it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 07

SAM_3324

паўдзельнічайце і вы! малюнкі можна дасылаць да вечара нядзелі. умовы ТУТ

галоўны прыз -- кніжка "дзіцячая заМова"!

Тэгі: ,

Feb 07

SONY DSC
даслаў чытач Яўген Новікаў
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 07

сябры!

пакуль што на конкурс прыйшла толькі адна праца. а гэта значыць, што ён можа адбыцца як выбары ў Беларусі -- сумна і прадказальна.

заклікаю да ўдзелу! галоўны прыз -- кніжка "дзіцячая заМова" з дасылкай па Беларусі.

умовы ТУТ

Тэгі: ,

Feb 06

SONY DSC

у руках Яўген трымае гран-пры конкурсу -- фотаальбом Анатоля Клешчука "Беларусь. Зямля песняроў"

яшчэ раз віншую!

Feb 06

SONY DSC
даслаў чытач Яўген Новікаў

Тэгі:

Feb 06

kolingrad
даслаў чытач Сяргей Яраховіч, які пабачыў гэта на станцыі "Менск-Пасажырскі".
"Колінград?" -- рытарычна перапытвае сам спадар Сяргей.

Тэгі:

Feb 06

majanez
даслала чытачка Юлія Лахвіч

Тэгі:

Feb 05

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, фота, відэа аўтара,для  TUT.BY

manaeu1
Прафесар Алег Манаеў – сацыёлаг з міжнародным імем. Заснаваны ім з калегамі ў 1992 годзе Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследванняў (НІСЭПД) праіснаваў легальна ў Беларусі да 2005 года, пасля быў вымушаны перабрацца ў Літву.
8 лютага (пятніца) спадар Алег прачытае публічную лекцыю “Будучыня Беларусі як праекцыя цяперашняга” з цыклу Urbi et Orbi (“Гораду і Свету”). Лекцыя адбудзецца ў галерэі “Новы дзень” (Няміга, 36 – уваход праз рэстарацыю NEWMAN), пачатак 18.30, уваход вольны!

Напярэдадні лекцыі мы пагутарылі з прафесарам Манаевым пра магчымыя сцэнары будучыні Беларусі, ягоныя пратэсты ў студэнцкую пару і пра пытанні, на якія саромеюцца адказваць беларусы. Высвятлілася, што каб раз’юшыць прафесара Манаева, дастаткова ўсяго толькі сабраць у інтэрнэце ўсе стэрэатыпы пра сацыёлагаў – і папрасіць яго пракаментаваць. Гранічна інтэлігентны чалавек, Манаеў, максімальна стрымліваючыся, усё ж перыядычна называў гэта туфтой. Пра тое, чаму па-навуковаму туфта завецца “пуш-полам” – у нашай гутарцы.

Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 03

zamova-lishtvan

паўдзельнічайце і Вы! умовы ТУТ

галоўны прыз -- кніга "дзіцячая заМова"!

Тэгі: ,

Feb 02

zamova11

сябры, прапаную чарговы конкурс!

умовы простыя -- намаляваць свой малюнак у стылі "дзіцячай заМовы". ён мусіць тлумачыць нейкае беларускае слова ці выраз. на ім мусяць быць хлопчык і дзяўчынка, якія гавораць між сабой па-беларуску, тлумачачы тэму малюнка. наяўнасьць ката -- дадатковы бонус )) таксама напішыце, адкуль вы.

дасылайце малюнкі на labadzenka@gmail.com !

малюнкі прымаюцца да 23.59 10 лютага. потым будзе адкрытая галасаванка.

пераможца атрымае кнігу "дзіцячая заМова" з дасылкай па Беларусі.

наступныя тры ўдзельнікі -- набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі".

посьпехаў!

 

Тэгі: