it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 09

gen01
скан з кнігі "Лісты з Зэльвы" (Гарадзенская бібліятэка, 2012, укладальнік Міхась Скобла)
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Apr 09

harbata

даслаў чытач Ігар Палынскі (Полацак)

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Apr 09

vodzyu
даслала чытачка Ганна Шакель

увогуле, я б за такія кніжкі пазбаўляў бы выдавецкай ліцэнзыі, а аўтара -- навечна ў аграгарадок.
і так расьце тупое пакаленьне укантакце, а тут яшчэ і кніжачкі адпаведныя...
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 06

niunka

Хведар Нюнька -- старшыня Таварыства беларускай культуры Літвы, сябра прэзыдыюму Рады БНР.

шчыра віншую гэтага сьветлага і адданага чалавека з такой паважнай датаю! Хведар Нюнька-- прыклад, які мусіць быць беларус. і ня толькі ў 85 год, а ўвогуле!

прапаную вашай увазе нашую гутарку са спадаром Хведарам чатырохгадовай даўніны

Тэгі: ,

Apr 06

bahocec (7)
Чавускі раён Магілёўскай вобласьці
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 05


спасылку даслаў чытач Віталь Бандарэнка

Тэгі: , ,

Apr 05

par_01
дзякую Сержуку Васілеўскаму ("Каляровы Парасон")!
дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 05

Ксёндз з Расіі Даніла Мыслянцаў прапаведуе толькі па-беларуску і ведае свой радавод аж да каралеўскіх часоў

Перадрук з Еўрарадыё

Ксяндза Данілу найчасцей параўноўваюць з Максімам Багдановічам. Падобны ўзрост – 27 гадоў. Падобная сітуацыя – вельмі доўга жыў у Расіі (нарадзіўся ў Пермі), але прасякнуўся беларушчынай. Ксёндз Даніла да нядаўняга часу служыў у Паставах, але быў пераведзены ў касцёл у Друі (Браслаўскі раён) XVII стагоддзя.

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Apr 05

vaenny

вайсковы білет -- гэта дакумэнт, роўны пашпарту, мае тыя ж правы.
дык чаму ён аздоблены выключна па-расейску? прызнаюцца, што нашае войска -- частка расейскага?

а як жа Канстытуцыя, 2 дзяржаўныя мовы і ўсё такое?
ці пісалася ўжо недзе пра гэта?

Тэгі:

Apr 05

chi

у мяне ў пад'езьдзе пасяліліся кітайцы. спачатку 2 штукі. але потым іх там стала штук 10.

ну жывуць і жывуць. я нават вывучыў "ніхаома" (прывітаньне) і казаў ім у ліфце.

аднойчы была сьмешная сцэна ля пад'езда. яны прыехалі на таксоўцы. і таксоўца назваў ім нейкую завялікую суму, столькі ў іх не было. тады яны прапанавалі яму 100 баксаў -- маўляў, давай рэшту. а таксоўца ў адказ -- о, эта как раз сколька нада! кітайцы ўчынілі крык, пазванілі сваімі -- вываліла ўсе 10 штук, абкружылі таксоўку і сталі гергетаць. таксоўца аддаў 100 баксаў, яны скінуліся нашымі -- і ён з палёгкаю ўцёк.

але потым каля сьмецьцеправода нехта павадзіўся ставіць пакеты са сьмецьцем. не ў яго выкідаць, а побач ставіць. заходзіш у пад'езд -- як на сьметніцу!

нейкі сусед павесіў культурную аб'яву: тут не месца для пакетаў са сьмецьцем. не падзейнічала.

я вырашыў правесьці расьсьледваньне -- прыгледзецца, што ў пакетах.

ха! пакункі з макдональдса і пляшкі з-пад колы! ну думаю, нашы людзі такое дома есьці ня будуць! дакладна кітайцы!

і раздрукаваў грубую абвестку, каб пекануць словам: "тупое быдла! хопіць ставіць тут пакеты са сьмецьцем!" а ніжэй -- гуглтранслэйт на кітайскую. праўда, пры адваротным перакладзе выйшла макабра: "глупая карова! дастаткова мяшкі для смецця!"

але, думаю, хай сабе, зразумеюць.

і што б вы думалі! з тае пары -- ніводнага мяшка! іншыя суседзі, сустракаючы мяне ў ліфце, цяпер падзякі выказваюць )))

Тэгі: