it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 23

памятаеце той сайт інтэрнэт-правайдэра "дзелавая сетка", які адразу грузіцца па-беларуску? дык вось, кіраўнік кампаніі Павел Ганчар заМовіў сабе пэўную колькасьць "дзіцячых заМоваў" -- і ўчора мы сустрэліся.
у падарунак я атрымаў такую вось штукенцыю. напачатку я падумаў, што там -- яйка, зь якога народзіцца цыпляня або цмок.
апынулася -- кубачак. але які! напэўна, гэта самы арагінальны бізнэс-сувенір, які мне даводзілася бачыць!

setka1
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 21

Глеб Лабадзенка, для tut.by

Тодар Кашкурэвіч – этнакультуролаг, мастак, дудар, рэканструктар дуды (рускія называюць гэты інструмент “волынка”). Сын народнага мастака Беларусі Арлена Кашкурэвіча. Паўтара года таму Тодар, прыроджаны мінчанін, з’ехаў жыць у Ракаў. Паліць печ, сячэ дровы, глядзіць агарод. Кашкурэвіч – вядомы не толькі ў Беларусі стваральнік дудаў. Для таго, каб зрабіць сваю галоўную дуду, ён рытуальна забіў казу на Каляды – і з яе скуры змайстраваў інструмент.

Тодар Кашкурэвіч

25 студзеня (пятніца) у межах цыклу публічных лекцый Urbi et Orbi (“Гораду і Свету”) Тодар Кашкурэвіч прачытае лекцыю “Спаміж ці пасярод. Традыцыйная культура ў горадзе”, дзе распавядзе, ці ёсць месца ў бетонных каробках рэчам, якія складалі жыццё нашых продкаў доўгія стагоддзі і тысячагоддзі. Лекцыя адбудзецца ў Беларускім саюзе дызайнераў (Брылеўская, 14), пачатак у 18.30, уваход вольны. Напярэдадні лекцыі – невялікая гутарка з Тодарам Кашкурэвічам.


Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 17

holas

сябры! прыйшоў час падвесьці вынікі фотаконкурса, які цягнуўся ад 29 снежня да 15 студзеня.

у конкурсе ўзяялі ўдзел 35 фатографаў з 14 гарадоў і мястэчак.

калі ласка, перш чым аддаць свой голас, прагледзьце яшчэ раз здымкі ўдзельнікаў і абяряце найлепшага (-ую)!

1. здымкі Арцёма Аблажэя (Наваградак)

2. здымкі Ігара Мацьвеева (Віцебск)

3. здымкі Віталя Саболькі (Менск)

4. здымкі Зьмітра Бурдыкі (Менск)

5. здымкі Яўгена Казанцава (Менск)

6. здымкі Станіслава Валуя (Віцебск)

7. здымкі Ягора Хаванскага (Слуцак)

8. здымкі Яўгена Новікава (Бярэсьце)

9. здымкі Вольгі Каспяровіч (Любань)

10. здымкі Аксаны Спрынчан (Менск)

11. здымак Юліі Шульі (Менск)

12. здымкі Надзеі Слабухі (Наваполацак)

13. здымкі Алены Барткевіч (Менск)

14. здымкі Рамана Маісея (Менск)

15. здымкі Станіслава Кузьміцкага (Менск)

16. здымкі Дзяніса Перахрэста (Менск)

17. здымкі Марыі Варанковіч (Менск)

18. здымкі Міраслава Бабіцкага (Менск)

19. здымкі Антона Шустава (Магілёў)

20. здымкі Анастасіі Кошкі (Менск)

21. здымкі Юліі Катаржынскай (Гародня)

22. здымкі Наталлі Русецкай (Менск)

23. здымкі Ганны Гаўрылавай (Менск)

24. здымкі Алены Масалавай (Менск)

25. здымкі Віталя Федасеева (Бабруйск)

26. здымкі Леаніда Патапчука (Пружаны)

27. здымкі Вікторыі Бохан (Гародня)

28. здымкі Яўгена (Наваполацак)

29. здымкі Сержука Васілеўскага (Менск)

30. здымкі Вольгі Акуліч (Менск)

31. здымкі Сяргея Крата (Менск)

32. здымкі Андрэя Бортніка (Гародня)

33. здымкі Міхася Кулажанкі (Мар’яліва)

34. здымкі Міколы Жукоўскага (Рудабелка)

35. здымкі Ксеніі Ельяшэвіч (Маладэчна)

 

умовы конкурса былі зьмешчаныя ТУТ

ГАЛАСУЙЦЕ!

галасаванка скончыцца а 23.59 19 студзеня

Чые здымкі Вам спадабаліся найбольш?

  • здымкі Яўгена Новікава (Бярэсьце) (17%, 67 Votes)
  • здымкі Сержука Васілеўскага (Менск) (14%, 56 Votes)
  • здымкі Віталя Саболькі (Менск) (10%, 40 Votes)
  • здымкі Міраслава Бабіцкага (Менск) (8%, 34 Votes)
  • здымкі Яўгена (Наваполацак) (8%, 32 Votes)
  • здымкі Алены Масалавай (Менск) (6%, 25 Votes)
  • здымкі Ягора Хаванскага (Слуцак) (4%, 18 Votes)
  • здымкі Вікторыі Бохан (Гародня) (4%, 16 Votes)
  • здымкі Надзеі Слабухі (Наваполацак) (3%, 13 Votes)
  • здымкі Станіслава Валуя (Віцебск) (3%, 11 Votes)
  • здымкі Антона Шустава (Магілёў) (3%, 11 Votes)
  • здымкі Міколы Жукоўскага (Рудабелка) (3%, 11 Votes)
  • здымкі Вольгі Каспяровіч (Любань) (2%, 10 Votes)
  • здымкі Ксеніі Ельяшэвіч (Маладэчна) (2%, 9 Votes)
  • здымкі Арцёма Аблажэя (Наваградак) (2%, 8 Votes)
  • здымкі Дзяніса Перахрэста (Менск) (2%, 7 Votes)
  • здымкі Міхася Кулажанкі (Мар’яліва) (2%, 7 Votes)
  • здымкі Ганны Гаўрылавай (Менск) (2%, 7 Votes)
  • здымкі Аксаны Спрынчан (Менск) (1%, 4 Votes)
  • здымкі Леаніда Патапчука (Пружаны) (1%, 4 Votes)
  • здымак Юліі Шульі (Менск) (1%, 3 Votes)
  • здымкі Марыі Варанковіч (Менск) (0%, 2 Votes)
  • здымкі Алены Барткевіч (Менск) (0%, 2 Votes)
  • здымкі Віталя Федасеева (Бабруйск) (0%, 1 Votes)
  • здымкі Ігара Мацьвеева (Віцебск) (0%, 1 Votes)
  • здымкі Яўгена Казанцава (Менск) (0%, 1 Votes)
  • здымкі Станіслава Кузьміцкага (Менск) (0%, 1 Votes)
  • здымкі Анастасіі Кошкі (Менск) (0%, 1 Votes)
  • здымкі Сяргея Крата (Менск) (0%, 1 Votes)
  • здымкі Юліі Катаржынскай (Гародня) (0%, 1 Votes)
  • здымкі Рамана Маісея (Менск) (0%, 1 Votes)
  • здымкі Вольгі Акуліч (Менск) (0%, 0 Votes)
  • здымкі Наталлі Русецкай (Менск) (0%, 0 Votes)
  • здымкі Зьмітра Бурдыкі (Менск) (0%, 0 Votes)
  • здымкі Андрэя Бортніка (Гародня) (0%, 0 Votes)

Total Voters: 403

Loading ... Loading ...

Тэгі:

Jan 16

праект 

Budzma.org



Тэгі: , ,

Jan 15

Вітанкі, Глеб!
Вырашыла ў апошні момант прыняць ўдзел у фотаконкурсе.

У кожную са сваіх маленькіх вандровак я заўседы бяру да сваей звычайнай, лічбавай "мыльніцы" яшчэ і стары фотаапарат ФЭД. Нават калі фатаграфую адное і тое ж - усё роўна, да апошняга, пакуль у салоне не праявяць фотастужку - не ведаеш што атрымаецца. Гэта адно з самых хвалюючых адчуванняў, сваеасаблівы маленькі цуд. На маіх здымках - амаль усім вядомыя мясціны і архітэктурныя аб'екты Беларусі праз аб'ектыў старога фотаапарату.

1е
Здымкі кастрычніцкай раніцы ў Заслаўі. На двух фота - Спаса-Прэабражэнская царква.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 15

konk32 (5)
Лучай. Касцёл св. Тадэвуша,18 ст
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 15

konk123
Ахрэмаўцы, Браслаўскі раён. Каплічка на могілках. 1857 год
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 15

SONY DSC
Гальша́нскі за́мак. Палацава-замкавы комплекс, рэзыдэнцыя роду Сапегаў у 16-17 стагодзьдзях. Разьмешчаны ў даліне ракі Лусты (Жыганкі) ля мястэчка Галдьшаны. Драўляны замак вядомы ў летапісах з 13ст.. Князі Гальшанскія валодалі гэтым замкам да 1525 году. Пасьля шлюбу князёўны Алены Гальшанскай з Паўлам Сапегам ён перайшоў ва ўладараньне Сапегаў. Праз 70 гадоў ашмянскі староста Павал Стафан Сапега перанёс сваю рэзыдэнцыю са старога замчышча на бераг ракі Лусты (Жыганкі), дзе і пачаў будаваць мураваны палацава-замкавы комплекс. Пасьля ўдзелу Сапегаў у паўстанні за адраджэньне Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага году, расейскі ўрад забраў усю іхнюю маёмасьць у дзяржаўны фонд. Сапегі былі вымушаныя эміграваць у Францыю, а Гальшаны перадалі расейскаму памешчыку Гарбанёву, які ў 1880 годзе стаў узрываць вежы і гандляваць замкавай цэглай У часы панаваньня савецкай улады замак працягвалі разбураць. Спачатку ва ўсходнім крыле разьмяшчалася пчалярская вучэльня. Але адначасова разьбіраліся сьцены ў іншай частцы замка. Па загадзе дырэктара вучэльні кожны вучань павінен быў здабыць 80 цаглінаў для будоўлі Дома культуры ў Гальшанах. За выкананую справу давалі дадатковы водпуск дадому.Шмат гадоў на тэрыторыі замка знаходзіўся кароўнік. Працягваўся разбор сьценаў «на патрэбы» гаспадаркі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 15

IMG_6084
Католическое (или как ещё называют Польское) кладбище г.Бреста
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 15

akulich
Костёл Речицкий
Чытаць далей »

Тэгі: