it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 12

vulicy1

сканы з кнігі Захара Шыбекі "Минскъ сто гадоў таму" (выдавецтва Беларусь, 2007 год)
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 12

Глеб Лабадзенка, для mediakritika.by

Беларуская служба Польскага радыё працуе ад 1992 года. Нязменным кіраўніком рэдакцыі застаецца беларуска з Падляшша Ніна Баршчэўская – прафесарка, доктарка філалогіі, загадчыца кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.

Хто сёння слухае радыё – і нават піша туды лісты? Чаму ў радыё няма акрэдытаваных карэспандэнтаў у Беларусі? Навошта палякам распавядаць беларусам па-беларуску пра Беларусь? Пра ўсё гэта мы гутарым са спадарыняй Нінай Баршчэўскай у варшаўскай рэдакцыі Беларускай службы Польскага радыё.

 

“Як некаторыя кажуць, здалёк лепш відаць!”

 

Спадарыня Ніна, часта даводзіцца чуць, што радыйны фармат зжыў сябе, сыходзіць у нябыт. Хто яны – слухачы Беларускай службы Польскага радыё?

Ніна Баршчэўская: Гэта вельмі розныя людзі. З лістоў мы ведаем, што нас слухаюць і студэнты, і людзі больш сталага веку. Адпаведна – нашая праграма для ўсіх, а не для нейкай вылучанай групы грамадства. Мы калісьці праводзілі анкетаванне сярод слухачоў – і выявілася, што гэта ў сярэднім асобы з вышэйшай адукацыяй ва ўзросце да 40 гадоў. Мне б хацелася, каб наша радыё было для ўсіх беларусаў. Бо гэта – голас Польшчы, які ідзе ў Беларусь. Што да радыйнага фармату, то асабіста я вельмі люблю слухаць радыё – нават больш, чым глядзець тэлевізар. Гэта прываблівае – чуць голас і не бачыць чалавека, толькі ўяўляць яго…
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 08

D:DCIM100DICAMDSCI5499.JPG
у руках Віялета трымае прыз -- кнігу "дзіцячая заМова". малюнкі ВІялеты можна паглядзець ТУТ

а набыць "дзіцячую заМову" -- ТУТ

Тэгі: ,

Mar 08

Глеб Лабадзенка, для mediakritika.by

Абмяркоўваць якасць тэлебачання, хваліць яго ці ганіць можа кожны. Аднак цікава пачуць, што думае пра сучаснае беларускае тэлебачанне прафесіянал. Асабліва, калі гэты чалавек 12 гадоў (1978-1990) узначальваў беларускае Дзяржтэлерадыё – Генадзь БУРАЎКІН. Ці глядзіць Генадзь Бураўкін беларускае тэлебачанне? За што крытыкуе яго? Як было з прапагандай у іх час? Гэтыя пытанні мы задалі самому Генадзю Мікалаевічу.

 

“Апошні раз мяне запрашалі на БТ яшчэ ў мінулым стагоддзі”

Генадзь Мікалаевіч, Вы глядзіце беларускую тэлевізію?

Генадзь Бураўкін: Гляджу вельмі мала – у асноўным, інфармацыйныя праграмы і спорт. Хвалююся за БАТЭ, Азаранку, Домрачаву, Герасіменю… Што датычыць іншых праграм нашага тэлебачання – то я толькі зрэдзьчасу ўключаю тэлевізар – калі ідзе нешта такое, што мяне цікавіць. Скажам, фестываль беларускай песні, свята беларускай культуры, юбілеі нашых майстроў мастацтва… Часамі гляджу некаторыя фільмы. Сучасную бяздарную пошлую папсу не выношу, тупы жарабячы гумар – таксама. Маральная і палітычная пазіцыя многіх праграм тэлебачання мяне проста шакуе. Мне здаецца, раней былі хоць нейкія спробы аналізу – эканамічных спраў, палітычных з’яў… Цяпер жа – нічога няма. Такое ўражанне, што не хочуць, каб людзі задумваліся, прымалі для сябе нейкія рашэнні. Часам прыходзіць нават грэшная думка – ці не прыйшла пара збіраць “нюрнбергскі працэс” – і судзіць тэлебачанне?.. За тое, што разбэсціла грамадства; падтрымлівае самае горшае, што ёсць у людзях… А яшчэ я бачу ўнікальны непрафесіяналізм тэлебачання. Не відно асоб – а на экране мусяць быць цікавыя асобы, якіх хацелася б слухаць. Усе гэтыя каментатары і аглядальнікі накшталт Пракопава – гэта жах: людзі нахабныя, маладасведчаныя, злосныя, ваяўнічыя!..
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 06

danke

ці мог хто ў 1943 годзе падумаць, што ў Беларусі, у Горках Магілёўскай вобласьці, будзе выпускацца масла пад назвай "Danke"?.. (па-нямецку -- "дзякуй")
на чарзе "Хэндэ хох"?

Тэгі:

Mar 06

Начальніку РУУС Фрунзенскага раёна
Лабадзенкі Глеба Паўлавіча

Зварот
Шаноўны начальнік РУУС!

Днямі я ўбачыў шыльду на будынку ДАІ Фрунзенскага раёна (вул. Альшэўскага, 57). У двух месцах назва раёна напісана з малой літары – “фрунзенскі”. Мала таго, што гэта выстаўляе нашае ДАІ як непісьменных і неадукаваных людзей, дык гэта яшчэ і зневажае памяць першага начальніка мінскай міліцыі Міхаіла Фрунзэ.
Прашу разабрацца і даць адказ у тэрміны і на мове, прадугледжанай Законам.
Дадатак – 2 старонкі з фотаздымкамі шыльдаў.

IMG_20130221_133122

IMG_20130221_132101

Тэгі:

Mar 06

papiera

даслаў чытач Алесь Чайчыц

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Mar 06

піша чытач Ігар Ліцьвін

"Добры дзень!

Ведую вы збіраеце матэрыялы з выкарыстаннем беларускай мовы ў жыціі. Мабыць вам будзе цікава глянуць адзіны ў Беларусі Сайт Англійскай Прэм'ер Лігі па-беларуску які я зрабіў)

Вось спасылка: bapl.by

Дзякуй)"

Тэгі:

Mar 06

par1

даслаў Сяржук Васілеўскі ("Каляровы парасон")

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 06

9 сакавіка, у суботу, у Менску пройдзе творчая сустрэча з аўтарам відэароліка “Беларусь у абдымках зорак” Віктарам Малышчыцам.

Паказ роліка “Беларусь у абдымках зорак”.
Аповед аўтара аб варунках у якіх ствараўся ролік, тэхнічных патрабаваннях, асаблівасцях мастацкага накірунку – астрафотаздымкаў. Можна будзе задаць пытанні і атрымаць адказы.

Таксама на працягу мерапрыемства аўтар правядзе майстар-клас і пакажа, як з дапамогай спецыяльнай тэхнікі, абсталявання і праграмнага забеспячэння любая асоба можа стаць стваральнікам прыгожых і захапляльных ролікаў з выявамі зорак, прыродных аб’ектаў, помнікаў архітэктуры і інш.

Дата правядзення мерапрыемства: субота 9 сакавіка .

Час правядзення: з 13.00 да 15.00.

Калі Вы жадаеце паўдзельнічаць у дадзенай сустрэчы, калі ласка, запішыцеся праз наступныя кантакты:

meliashkevich@gmail.com альбо праз СМС на мабільны нумар +375 29 1694811 (Юрый Меляшкевіч). У лісце ці СМС калі ласка пазначце – прозвішча, імя, нумар мабільнага (калі дасылаеце электронны ліст), адрас электроннай скрыні (калі адпраўляеце СМС). Калі Вы хочаце пакінуць заяўку за некалькіх асобаў, калі ласка, пазначце адпаведна іх звесткі!

Тэгі: