it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 11

Беларускі Дзяржаўны, што б вы думалі, ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцяга Акадэмічны драматычны тэатр імя Янкі Купалы!

квіток са сьвежай прэм'еры "Местачковага кабарэ"...
\

Тэгі:

Dec 11

хацеў напісаць пра гэта на блогу, а тут якраз патэлефанавалі з Эўрарадыё. вось -- вынік ))

Гісторык Ніна Скеп’ян і даследчык Глеб Лабадзенка на просьбу Еўрарадыё перагледзелі серыял БТ яшчэ раз.

Аўтар: Еўрарадыё 11.12.2012 16:31

 

Ніна Скеп’ян – кандыдат гістарычных навук, выкладчыца Карлавага ўніверсітэта (Прага) здымалася ў фільме ў якасці эксперта. Аднак спадарыня Ніна кажа, што ні сцэнара ў цэлым, ні фільма да прэм’еры яна не бачыла – таму здзівілася шматлікім ляпам у выніковай версіі. Адзначае спадарыня Ніна і адсутнасць канцэптуальнасці ды агульнага стылю выкладання матэрыялу.

 

Ніна Скеп’ян: “Я не разумею, чаму пра выбітных прадстаўнікоў роду сказана пару словаў ці яны ўвогуле не згадваюцца  а пра вар’ятаў і дзівакоў распавядаецца так падрабязна?..”

 

Глеб Лабадзенка — арганізатар першага пасля доўгага перапынку прыезду Радзівілаў у Беларусь у 2009 годзе. Апроч таго, спадар Лабадзенка шчыльна даследуе апошні, даваенны перыяд гісторыі роду, сабраў каля 600 радзівілаўскіх здымкаў. Спадар Глеб таксама адзначыў, што некаторыя рэчы здзівілі яго ўжо ў пачатку першай серыі.

 

Глеб Лабадзенка: “На трэцяй хвіліне ідзе фраза: “Але асабліва ім перад простым людам нос задзіраць не трэба…” Для чаго гэта? Каб паказаць, што Радзівілы дарма нос задзіралі? Каб зняважыць іх? Потым паказваюць сённяшніх Радзівілаў  і голас за кадрам кажа: “…працягваюць называць сябе князямі Свяшчэннай Рымскай імперыі  якой, праўда, няма з часоў Напалеона” Падкалолі? Дурнямі Радзівілаў паказалі? Ніхто з іх за 4 гады на маёй памяці так сябе не назваў. Дык навошта гэтае прыніжэнне, гэтыя падколкі?”

 

Глеб Лабадзенка суправаджае Эльжбету Радзівіл у часе ўсіх падарожжаў па Беларусі цягам апошніх 4 гадоў. 

 

Ніна Скеп’ян мяркуе, што аўтары фільма проста вырашылі абыйсціся без дапамогі гісторыкаў у складанні сцэнару і пры мантажы фільма. Бо любы дасведчаны гісторык змог бы вылавіць большасць гэтых ляпаў.

 

Ніна Скеп’ян: “Відавочна, што гістарычнага кансультанта ў фільме проста не было. Як яшчэ патлумачыць усе гэтыя неверагодныя ляпы? Паказваюць Радзівіла Чорнага, кажуць пра Барадатага. Пераблыталі двух Геранімаў… (Чамусьці бацькам Дамініка (1786-1813) стаў Геранім Фларыян (1717-1760), а не Геранім Вінценцій (1759-1786) Сказалі, што Слуцк не належаў Радзівілам, а мануфактуру для слуцкіх паясоў яны наймалі… Якое глупства! Слуцк належаў Радзівілам! І якраз у іх гэтую мануфактуру пазнейарандаваў сам Маджарскі!”
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 10

ці жадаеце вы Ланской абас**цца на Эўрабачаньні?

View Results

Loading ... Loading ...
Тэгі:

Dec 10

даслаў Сяржук Васілеўскі

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Dec 10

перадрук адсюль
(націсніце на выявы, каб пабачыць у вельмі добрай якасці)

Рассказывает Валерий Масюк:

Стащенюк Виктор Петрович
Виктор был моим коллегой по работе в институте «Белгипроторг» в конце 60 х – начале 80 х гг. Он был одним из первых, кто дал мне импульс к осознанию моей «беларускасцi», интереса к белорусской истории и культуре, которые искажались или замалчивались стараниями советской власти. Скромный, довольно замкнутый и немногословный он был совершенно другим по характеру, чем я – болтун, острослов, очень общительный и быстро входящий в контакт с окружающими. Тем не менее, мы довольно быстро сошлись, а после совместных командировок, можно сказать, и подружились.

Виктор не пил, не курил, был очень скромен в житейских потребностях. Жил в маленькой квартирке с окнами на вокзал вдвоём с матерью, которая обеспечивала его быт. (Так и помер холостяком).

Он закончил заочно Театрально-художественный институт (так тогда называлась Академия искусств), уже работая в нашем проектном институте.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Dec 10

даслаў чытач Зьміцер Патіапчук з камэнтаром:

Мабыць, каманда "Кіт - Пружаны" вырашыла, што кропка ў беларускай літары "і" добра стылізуецца пад шайбу, але чаму б і надпіс унізе эмлебы не выканаць на беларускай?

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Dec 09


Кіеў, сьнежань 2012

славуты швэдзкі трэнер па журналістыцы, аўтар "Кнігі ідэяў для выкладчыкаў журналістыкі"
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 08

Тэгі: ,

Dec 08
Глеб Лабадзенка, для TUT.BY

Ігара Герасіменку называюць “бацькам беларускага дызайну”. 13 снежня Ігар Якаўлевіч прычытае публічную лекцыю "Нацыянальна стыль: міф ці реальнасць". 

Адбудзецца гэта ў межах цыклу лекцый Urbi et Orbi (“Гораду і Свету”). Месца правядзення – галерэя “Новы дзень” (Няміга, 36 -- уваход праз рэстарацыю NEWMAN), пачатак а 18.30, уваход вольны!

Фота: Глеб Лабадзенка, TUT.BY

А пакуль – гутарка з Ігарам Герасіменкам пра тое, што такое нацыянальны стыль, ці адпавядае хоць адзін мінскі будынак гэтаму панятку, пра вынаходніцтва Герасіменкам матацыкла-самалёта, дзвярэй для Ё-мабіля ды пра шмат што іншае.

“Маё перакананне – чалавек мусіць жыць з тэхнікай, не заўважаючы яе”

Ігар Якаўлевіч, старшыня Беларускага саюза дызайнераў Зміцер Сурскі распавядае гісторыю, як Вы вынайшлі матацыкл-самалёт – а потым нейкі аўстраліец запазычыў гэтую ідэю, вырабіў такі агрэгат і паспяхова на ім ганяе. Гэта праўда?

Ігар Герасіменка: Гэта няпраўда, бо акурат я паглядзеў, як выглядае аўстралійскі самалёт (на жаль, яго канструктар памёр маладым) – ён мне вельмі спадабаўся! І я прыдумаў проста, як яго скласці, калі ён заязджае ў горад. Так што я фактычна вынайшаў спосаб складвання гэтага самалёціка. У мяне гэта ёсць у анімацыі – на жаль, гэты праект не рэалізаваны. А спадар Сурскі проста хацеў сказаць пра мяне яшчэ лепш, чым я заслугоўваю.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 08

Чытаць далей »

Тэгі: