it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 23

rybanka

даслала Вольга Кашкан

падрабязнасці ТУТ

Тэгі:

Jul 23

mapy

«БЕЛАРУСКАЯ ФІЛАСОФСКАЯ ПРАСТОРА”

“ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ”

ВЫДАВЕЦТВА «ЭКАНОМПРЭС»

ПРАСТОРА ЦЭХ

запрашаюць на выставу

ВІЗУАЛЬНЫЯ ВОБРАЗЫ ГІСТАРЫЧНАЙ ПАМЯЦІ,

альбо ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ НА СТАРАЖЫТНЫХ ГЕАГРАФІЧНЫХ МАПАХ

24 ліпеня – 31 жніўня 2014 г., г.Мінск, пр. Незалежнасці, 58 / к. 6

Старажытныя мапы ўяўляюць сабой унікальныя артэфакты і валодаюць магічнай сілай. Гэта  сваеасаблівыя парталы ў часе, візуальная машына часу, якая дазваляе нам вандраваць па розных часах і  прасторах, гісторыях, мовах і культурах – і праз гэта шукаць, разумець, суадносіць і канструяваць сябе ў новых кантэкстах і межах. Халсціны мапаў пагружаюць нас у свет вобразаў, ментальную, духоўна-эмацыйную прастору, у глыбіні нашага падсвядомага - туды, дзе нараджаецца чалавечае Я і ягоная культура. Да таго ж гістарычныя мапы – гэта каштоўнасць таксама і іншага кшталту, бо многія з іх з’яўляюцца сапраўднымі творамі мастацтва і выяўляюць жывапісную і друкарскую культуру сваёй эпохі. Праз іх мы можам задаць сабе шэраг пытанняў.

У якой ступені  сённяшнія “ментальныя і культурныя” межы беларусаў супадаюць ці адрозніваюцца з тымі межамі, якія мелі нашыя землі напрацягу розных гістарычных перыядаў? Якімі мы бачым сябе і сваю краіну скрозь стагоддзі розных вобразаў, межаў і ўяўленняў? Наколькі мапы здольныя ўплываць на нашу свядомасць і культуру?

Арганізатары выставы – Беларуская філасофская прастора, Лятучы універсітэт, Выдавецтва “Эканомпрэс”, крэатыўная прастора ЦЭХ – прапануюць сёння зірнуць на старажытныя геаграфічныя мапы Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Эўропы і свету і  паспрабаваць убачыць сябе ў іншым гістарычным ракурсе і масштабе, акунуцца ў свет вобразаў і дыскусій, якія могуць падштурхнуць нас да пераасэнсавання сваіх уяўленняў пра “межы” Беларусі.

24 ліпеня, 16.00 – Адкрыццё выставы з удзелам аўтара ідэі і арганізатараў, запрошаных культуролагаў і гісторыкаў. У якасці спецыяльнага госця на адкрыцці выступіць гурт старадаўняй музыкі “Брэвіс”.

1 жніўня, 18.00 –дыскусія  з удзелам вядомых філосафаў, культуролагаў, дызайнераў: «Дзе ў Сусьвеце плыве Беларусь?..» Як і дзе мы знаходзім сябе, у якіх межах вызначаем – геаграфічных, палітычных, культурных? Ці могуць мапы стаць сродкам “пошуку сябе”?

13 жніўня, 18.00 – дыскусія з удзелам беларускіх гісторыкаў і сацыёлагаў: «Беларуская картаграфія як дысцыпліна і падмурак самавызначэння». Ці існуе беларуская картаграфія як асобная сфера? Якім чынам яна ўплывае на дызайн, адукацыю, навуку? Як і куды распрасціраюцца яе вынікі і эфекты?

Усе мерапрыемствы ў межах выставы будуць праводзіцца на пляцоўках крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” (па адрасе пр. Незалежнасці 58 / к.6), самая ж выстава працягнецца да канца жніўня. Наведванне выставы мяркуецца зрабіць бескаштоўным. Больш падрабязную інфармацыю можна будзе атрымаць на адкрыцці выставы 24 ліпеня.

Інфармацыйныя партнёры праекта: Беларускі партал www.tut.by,  партал www.relax.by, www.citydog.by, www.eurobelarus.info

У праграме выставы магчымыя змены. Актуальную інфармацыю шукайце на сайтах нашых партнёраў, а таксама на сайтах арганізатараўwww.fly-uni.org, www.prastora.org

Тэгі:

Jul 22

kaduryn

піша Алесь Квіткевіч, кіраўнік Культурніцкай пляцоўкі "Беларуская Прастора".

"Аляксей Кадурын - вельмі талковы юрыст, сумленны і мэга-адказны хлопец, вялікі сябар Беларускае Прасторы! Раю яго як выключнага спэцыяліста ў сваёй галіне, якому ня боязна даверыць разьвязаньне задач любой складанасьці. У юрыспрудэнцыі - як рыба ў вадзе!"

Тэгі:

Jul 18

Ці жадаеце мець у кніжным выглядзе працяг "дзіцячай заМовы"?

View Results

Loading ... Loading ...

сумесны праект Budzma.by і Labadzenka.by

082-vakacyi

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1700 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па два новыя малюнкі. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Jul 15

Ці жадаеце мець у кніжным выглядзе працяг "дзіцячай заМовы"?

View Results

Loading ... Loading ...

сумесны праект Budzma.by і Labadzenka.by

081-loksyna

Jul 12

budynak
даслаў чытач Сяржук Васілеўскі

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
для тавараў пазначайце назву брэнда і краіну-вытворца, для месцаў і ўстановаў -- населены пункт і адрас (прынамсі, вуліцу)
цяперашні "БЕЛЫ СЬПІС беларускай мовы" (больш за 300 пунктаў) можна паглядзець ТУТ

Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 12

DSC01153
даслаў чытач Генадзь Шэпелеў

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
для тавараў пазначайце назву брэнда і краіну-вытворца, для месцаў і ўстановаў -- населены пункт і адрас (прынамсі, вуліцу)
цяперашні "БЕЛЫ СЬПІС беларускай мовы" (больш за 290 пунктаў) можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 12

kubak1

вось такі незвычайны падарунак атрымаў ад сябра Міколы Дземідзенкі. Мікола гераічна вынес гэты кубак з Акрэсьціна пасьля чарговага незаконнага затрыманьня і сутак. ручкі там не было ад пачатку -- каб не затачылі і не зарэзаліся.
кажа, што Лябедзька падарыў такі самы Кандалізе Райс.
так што, буду цяпер піць гарбату як былы дзяржсакратар ЗША 😉

kubak2

Тэгі:

Jul 11

pr12pr1
ці даўно вы былі ў Прылуках?..
усяго 3 кіламетры ад менскай кальцавой (слуцкі выезд, каля царквы направа -- і увесь час прама).
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 10

Ці жадаеце мець у кніжным выглядзе працяг "дзіцячай заМовы"?

View Results

Loading ... Loading ...

сумесны праект Budzma.by і Labadzenka.by

80 pakhodnia