it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 19

даслаў чытач Лявон Вашко

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Nov 18

даслаў чытач Лявон Вашко

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

 

Тэгі:

Nov 18

даслаў чытач спадар Андрэй

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Nov 18


узята адсюль
200 гадоў таму, ноч з 11 на 12 лістапада Напалеон Банапарт правёў у мястэчку Бабёр, што на Крупшчыне. Памяць аб той вайне захавалася ў паданнях, легендах і песьнях. Адну такую УНІКАЛЬНУЮ песьню запісала настаўніца Баброўскай школы Яніна Пушкіна ад 86-гадовай карэннай жыхаркі мястэчка Надзеі Піліпаўны Сімановіч. Толькі песня не пра Напалеона, а пра безыменнага героя вайны, - "гусарка". Калі ўважліва праслухаць песьню, - здагадваешся, што галоўны герой, - гэта наш гусар Вялікага Княства Літоўскага, а не рускі, ці француз! Сама Надзея Піліпаўна пакінула гэты сьвет 3 кастрычніка 2012г.

Тэгі: ,

Nov 17

здымкі зьмясьціла карыстальніца kziz на форуме сайта "Глобус Беларусі"

вось камэнтар аўтаркі:

Мистический дом в деревне Лукаши
Не так давно набрела на фото этого дома, спустя пару дней и сама была там.
История этого дома и его обитателей, прочитанная мною в бескрайней сети интернет гласит: "Жил был лекарь, травник и пчеловод, жила с ним жена и дочь. Дочь занималась творчеством, воплощала свои невероятные фантазии в оформлении стен дома и флигеля. Фантазия у дочери, надо сказать, бурная и невероятная. Все у них было хорошо, однако жена прослышала об измене мужа, а может быть сама об этом догадалась и подожгла дом. Сгорел дом, а вместе с домом и муж..травник и пчеловод."

Стены дома так и стоят, украшенные странными сюжетами, раскрашенными яркими красками. Двор порос бурьяном, огромные теплицы похожи на джунгли.
Место это оставляет неизгладимые впечатления. В них смешивается любопытство, мистический трепет, удивление и восторг трудолюбию дочери хозяина дома.

Мои фото впечатления.


увеличить до 600x900

Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 17

зварот можна прачытаць ТУТ

Тэгі:

Nov 17

даслаў чытач Раман Патапчук

ЗВАРОТ

> Ф. И. О.: Патапчук Раман Леанідавіч

> Сообщение: Не знайшоў на вашым сайце беларускамоўнай версіі, таму
> вымушаны быў карыстацца рускамоўнай.

> Маю зварот да міністра Алега Вітольдавіча Праляскоўскага.

> На шчасце, я не гляджу г. зв. беларускае тэлебачанне ў цэлым і ў
> прыватнасці праграму «Зона Х». Тым не меней, мне вядома, што гэтая
> праграма ў адным з апошніх выпускаў прыводзіла шэраг неабгрунтаваных
> высноваў датычна беларускага часопісу «Arche», якія можна разглядаць
> як нейкую палітычную замову і падрыхтоўку грамадскай думкі да
> скасавання рэгістрацыі (фактычна — забароны) часопісу
> «ARCHE-Пачатак». Наколькі мне вядома, за апошнія гады Міністэрства
> інфармацыі не выносіла часопісу аніводнага папярэджання, выкліканага
> зместам надрукаваных у ім матэрыялаў, таму законных падстаў для
> ліквідацыі выдання няма. Спыненне ж выхаду часопісу несумненна стане
> вялікай стратай для беларускай навукі і культуры.

> У гэтай сітуацыі я заклікаю праверыць прыведзеныя ў праграме «Зона
> X» звесткі і надалей не дапушчаць дасудовых паклёпаў дзяржаўных
> журналістаў, якія чамусьці ўсё часцей тычацца менавіта
> беларускамоўных выданняў. Здаецца, яшчэ ў мінулым годзе ў падобнай
> сітуацыі апыналася газета «Наша Ніва», але ў канчатковым выніку
> Міністэрства інфармацыі спыніла яе судовы пераслед. Спадзяюся, што ў
> цяперашняй сітуацыі да гэтага не дойдзе — не хацелася б пазбавіцца
> адзінага беларускамоўнага навукова-гістарычнага часопісу.

 

АДКАЗ

 

№01-26/193 сайт-01 от 16.11.2012

 

Патапчуку Р.Л.

 

Аб часопісе “Arche. Пачатак”

 

Паважаны Раман Леанідавіч!

Міністэрства інфармацыі разгледзела ў рамках сваей кампетэнцыі Ваш зварот і паведамляе, што вызначэнне дакладнасці інфармацыі, распаўсюджанай у сродках масавай інфармацыі, у тым ліку ў тэлеперадачы “Зона X” тэлепраграмы “Беларусь 1“, за выключэннем той, якая закранае дзейнасть міністэрства, яго правы або інтарэсы, выходзіць за межы кампетэнцыі Міністэрства інфармацыі.

Аднак, артыкулам 42 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 года “Аб сродках масавай інфармацыі” (далей – Закон аб СМІ) прадугледжана права фізічных і юрыдычных асоб на абвяржэнне распаўсюджаных звестак, калі гэтыя звесткі не адпавядаюць рэчаіснасці і ганяць іх гонар, годнасць ці дзелавую рэпутацыю.

Акрамя таго, фізічныя і юрыдычныя асобы, у адносінах да якіх у сродку масавай інфармацыі распаўсюджаны звесткі, якія ўшчамляюць іх правы або інтарэсы, што ахоўваюцца законам, маюць права на распаўсюджванне свайго адказу ў тым жа сродку масавай інфармацыі.

Такім чынам, калі рэдакцыя часопіса “Архэ. Пачатак” лічыць, што звесткі, распаўсюджаныя ў тэлеперадачы “Зона X” тэлепраграмы “Беларусь1”адносна часопіса “Arche. Пачатак”, не адпавядаюць рэчаіснасці і ганяць яе дзелавую рэпутацыю, то яна мае права патрабавать ад Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыекампаніі Рэспублікі Беларусь, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі тэлепраграмы “Беларусь1”, абвяржэння распаўсюджаных звестак або распаўсюджвання свайго адказу.

Калі юрыдычная асоба, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі, не мае доказаў таго, што распаўсюджаныя ею звесткі адпавядаюць рэчаіснасці, яна абавязана распаўсюдзіць абвяржэнне (папраўку, удакладненне).

Адказ у распаўсюджванні абвяржэння (адказу) або парушэнне парадку распаўсюджвання абвяржэння (адказу) могуць быць абскарджаны ў судовым парадку (пункт 5 артыкула 44 Закона аб СМІ).

Пры гэтым звяртаем Вашу ўвагу на тое, што рэдакцыі часопіса “Arche. Пачатак” - установе “Рэдакцыя часопіса “Архэ-Пачатак”, Міністэрствам інфармацыі 10 студзеня 2012 года было вынесена пісьмовае папярэджанне аб парушэнні артыкула 22 Закона аб СМІ.

 

 

Першы намеснік Міністра                                        Л.С.Ананіч

 

02 Пархімовіч 226 63 83

15.11.2012 Патапчук

Тэгі:

Nov 17

Белая дзюна пад Рыгаю (Латвія)
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 17

камэнтар аўтара:

Відаць, што ўвалілася ў забутоўку муроў вежы, таму і не даставалі ўжо. Хоць прылада досыць дарагая па тым часе. Так і праляжала шэсьць стагоддзяў, пакуль сцены вежы не абваліліся ад абстрэлу 27 ліпеня 1917 г. Мы ж знайшлі ўжо ў будаўнічым завале. Сапраўды, рэдкая знаходка...

здымак з фэйсбуку шаноўнага Алега Дзярновіча

Тэгі:

Nov 14

Глеб Лабадзенка, для budzma.org

Чарговы эксперт праекта “Будзьмы” “Маршрут беларускіх цмокаў” – кіраўнік турыстычнага партала Holiday.by Андрэй Барашка. Партал працуе вось ужо 11 гадоў, сам спадар Андрэй – знаны эксперт у галіне турызму, выкладае адпаведныя дысцыпліны ў мінскіх ВНУ, лаўрэат Пічэтаўскай прэміі БДУ. Да нашай ідэі ён паставіўся вельмі рацыянальна – як маркетолаг ад турызму. І разважаў збольшага не пра цмачыныя легенды, а пра тое, як зрабіць цмока турыстычным брэндам і героем сувеніраў…

“…Каб турыст прыехаў туды, і павёз з сабою цмока ў выглядзе сувеніра…”

– Ведаеце, сёння ўва ўсіх ёсць захапленне іміджападобнымі малюнкамі, – кажа Андрэй Барашка. – Праводзяцца канферэнцыі, семінары – прыватныя, дзяржаўныя… Выканкамы ў рэгіёнах атрымалі распараджэнне выпрацаваць імідж сваіх мясцінаў… І гэта зрабілася нейкай такой гульнёй – гульнёй у малюнкі. Аднак за гэтым малюнкам (няважна, ці гэта цмок, ці які іншы персанаж) трэба бачыць эканоміку. Гэтае “нешта” павінна рабіць “нешта”! І трэба разабрацца, што і што робіць. Вось мы кажам пра цмокаў. Першае “нешта” ў нас ёсць – гэта цмок. Дык давайце ж глядзець у другую частку: што ён можа зрабіць з эканамічнага пункту гледжання?
Чытаць далей »

Тэгі: ,