it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 26

Павел Севярынец, Куплін
перадрук з "Нашай Нівы"

Жыццё і смерць

 прапанаваў я табе,

Дабраславенне і пракляцце.

Выберы жыццё,

каб жыў ты і нашчадкі твае.

Другі Закон 30:19

 

У дымным ад цыгарэтных выдыхаў умывальніку каменды, пакуль спаласкваў рукі, давялося выслухаць прызнанне аднаго мацёрага «хіміка». Ягоная жонка зацяжарала — не ад яго. Доўга біў. Прымусіў зрабіць аборт — тут жа, у хаце. Вымыў тое, што вырвалі з ейнай маткі, парэзаў, пасмажыў на патэльні і загадаў з’есці. Кажа, давілася слязьмі, але ела, сука.

 

У Беларусі штогод больш за 30 тысячаў жывых дзетак забіваюць у матчынай нутробе.

 
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 26

сёньня пісьменьніку споўнілася б 82 гады

перадрук з Orshatut.by

26 ноября день рождения знаменитого оршанца — Владимира Короткевича

Автор admin on 23.11.2012 – 14:13нет комментариев

В редакцию www.orshatut.by наша читательница прислала фотографии, которые случайно нашла, пересматривая домашний архив фотографий. Все фотографии связаны с Владимиром Короткевичем, день рождения которого будет отмечаться 26 ноября.

 

 

 

 


Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 25

перадрук з Prastora.by
Шаноўныя сябры! Прапаноўваем вашай увазе новую аўдыёкнігу "Ладдзя Роспачы ды іншыя аповесці" Ўладзімера Караткевіча, а таксама сардэчна запрашаем на літаратурна-музычную імпрэзу з гэтае нагоды, якая адбудзецца ў Дзень нараджэньня пісьменьніка.

Дата і час правядзеньня: 26 лістапада (панядзелак) а 19-й гадзіне.
Месца правядзеньня: Менская абласная бібліятэка імя Пушкіна (адрас: вул. Гікалы, 4) – побач з пр. Незалежнасьці і пл. Якуба Коласа, непадалёк ад Філярмоніі і ЦУМ'у.

Плянуюцца выступы вядомых літаратараў, а таксама майстроў жывога слова, разынкаю вечару будзе вялікая музычная частка, якую адмыслова рыхтуюць ЛЯВОН ВОЛЬСКІ, ЮРЫ ДЗЬМІТРЫЕЎ (гурт ТРОІЦА), ПАВЕЛ АРАКЕЛЯН (і ягоны джаз-бэнд The Outsiders), а таксама ЗЬМІЦЕР БАРТОСІК.

Для тых, хто ня здолее быць у гэты час у азначаным месцы і ўбачыць усю падзею на ўласныя вочы плянуецца жывая трансьляцыя мерапрыемства, якую можна будзе глядзець тут.

Ну а для тых, хто здолее трапіць на імпрэзу, будуць прыемныя нечаканкі і сюрпрызы! Ласкава запрашаем!:)

Тэгі:

Nov 25

Беларусы!

Яны змагаліся за свабоду сваю і Айчыны! Яны не чакалі ні ад каго дапамогі! Яны самыя вырашалі свой лёс! Яны паклалі свае жыцьці за Беларусь, за нас, за цябе!

Дзевяноста два гады таму, 27 лістапада 1920 году, распачаўся Слуцкі Збройны Чын. Нашы продкі выступілі на змаганне за сваю дзяржаву – Беларускую Народную Рэспубліку. У бой рушылі Слуцкі і Грозаўскі палкі Першай Слуцкай Брыгады Стралкоў БНР. Да іх далучыліся беларускія часткі арміі Генерала Станіслава Булак-Балаховіча, якія раней біліся пад Мазыром - Беластоцкі батальён і Смаленскі полк, а таксама партызанскія атрады «Зялёнага Дуба».

Некалькі тысяч паўстанцаў на працягу месяца давалі адпор бальшавіцкай навале. Апошнія атрады сышлі з поля бітвы толькі ў студзені 1921 году. Партызанскія атрады прадаўжалі змаганьне яшчэ некалькі гадоў.

Свая Рэспубліка нараджалася ў крывавых муках, але наш беларускі родны дух, які тады ажыў, не згасаў. На поле бітвы ў след за случакамі выходзілі наступныя пакаленьні змагароў за Беларусь.

27 лістапада – іхны дзень: Дзень Герояў. Таму ў заклікаем усіх, хто носіць імя беларуса, годна сьвяткаваць гэты Дзень, успамінаць нашых Герояў і штогод ставіць у акне сьвечку. Няхай яе агенчык сігналіць Змагарам, што ў гэтай хаце помняць іх Чын.

Жыве Беларусь!

Алесь Краўцэвіч, Беларускае Гістарычнае Таварыства
Алег Латышонак, Беларускае Гістарычнае Таварыства ў Польшчы
Анатоль Міхнавец, Беларуская Нацыянальная Памяць

Тэгі:

Nov 25

Тэгі:

Nov 25

цэлую падборку даслала чытачка Алена Мігаль. вось, што піша Алена:

Шаноўны Глеб!

Вырашыла дадаць у калекцыю свае фотаздымкі. Праўда, яны не вельмі добрай
якасці, бо фотаапарат у мяне ўжо вельмі і вельмі састарэлага ўзросту )
Здымкі зроблены ў Паставах на плошчы Леніна (аптэка, крамы "Падарунак" і
"Прыгажуня") і непадалёк ад мікрараёна №5 ("Паставы вітаюць")

З павагай, Алена

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ


Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 25


даслаў чытач Зьміцер Патапчук.
вось, што піша Зьміцер:

Недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі наблукаў на харчовую краму, дзе расійскія макароны на беларускай мове мне паклалі ў вось такі клёвы пакет.

Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 25


адсюль

Тэгі:

Nov 24

яна была закрытая ўладамі роўна 15 гадоў таму

Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 24

Тэгі: