it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 24


калі коратка, то нікому не раю ехаць у Рыгу. рэдка які горад пакінуў у мяне столькі адмоўных эмоцыяў. хоць гэта, вядома, суб'ектыўна. упэўнены, што знойдуцца сярод вас людзі, якія мне горача запярэчаць.
яшчэ больш ня раю ехаць туды машынаю. жахлівыя савецкія разьбітыя дарогі. 270 км ад мяжы да Рыгі ідзе такая траса, што ў нас між райцэнтрамі ў разы лепшыя дарогі. у цэнтры Рыгі -- толькі платная паркоўка. за дзень я аддаў 180 тысяч на нашыя грошы. гадзіна -- ад 27.700 да 31.000 на нашыя грошы. штрафы -- да 500 эўра. правілы дарожнага руху -- абсалютна ідыёцкія, нейкія свае. напрыклад, у горадзе амаль няма левых паваротаў, толькі для аўтобусаў. а калі павернеш -- штраф 50 эўра.
кошты -- што ну іх к чорту з іх Рыгаю. такія высокія кошты я бачыў толькі ў Вене ды Парыжы. але там, выбачаюся, ёсьць што паглядзець. меў працу на пару гадзін у інтэрнэце. сеў у кавярні, ежу не замаўляў, каву-гарбату з тостамі. вынік -- 150 тышч на нашыя грошы.
людзі пахмурныя, нядобразычлівыя. нібыта прыехаў не турыст, а нейкі маскальскі акупант (па-руску я там не размаўляў прынцыпова). дзікія кошты за ўваход у культурныя здабыткі -- ад 31.000 да 60.000 на нашыя грошы. пры тым, што глядзець асабліва няма чаго (вядома, калі параўноўваць з іншымі эўрапейскімі сталіцамі, а ня зь Менскам). у нармалёвых эўрапейскіх краінах журналістаў прынята пускаць у музеі бясплатна, але тут мне паведамілі на касе, што "у нас латвія, а не европа".
карацей, калі вы бывалі ў тройцы-пяцёрцы эўрапейскіх гарадоў, ехаць у Рыгу няма сэнсу. тут няма помнікаў архітэктуры, дзеля якіх сюды трэба ехаць адмыслова. ня ведаю чаму, але мяне абсалютна не ўзразіў ані Домскі сабор, ані сабор сьвятога Пятра. бачылі мы саборы і пакруцей. калі з Рыгі я прыехаў у Вільню, то ўзрадваўся як дзіця -- настолькі ўсё мілае, цёплае і хатняе! Рыга ж строгая, чужая, халодная, неадчувальная.
што паехаў -- не шкадую, на свае вочы паглядзеў, але другі раз там дакладна няма чаго рабіць.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 24

чым думаў чалавек, які ставіў гэтую сьметніцу і скрыню зь пяском акурат пад паштовай скрыняй?..
минск -- чистый город

Тэгі:

Nov 24

я нешта прапусьціў, ці машыны для перавозкі быдла могуць паркавацца на тратуары і пад знакам?

Тэгі:

Nov 23

гэтаму куфру, паводле маіх падлікаў, пад 120 год. я цудам змог атрымаць яго ў сваю ўласнасьць.
пару месяцаў таму мне пашчасьціла адшукаць магілу майго прапрадзеда Кандрата Вітко і ягонай жонкі, мае прапрабабкі Зосі.
як высьветлілася, захавалася й ягоная хата -- што праўда, паваенная, бо старая згніла. цяперашні гаспадар хаты, спадар Віталь (вялікі дзякуй яму!), ласкава дазволіў мне забраць некаторыя рэчы з гарышча: кавалкі кроснаў, пабіты гарлач, зьвязку старых ключоў, некалькі здымкаў.
а самыя каштоўныя і маштабныя рэчы -- вось гэты куфар, а таксама дзьве лавы (гл. фота ніжэй).
пару дзён я забраў куфар і перавёз яго сабе на лецішча (дзякуй Алесю Мазаніку за дапамогу!).

у прапрадзеда было 2 сыны і 3 дачкі. сыноў забілі ў вайну свае ж, партызаны пад кіраўніцтвам савецкага выблядка ваўпшасава. дочкі пайшлі ў прымы. значыцца, куфар мог застацца як пасажны ад ягонай жонкі?.. а гэта канец ХІХ стагоддзя.
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 23

даслаў чытач Сяргей Яраховіч.
прыгледзьцеся...


...левая старонка па-беларуску...
 


...а правая -- па-руску!
 

хоць падручнік беларускамоўны

Тэгі:

Nov 23

калі ў вас маркотны настрой, пачытайце любое інтэрвію Аляксандра Смаладухі. у яго настрой заўсёды добры, і нават на падколкі і злыя жарты ён адказвае сваёй непаўторнай усьмешкай ))

Телеграф продолжает интернет-конференцию в рамках рубрики "Под прицелом" с одним из наиболее известных белорусских музыкантов и исполнителей Александром Солодухой. Представляем вашему вниманию ответы певца на вопросы, присланные читателями нашего сайта.

Antos': Александр, не страшно ли Вам попасть в рубрику "под прицелом"? И вообще служили ли Вы в армии?

А.С.: В армии у меня был только месяц сборов после пятого курса под Слонимом в танковом полку. А под прицел мне никогда не страшно попадать.

Вольга: Сань, калі на пенсію?

А.С.: Ни в коем случае:)

Кирилл: Считаете ли вы себя самым ярким певцом на белорусской сцене? И кого бы могли назвать в качестве основных "конкурентов" за это звание?

А.С.: Это должен решать народ, я так думаю. Я себя считаю лидером на белорусской сцене.

Сяргей: У якіх краінах, акрамя Беларусі і Расіі, Вы былі з канцэртамі?

А.С.: Беларусь это, конечно же, номер один. Россия, Украина. В Казахстане выступал, когда работал с Сашей Тихоновичем и Ядей Поплавской. Наверное, все там, где продавались билеты. Да, в четырех этих странах.
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 23

кампазыцыя "Каханьне"

Тэгі:

Nov 22


фільм Вячаслава Ракіцкага і Андрэя Куцілы, Белсат

Тэгі:

Nov 22


Менск, крама насупраць Камвольнага камбінату, вул. Барадзінская

даслаў чытач Лявон Вашко

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Nov 22

даслаў чытач Лявон Вашко

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі: