны Андрэй Радкоў. каб не пераказваць доўга гісторыю, зьмяшчаю дакумэнты, атрыманыя ад Андрэя.

Максім Тарасаў за ўчыненае не панёс аніякага пакараньня, маладзечанскія мянты спусьцілі ўсё на тармазах. здымкі ўзятыя зь ягонай старонкі ў сацсетцы.

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 15

Надзея Дземідовіч жыве ў Калодзішчах пад Менскам. жыве дужа сьціпла. у артыкуле напісана, што ёй патрэбны слыхавы апарат, на які няма грошай. калі нехта мае магчымасьць памагчы -- адгукніцеся на labadzenka@gmail.com , дам кантакт Надзеі Дземідовіч. дарэчы, нядаўна сябры дапамаглі Надзеі Дземідовіч выдаць кніжку яе вершаў на беларускай мове "Кенгір", наклад усяго 120 асобнікаў. мяркую, калі нехта з вас захоча прыдбаць такую кніжку -- гэта будзе таксама вялікая падтрымка для гэтай мужнай Спадарыні.

Г.Л.

перадрук з http://bolshoi.by/ Автор Вячеслав Корсак

Над­зея Дземідовіч, як ніхто іншы, ве­дае, што за лю­боў да род­на­га сло­ва ча­сам да­водзіцца ах­вя­раваць са­бою. У інтэрв’ю «Боль­шо­му» бы­лая вязніца ГУ­ЛАГаў рас­па­вяла, як за бе­ларус­кую мо­ву зрабіла­ся ах­вя­рай сталінскіх рэп­рэсій, як уд­зельніча­ла ў Кенгірскім паўстанні вяз­няў і зас­та­лася жыць у Ка­лодзішчах без рэ­абіліта­цыі.
Мы суст­рэліся з Над­зе­яй Дземідовіч у яе ха­це ў па­селішчы Ка­лодзішчы пад Мінскам. Ха­та стаіць ля чы­гункі, знай­сці ня­цяж­ка. У два­ры — кветкі. Па сцеж­цы па­важ­на шпа­цыруе кот. З вуліцы чут­ны брэх са­бак.
Над­зеі Дземідовіч сё­лета споўніла­ся 85. Яна дрэн­на ходзіць і чуе — пат­рэбны слы­хавы апа­рат, на які ня­ма гро­шай.
Калісьці Над­зея Ра­манаўна жы­ла ў Слоніме і на­вуча­лася ў бе­ларус­кай гімназіі. Прый­шоў 1941 год, па­чала­ся вай­на... А праз тры га­ды ў го­рад­зе ад­быліся аб­ла­вы: са­вецкія ўла­ды арыш­тоўвалі па ўсёй краіне чаль­цоў на­цы­яналь­ных су­полак. Сяб­роў 17-га­довай дзяўчы­ны так­са­ма арыш­та­валі.
Прый­шлі і па Над­зею Дземідовіч, якая ўва­ходзіла ў Са­юз Бе­ларус­кай Мо­ладзі. Але ёй уда­лося ўця­чы да сва­якоў у Ка­захс­тан па да­кумен­тах ма­лод­шай сяст­ры. Там 8 га­доў яна і ха­вала­ся пад імем Ліда. Афіцый­на пра­цава­ла, але па чу­жых да­кумен­тах.
У 1949 год­зе яе ўсё ж арыш­та­валі: пры­судзілі 25 га­доў пап­раўча-пра­цоўных ла­гераў і 5 га­доў паз­баўлен­ня пра­воў.
Над­зея Дземідовіч пра­вяла ў ГУ­ЛАГах 7 га­доў. У 1956-м яе вяр­нулі на Радзіму. Над­зея Ра­манаўна пе­раб­ра­лася ў Мінск, улад­ка­вала­ся на пра­цу. Але так і не бы­ла рэ­абіліта­ваная ні ў са­вецкі час, ні пас­ля. Маг­чы­ма, з-за блы­таніны са спісамі. Ці праз тое, што не ад­мовіла­ся ад бе­ларус­кай мо­вы.

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 12


Кандрат Зьмітравіч Вітко нарадзіўся ў 1870 годзе і пражыў 87 гадоў. Зося Антонаўна Лешчанка нарадзілася ў 1877 годзе і пражыла 64 гады. іх бацькі -- Зьмітрок і Антон -- гэта мае дзяды ў шостым калене. не губляю спадзеву знайсьці і іхныя магілы
так сталася, што ні бабуля, ні мама ніколі не былі на іх магіле -- і ведаюць толькі вёску, дзе яны пахаваныя.

на шчасьце, час не дарэшты сьцёр літары на камянях!
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 12


Маладэчанскі раён.

я ў шоку, хоць шмат дзе бываў. бадай, з занядбаных трохсотгадовых касьцёлаў гэты знаходзіцца ў найлепшым стане. такое адчуваньне, што прыбрацца, уставіць пару шыбаў -- і можна адпраўляць імшу.

але мясцовая жыхарка распавяла, што каталікоў засталося ўсяго пару чалавек. яшчэ паўгода таму вернікі зьбіраліся ў хаце пры касьцёле, але й гэта перапынілася. паводле словаў спадарыні, гадоў 10-12 таму была нанятая брыгада работнікаў, каб рамантаваць касьцёл, але тыя зрабілі абы-як, а грошы прапілі.

тупіковая сытуацыя. сьвятыня бяз вернікаў загіне, бо хто ж будзе рабіць рамонт, калі няма каму маліцца... што можа ўратаваць гэты ўнікальны храм?..

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 12


вось урывак з майго ліста да Наталлі Кот ад 1 сакавіка гэтага году:

...Мінулае кіраўніцтва фабрыкі ставілася да беларускай мовы вельмі прыязна. Я хачу, Наталля Канстанцінаўна, каб Вы пакінулі гэтую пасаду як мага хутчэй, пакуль усё беларускае не вынішчана Вашымі рукамі дарэшты.

цалкам ліст чытаць ТУТ

чаму я зычыў гэтай даме такога?

у 2006 годзе я на дабрачыннай аснове пераклаў для "Камунаркі" назвы ўсіх цукерак і шакаладу на беларускую мову, дапамагаў у гэтым шаноўны Юрась Бушлякоў.

колькі год на вокладках пісалася на дзвюх ці трох мовах, у тым ліку і па-беларуску: Чырвоны каптурок, Свавольнік Алёшка, Конік, Цялятка Борка, Гарэза і г.д.

але потым на "Камунарку" прыслалі Наталлю Кот -- здаецца, з Гомелю. гэная баба адразу загадала: прэч беларускую мову з цукерак!

на мае звароты яна прысылала гнусныя адпіскі з феерычным аўтографам. вось я і пазычыў ёй, каб яе як мага хутчэй звольнілі.

ня ведаю, чым стануцца гэтыя ператрахіваньні для "Камунаркі" -- ці стануць цукеркі саладзейшыя. ня ведаю, як паставіцца новы дырэктар Данчанка да беларушчыны. напішу яму зварот у найбліжэйшы час.

але тое, што адтуль выгналі антыбеларускую паскудзіну -- бясспрэчна, цудоўная навіна!

каму б мне яшчэ такі ліст напісаць?.. )

Тэгі: ,

Oct 12

Прыўкрасная сітуацыя: міністр Латушка паведаміў журналістам, што ён і ягонае ведамства белыя і пушыстыя (гл. тэкст ніжэй).

А нейкія негадзяі будаўнікі і рэстаўратары, гады этакія, спаганілі Лідскі замак. І цяпер, нягоднікі, будуць выпраўляць ўсе памылкі за свой рахунак, на што пойдзе 7 мільярдаў рублёў.

Хлопцы, дык а вы дзе былі? Здаецца, калі сканчалася рэстаўрацыя замка, Латушка быў міністрам, Кураш быў намесьнікам, а Чарняўскі доблесна ахоўваў помнікі. У вас вачэй не было ці што? Ці трэба было любым коштам да дажынак здаць - а потым хоць трава не расці?

То бок, пакуль у нэце не зьявіліся фоткі вашай абы-якой рэстаўрацыі, вы думалі, што там усё зашыбісь і XIV стагодзьдзе паўстае ва ўсёй сваёй красе? Дык, можа, трэба, часьцей на аб'екце бываць і кантраляваць сітуацыю?.. Скажаце, мясцовыя ўлады там варацілі? Дык а чаго вы цяпер апраўдваецеся?

У выніку выходзіць так: чыноўнікі Міністэрства "культуры" прафуфыкалі 7 мільярдаў дзяржаўных грошай. А цяпер, каб самім не пайсьці пад суд, зрабілі вінаватымі рэстаўратараў і будаўнікоў.

...Таварыш міністр далажыў, што цяпер яны бяруцца за Наваградзкі і Крэўскі замкі. А я вось сабе думаю, што калі гэтыя замкі пастаяць так-сяк да іншай ўлады, шкоды будзе значна менш.

Іначай нас чакае батлейка з эўрарамонтам гасударсьцьвенных колераў, што ўжо цяпер ёсьць у Міры і Нясьвіжы.
Чытаць далей »

Тэгі: ,