it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 22

miatro

даслала чытачка Ніка Бераснёва

Тэгі:

Mar 22

шчыра дзякую журы за прызнанне!
debiut2

фота Сяргея Гудзіліна, Наша Ніва

debut2013
фота lit-bel.org

debut2013_6

фота lit-bel.org

нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю, замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

  • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе да 19.00) . гарадзкі нумар 385-60-89
  • "Акадэмкніга". тэлефон 292-00-52
  • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
  • На кніжнай выставе ВДНГ (Купалы, 27) кожны дзень, апроч панядзелка. тэлефон 8 029 7575867

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Mar 21

rasinski

АНДРЭЙ РАСІНСКІ

ЗАГАДКА СУЧАСНАГА БЕЛАРУСКАГА СТЫЛЮ

 

23 сакавіка

Магілёўскі “Тэхнапарк” (вул. Ленінская, 63), заля 807,  14.30

(звяртаем увагу, што лекцыя пачынаецца раней!)

 

 

Незалежнай Беларусі ўжо 22 гады. Ці можна казаць пра наяўнасць у яе свайго, пазнавальнага стылю? Наколькі лёгка альбо складана яго вызначыць? У магілёўскім цыкле публічных лекцый сезона 2012-2013 пытанні беларускага стылю, беларускай традыцыі падымалася ўжо неаднаразова – узгадаем лекцыі філосафа Ігара Бабкова, дызайнера Міхала Анемпадыстава. Лятучы ўніверсітэт прапануе разгледзець яшчэ адзін аспект гэтай тэмы і паразважаць пра беларускі стыль, увасоблены ў эстэтыцы беларускага кіно часоў незалежнасці.
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 18

0014

Палац Бутрымовіча збудаваны больш за 200 гадоў таму на галоўнай вуліцы Пінску. Да 1933 году палац належаў роду Бутрымовічаў, зь якім шчыльна парадніліся Скірмунты, а родным унукам заснавальніка палацу Матэвуша Бутрымовіча быў мастак Напалеон Орда. У 1933 годзе Канстанцыя Скірмунт перадала палац каталікам, бо не магла ўтрымліваць яго самастойна. Да прыходу камуністаў тут жыў япіскап.

За савецкім часам палац служыў домам піянэраў. У пачатку 90-х яго закінулі. Але ўлады горада і вобласьці знайшлі сродкі, адрамантвалі палац -- і цяпер тут Дом шлюбаў. Бадай, самы прыгожы і шыкоўны ў Беларусі.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 18

1863
Турагенцтва “Дэльфін Груп” распачынае цыкл унікальных вандровак "Шляхамі 1863 года", прысвечаных 150-годдзю паўстання 1863-1864 гг. і памяці кіраўнікоў паўстання-ураджэнцаў Беларусі Кастуся Каліноўскага і Рамуальда Траўгута.
Нашы вандроўкі дадуць Вам магчымасць пабываць на месцах баеў паўстанцаў з царскімі войскамі, ушанаваць памяць герояў, наведаць месцы, дзе беларуская зямля нарадзіла і выхавала сваіх знакамітых сыноў.

Пачнем з 2-х маршрутаў (у распрацоўцы яшчэ некалькі)

23 сакавіка - Першы маршрут (па Гродзеншчыне):
Менск - Свіслач ( былы палац Тышкевічаў-гімназія, дзе вучыліся Траўгут і браты Каліноўскія, помнікі Р.Траўгуту і К.Каліноўскаму., магіла Віктара Каліноўскага, местачковая забудова-Якушоўка (падмуркі сядзібы Каліноўскіх)-Поразава (Касцёл і Царква ХІХ ст., пахаванні ўдзельнікаў паўстання)-Лыскава (месца бітвы часоў паўстання., касцёл ХVIII cт., унікальная царква ў "Закапанскім" стылі 1-я пал ХХ ст., магіла Ф.Карпіньскага - знакамітага паэта эпохі Асветніцтва) -Магілёўцы ( маёнтак Быхаўцаў) -Менск
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 18

mishki
такія цудоўныя ўласныя вырабы рэклямуе мая сяброўка, майстрыца Яна Марчук.
лістуйце ён на скрыню jana.marcuk@gmail.com

Тэгі:

Mar 18
Глеб ЛАБАДЗЕНКА, фота і відэа аўтара, для TUT.BY

Публічная лекцыя вядомага журналіста і медыйнага эксперта адбудзецца ў чацвер, 21 сакавіка.

Журналіст і медыйны эксперт Аляксандр Класкоўскі — чалавек, якому баліць за якасць нашай журналістыкі. Спадар Аляксандр пільна маніторыць СМІ і па гарачых слядах аналізуе праблемныя моманты — каб сітуацыя хоць бы паціху зрушвалася ў лепшы бок.

klask2

Класкоўскі мае маральнае права быць суддзём. У свой час ён рэдагаваў усесаюзны часопіс “Парус” з накладам мільён асобнікаў. Потым — газету “Знамя юности” часоў перабудовы, якая мела наклад 800 тысяч, бо дазваляла сабе шмат смелых і цікавых рэчаў. Пазней Аляксандр Класкоўскі быў намеснікам галоўнага рэдактара “Народнай газеты” — калі яе ачольваў Іосіф Сярэдзіч, цяперашні шэф “Народнай волі”. Потым Класкоўскі ствараў і раскручваў першую беларускую інтэрнэт-газету naviny.by. Карацей, як вы зразумелі, гэтаму чалавеку ёсць пра што расказаць.
Таму прыходзьце паслухаць Аляксандра Класкоўскага на публічную лекцыю “Беларуская журналістыка: стан, праблемы, выклікі" з цыкла “Urbi et Orbi”. Лекцыя адбудзецца 21 сакавіка (чацвер) а 18.30 у галерэі “Новы дзень” (Нямігі, 36). Уваход вольны!
Чытаць далей »
Тэгі:

Mar 18

debiut

калі некаму трэба, я там буду, а пры мне будуць кніжачкі "дзіцячая заМова" )

Тэгі:

Mar 14

калі ласка, дасылайце спасылкі на сайты іншых музэяў на labadzenka@gmail.com !

Сайт Мірскага замка

mirzamak

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 14

rushniki

Тэгі: