it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 05

магніты "дзіцячая заМова" можна набыць у "Кніжным салоне" (Калініна, 5). працуе кнігарня да 19.00
у сувязі зь вясной магніцікаў "ты -- найлепшая!" выраблена з запасам )
апроч гэтага, ёсьць "ты -- найлепшы!" і "я цябе кахаю!"
dz_magnet

Тэгі:

Mar 05

pens

даслаў чытач спадар Віталь

 

Тэгі:

Mar 05

dynia

Тэгі:

Mar 03

Глеб Лабадзенка для www.baj.by, фота аўтара + з архіваў, відэа аўтара

Амаль тры гады Юлія Слуцкая была маім начальнікам – калі я працаваў журналістам у “Камсамолцы”, а Юлія Вітальеўна была галоўным рэдактарам. Аднак вельмі добра, што гэтая гутарка адбылася толькі цяпер – і ніхто, як кажуць, не западозрыць у падхалімажы. Дарэчы, і ў пару “Камсамолкі” не прыпомню, каб у рэдакцыі хтосьці хоць некалі падхалімнічаў да рэдактаркі. Ёсць такія, якія атачаюць сябе лісліўцамі, але Слуцкая такога ніколі не дапускала.

Найменш мне хацелася гутарыць з Юліяй Слуцкай пра тое, чым яна займаецца цяпер. Кожны можа пагугліць і за тры хвіліны паглядзець, бо пра гэта часта пішацца ў СМІ.

У СМІ я не знайшоў пра іншае. Пра ўцёкі пасля Плошчы, пра ўдзел у “Гавары праўду”, пра сыход з “Камсамолкі”, пра яе слёзы над тэкстамі на пачатку кіраўніцтва “Еўрарадыё”, пра бацькоў, мужа, дачку і сына, пра магчымасці і немагчымасці вяртання ў Беларусь. Вось пра гэта мы шчыра і пагутарылі для www.baj.by.


Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 03

zamova

сябры! першая тысяча "дзіцячай заМовы" разьляцелася вельмі хутка. але вось навіна -- ужо гатовая другая тысяча!

таму, калі некаму трэба, зьвяртайцеся на мэйл labadzenka@gmail.com

калі некаму патрэбная кніга поштаю, замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

  • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе да 19.00) . Але папярэдне лепш тэлефанаваць туды і пытацца пра наяўнасьць па гарадзкім нумары 385-60-89
  • "Акадэмкніга" (таксама лепш папярэдне пытацца пра наяўнасьць па тэлефоне 292-00-52)
  • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
  • На кніжнай выставе ВДНГ (Купалы, 27) кожны дзень, апроч панядзелка. тэлефон 8 029 7575867

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Mar 02

Руслан Равяка, Наша Ніва

Вядомы распаўсюднік беларускіх кніжак павінен да 18 сакавіка сплаціць штраф памерам больш за 6,5 тыс. даляраў.

Алесь Яўдаха мае патрэбу ў дапамозе
 © Фота Сяргея Гудзіліна

Калі штраф не будзе выплачаны цягам месяца, арыштаваную маёмасць Алеся Яўдахі (сістэмны блок камп’ютара, забраны падчас ператрусу) пусцяць з малатка. Таксама будуць канфіскаваныя апісаныя раней рэчы: манітор, друкарка, аўдыёсістэма да камп’ютара. «Калі судовыя выканаўцы знойдуць яшчэ што вартае апісання, таксама апішуць, — кажа Алесь Яўдаха. — Калі грошай ад іх рэалізацыі не хопіць для пагашэння штрафу (а іх дакладна не хопіць), накіруюць выканаўчы ліст на працу, каб вылічвалі 50% з заробку».

Ахвотным дапамагчы трэба звяртацца да самога Алеся на мэйл:ales.jaudacha@gmail.com

Нагадаем, што Алесь Яўдаха дасылаў праз пошту беларускія кнігі, у тым ліку вядомых беларускіх аўтараў: Васіля Быкава, Уладзіміра Арлова, Міколы Ермаловіча, Рыгора Барадуліна. Наезд на яго пачаўся пасля таго, як ён стаў распаўсюджваць і кнігу «Маладафронтаўцы». У ягонай дзейнасці падатковая інспекцыя і Дэпартамент фінансавых расследаванняў угледзелі незаконнае прадпрымальніцтва, завялі справу і перадалі яе ў суд, які пачаўся ў 2011 годзе.

У ліпені 2012 года Алесь Яўдаха быў пакараны годам абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы (г.зв. «хатняя хімія», тэрмін пачаў адбываць з 15 кастрычніка 2012). Таксама было пастаноўлена спагнаць з яго 54 млн 536 тыс. 600 рублёў кампенсацыі шкоды і 2 млн 726 тыс. 830 рублёў дзяржаўнай пошліны.

30 кніжак «Маладафронтаўцы», праз якія і пачаўся пераслед Яўдахі, суд пастанавіў знішчыць.

Руслан Равяка

Тэгі:

Mar 01

cukar

заклікаю купляць слуцкі цукар, а не купляць -- гарадзейскі. бо на слуцкім пішуць па-беларуску, а гарадзейскі завод паслаў беларускую мову к чорту

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Mar 01

назіраў сёньня карціну. нейкае быдла на бмв блакітнага колеру, кабрыялет, паводзіла сябе па-хамску на скрыжаваньні: падразаў, не паказваў паваротнікі, кідаўся з шэрага ў шэраг. калі крануліся, іншы кіроўца вырашыў правучыць хама -- і таксама яго лоўка падрэзаў.

на наступным скрыжаваньні тое быдла на бмв выскачыла са свайго бмв і пачало дзёргаць за ручку дзьверы таго кіроўцы з крыкамі: "вылязай, жывотнае!". кіроўца быў замкнуты, таму быдла да яго не патрапіла. але лупанула некалькі разоў нагамі ў дзьверы -- і села назад у сваё бмв.

замыкайцеся ў аўто. быдла шмат.

Тэгі:

Feb 27

CHEEPS2
даслаў чытач Алесь Мазанік
дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 25

charniauski

28 лютага, 18.00, Сядзіба БНФ (Чарнышэўскага, 3)

на вечарыне будзе ўнікальная магчымасьць атрымаць кнігу спадара Міхася, якую ён вельмі прагнуў выдаць перад сьмерцю. ужо калі Міхася Чарняўскага ня стала, гэтую ідэю давёў да канца ягоны аднадумца Алесь Мазанік.
ахвяраваньні за кнігу пойдуць ў падтрымку сям'і выдатнага Беларуса.

падрабязьней пра кнігу і ініцыятыву ТУТ

Тэгі: