it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 02

zamova11

сябры, прапаную чарговы конкурс!

умовы простыя -- намаляваць свой малюнак у стылі "дзіцячай заМовы". ён мусіць тлумачыць нейкае беларускае слова ці выраз. на ім мусяць быць хлопчык і дзяўчынка, якія гавораць між сабой па-беларуску, тлумачачы тэму малюнка. наяўнасьць ката -- дадатковы бонус )) таксама напішыце, адкуль вы.

дасылайце малюнкі на labadzenka@gmail.com !

малюнкі прымаюцца да 23.59 10 лютага. потым будзе адкрытая галасаванка.

пераможца атрымае кнігу "дзіцячая заМова" з дасылкай па Беларусі.

наступныя тры ўдзельнікі -- набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі".

посьпехаў!

 

Тэгі:

Jan 29

lynkou6
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 29

mal3
на прэзэнтацыі "дзіцячай заМовы" ў менскай школе №23 мяне чакаў момант ісьціны: трэцяклашкі малююць лепш! )))
усю сотню малюнкаў вывешваць ня буду, але дзясяткі два сасканаваў )
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 28

ds-kalandar

дарэчы, "дзелавая сетка" трымаецца беларушчыны абсалютна пасьлядоўна -- прыгадайце сайт кампаніі і іх цудоўны кубачак-сувэнір

ds-kalandar2

Тэгі:

Jan 28

zamova

аўторак, 29 студзеня

кнігарня "Кніжны салон" (Калініна, 5 -- мэтро Парк Чалюскінцаў)

ад 16.00 да 19.00

там жа можна будзе набыць кніжку і магніты.

прыходзьце!

kn-salon1

 

Тэгі:

Jan 27

zamova11

адказваю на гэтае папулярнае пытаньне.

Зрабіць гэта магчыма ў некалькі спосабаў:

  1. Замовіць з дастаўкай на сайце Prastora.by.
  2. Набыць у “Кніжным салоне” (Калініна, 5) у любы час (працуе да 19.00) . Але папярэдне лепш тэлефанаваць туды і пытацца пра наяўнасьць па гарадзкім нумары 385-60-89
  3. Набыць у "Акадэмкнізе"
  4. На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
  5. На кніжнай выставе ВДНГ (Купалы, 27) кожны дзень, апроч панядзелка.

 

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Jan 27

humianiuk

знайшоў у сваім архіве такі вось здымак Юрыя 2003 году.
вечная памяць Паэту!

Тэгі: ,

Jan 26

магніты "дзіцячая заМова"!

dz_magnet

замаўляйце да кніжачак ці асобна -- пішыце на labadzenka@gmail.com !

Тэгі:

Jan 26

як вы ведаеце, чалавек я неабыякавы. часам зачэпіць нейкая драбяза -- не магу маўчаць, бяруся за клавіятуру )

гэтым разам ахвяраю быў абраны "Макдак" на Пушкінскай. я штодня еду дахаты па Прытыцкага ад Кальварыі ў бок Каменнай горкі. і штодня чарга ў Макдрайв заварочвае ажно за паварот, цалкам блакуючы першы шэраг. а паварот направа там толькі з першага шэрагу.

больш за тое. галодныя людзі, гатовыя выстаяць паўгадзіны па гамбургер, нават не ўключаюць аварыйку! (о жах!) таму ствараецца аварыйная сытуацыя! па-першае, якая бляндынка можа ўляцець ў галодных, не зразумеўшы, што яны стаяць. па-другое, каб павярнуць направа, трэба высунуцца ў другі шэраг -- і можна падставіцца пад тралейбус.

карацей, усе гэтыя жарсьці я апісаў у лісьце ва Фрунзенскае ДАІ. лямантаваў, што маё жыцьцё, а таксама жыцьці мінчан і гасьцей сталіцы -- у небясьпецы.

прыйшоў вось так адказ.
zajava1
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 26

SONY DSC
даслаў чытач Васіль Вашкевіч
Чытаць далей »

Тэгі: ,