it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 04

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча). Ужо разыйшлося больш за 1200 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па новым малюнку. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

002-letas-sioleta-naleta

нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю, замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

  • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе да 19.00) . гарадзкі нумар 385-60-89
  • "Акадэмкніга". тэлефон 292-00-52
  • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
  • На кніжнай выставе ВДНГ (Купалы, 27) кожны дзень, апроч панядзелка. тэлефон 8 029 7575867
  • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Apr 03

vietnam_200_1987b7
спасылку даслаў чытач Мікалай Савейка

Тэгі:

Apr 03

рэйс у Маскве затрымалі на 5 гадзін без тлумачэньняў. сярод пасажыраў апынуўся Леанід Якубовіч, які пачаў патрабаваць паважлівага абыходжаньня.

дыялог зь беларускай пачынаецца ад 4.18. нашая зямлячка дзякуе яму "ад імя беларусаў", а потым кажа "я ў сябе там раскажу, як правы адстойваць")))

Тэгі:

Apr 02


канешне, адзін з найвялікшых праколаў тых некалькіх год між распадам ссср і лукашэнкам было тое, што камунізм на дзяржаўным узроўні ня быў асуджаны, прызнаны злачыннай ідэалогіяй, прыраўнаны да фашызму. вось і маем, што маем. вось і цяпер ёсьць дэбілы, якія завуцца камуністамі -- у краіне, дзе камуністы у 1920-30-х зьнішчылі сотні тысяч людзей...

Тэгі: ,

Apr 02

imbryk

сябры, рэклямую вам новую інтэрнэт-краму imbryk.by, якую робіць мой сябар Алесь Мазанік.
фішка крамы -- бясплатная дастаўка па Беларусі.

Тэгі:

Apr 02

trill

пазычана ТУТ

Тэгі:

Apr 02

spliter

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Apr 01

даслаў чытач Андрэй Лапіцкі

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Durex1
Durex

Тэгі:

Apr 01

Глеб Лабадзенка, для TUT.BY, фота і відэа аўтара

Пералік рэгаліяў Ігара Духана займае некалькі радкоў, але зробім гэта: загадчык кафедры мастацтваў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогіяў БДУ, сябра Еўрапейскага таварыства культуры (Венецыя), Міжнароднага і Беларускага саюза дызайнераў, Беларускага саюза архітэктараў, Акадэміі архітэктуры, запрошаны прафесар Баухаўза, Каралеўскага ўніверсітэта Белфаста, Універсітэтаў Паўночнай Караліны, Палерма, Эдынбурга…
Игорь Николаевич Духан
duhan
А цяпер самае цікавае. У гэтую пятніцу, 5 красавіка а 18.30 у галерэі “Ў” у межах цыкла “Urbi et Orbi” (Гораду і Свету) Лятучы ўніверсітэт ладзіць лекцыю Ігара Духана. Уваход вольны!
Тэма лекцыі – “Карціны шчасця. Неакласіцызм у ХХ-ХХІ стагоддзі”. Нягледзячы на ўсю “сур’ёзнасць” лектара і тэмы, паслухаць расповед будзе цікава і далёкім ад архітэктуры людзям. Спадар Ігар проста і зразумела “расшыфроўвае” мінскі праспект Незалежнасці, праводзіць паралелі з Рымам, Лонданам, Берлінам і Эдынбургам.

Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 30

Алесь Лось на цымбалах грае музычную кампазіцыю ад Восіпа Казлоўскага з в. Іжа.1895 г.н. Запісана ў 1987 г. А. Ласём.

пазычана адсюль

Тэгі: ,